Брэндан Мур
Брэндан Мур (англ.: Brendan Moore; нар. 17 лютага 1972, Шэфілд, Англія) — англійскі прафесійны снукерны рэферы. Дэбютаваў у якасці суддзі ў 2001 годзе, але ўпершыню працаваў на матчы прафесійнага тура ў 2005 годзе. У 2008 годзе Мур дэбютаваў на чэмпіянаце свету, найбуйнейшым снукерным першынстве, у матчы паміж Стывам Дэвісам і Сцюартам Бінэмам, які скончыўся перамогай другога з лікам 10:8. На адкрытым чэмпіянаце Уэльса 2010 судзіў свой першы рэйтынгавы фінал. У тым жа 2010 году працаваў на сваім першым фінале турніру трайной кароны - чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а ў 2012 годзе абслугоўваў вырашальны матч турніру Мастэрс і паўфінальны паядынак чэмпіянату свету паміж Роні О’Саліванам і Мэцью Стывенсам. У 2014 годзе ўпершыню судзіў фінальны паядынак чэмпіянату свету паміж Маркам Сэлбі і Роні О’Саліванам.
Брэндан Мур | |
---|---|
Род дзейнасці | снукерны рэферы |
Дата нараджэння | 17 лютага 1972[1] (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства |
Зноскі
- ↑ https://www.cuestarsacademy.co.uk/brendan-moore/ Праверана 7 чэрвеня 2022.
- ↑ https://snookermylove.blogspot.com/2012/05/ten-minutes-with-top-ref-brendan-moore.html?m=1 — 2012. Праверана 7 чэрвеня 2022.