Чэмпіянат свету па снукеры 1991

Чэмпіянат свету 1991 (англ.: World Snooker Championship 1991, таксама вядомы як Embassy World Snooker Championship 1991 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 20 красавіка па 6 мая 1991 года на арэне тэатру Крусібл, у Шэфілдзе, Англія. Турнір стаў 54-м розыгрышам чэмпіянату свету, які быў заснаваны ў 1927 годзе. Кампанія Embassy у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд турніру склаў £750,000, з якіх £135,000 атрымаў пераможца.

Чэмпіянат свету 1991
Сезон 1990/1991
Тэрміны 20 красавіка — 6 мая 1991
Арэна Тэатр Крусібл
Горад Шэфілд
Краіна Англія
Арганізацыя WPBSA
Спонсар Embassy
Фармат Рэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд £750,000
Прызавыя пераможцы £135,000
Мінулы чэмпіён Сцяг Шатландыі Стывен Хендры
Фінал
Пераможца Сцяг Англіі Джон Пэрат
Фіналіст Сцяг Англіі Джымі Уайт
Лік 18:11
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў 32
Колькасць матчаў 31
Найвышэйшая серыя 140 (Джымі Уайт)
←1990Чэмпіянат свету1992→