Ёркшыр
Ёркшыр[3] (англ.: Yorkshire, [ˈjɔrkʃər]) — гістарычнае графства на поўначы Англіі, найвялікшае ў Вялікабрытаніі[4]. Плошча — 11 903 км².
Ёркшыр | |||||
---|---|---|---|---|---|
Yorkshire | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Статус | гістарычнае графства | ||||
Уваходзіць у |
|
||||
Уключае | 3 райдынгі | ||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Найбуйнейшыя гарады | |||||
Насельніцтва (1991) | 3 978 484 чал[1] | ||||
Плошча | 11 903 км² | ||||
![]() |
|||||
Часавы пояс | +2 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
![]() |
Мяжуе з іншымі гістарычнымі графствамі: Дарэмам, Лінкальншырам, Нотынгемшырам, Дэрбішырам, Чэшырам, Ланкашырам і Уэстмарлендам[5]. Падзяляецца на тры гістарычныя раёны, або райдынгі: паўночны, заходні і ўсходні.

Цяпер Ёркшыр не з'яўляецца адміністрацыйнай адзінкай: у 1974 годзе была праведзеная рэарганізацыя, і гістарычнае графства было пераўтворана ў адміністрацыйныя графствы Паўночны Ёркшыр, Паўднёвы Ёркшыр, Заходні Ёркшыр і Усходні райдынг Ёркшыра. Большая частка Ёркшыра ўваходзіць у склад рэгіёна Ёркшыр і Хамбер.
Назва графства складаецца з назвы цэнтральнага горада Ёрк і англійскай адміністрацыйнай адзінкі шыр. Акрамя Ёрка, іншымі гарадамі з'яўляюцца Лідс, Шэфілд, Кінгстан-апан-Хал, Брэдфард і Уэйкфілд.
Эмблема Ёркшыра — белая ружа каралеўскага роду Ёркаў, якая выкарыстоўваецца і на сцягу графства.
Зноскі
- ↑ 200 years of the Census in Yorkshire (англ.) (PDF). National Statistics (26 сакавіка 2001). Праверана 15 July 2008.
- ↑ archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.
- ↑
«Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»
— Адказ Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
- ↑ G. Gibbons, Yorkshire: Britain's Largest County (London: Geographica Ltd., 1969).
- ↑ Архіўная копія (англ.). JLCarr.info. Архівавана з першакрыніцы 8 лютага 2005. Праверана 24 кастрычніка 2013.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёркшыр
- Афіцыйная старонка (англ.)
- Гісторыя Ёркшыра (англ.)