Адкрыць галоўнае меню

Мастэрс 2015 (англ.: Masters 2015, таксама вядомы як Dafabet Masters 2015 — ад назвы спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 11 па 18 студзеня 2015 года ў «Аляксандра-палацы», у Лондане.

Мастэрс 2015
Фота
Сезон: 2014/2015
Тэрміны: 11 — 18 студзеня 2015
Арэна: «Аляксандра-палац»
Горад: Лондан
Краіна: Англія
Арганізацыя: WPBSA
Спонсар: Dafabet
Фармат: Нярэйтынгавы турнір
Агульны прызавы фонд: £600,000
Прызавыя пераможцы: £200,000
Мінулы чэмпіён: Сцяг Англіі Роні О'Саліван
Фінал
Пераможца: Сцяг Англіі Шон Мёрфі
Фіналіст: Сцяг Аўстраліі Ніл Робертсан
Лік: 10:2
Статыстыка турніру
Колькасць удзельнікаў: 16
Колькасць матчаў: 15
Колькасць фрэймаў: 135
Колькасць соценных серый: 28
Найвышэйшая серыя: 147 (Марка Фу)
←2014Мастэрс2016→

Змест

ТурнірПравіць

 
«Аляксандра-палац» — месца праведзення Мастэрс

Мастэрс 2015 года стаў 41-м розыгрышам турніру Мастэрс, які праходзіць штогод з 1975 года. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з чэмпіянатам Вялікабрытаніі і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным з запрашальных нярэйтынгавых спаборніцтваў. З самога заснавання Мастэрс праходзіць у Лондане, з 2012 года — у Аляксандра-палацы.

Мастэрс 2015 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся адным з запрашальных турніраў снукернага сезона 2014/2015.

Матчы найбуйнейшага запрашальнага снукернага турніру (15 паядынкаў) гуляліся за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы.

Прызавыя грошыПравіць

У 2015 годзе онлайн-сэрвіс Dafabet у другі раз запар стаў спонсарам турніру Мастэрс[1]. Прызавы фонд турніру не змяніўся ў параўнанні з 2014 годам, склаўшы £600,000. Толькі прызавыя фонды іншых турніраў Трайной снукернай кароны, чэмпіянату свету (£1,364,000) і чэмпіянату Вялікабрытаніі (£740,000[2]), а таксама найбуйнейшага з кітайскіх спаборніцтваў, International Championship (£625,000[3]), перавысілі суму ў £600,000 у сезоне 2014/2015.

Таксама на тым жа ўзроўні, што і год таму, застаўся першы прыз турніру — £200,000. Для параўнання, першы прыз чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 склаў £150,000, а International Championship — £125,000. Толькі першы прыз чэмпіянату свету па снукеры 2015 года, які застаўся на ўзроўні 2014 года і быў найвышэйшым грашовым прызам пераможцы турніру ў гісторыі снукера, склаўшы £300,000, перавысіў першы прыз турніру Мастэрс у сезоне 2014/2015[4][5].

Дасягненне Прызавыя
Пераможца
£200,000
Фіналіст
£90,000
Паўфіналісты
£50,000
Чвэрцьфіналісты
£25,000
1/8 фіналу
£12,500
Найвышэйшы брэйк
£10,000
Агульны прызавы фонд
£600,000

Фармат турніруПравіць

На Мастэрс 2015 прымалі ўдзел 15 ігракоў, якія займалі найвышэйшыя пазіцыі ў сусветным снукерным рэйтынгу, а таксама Алістэр Картэр, які атрымліваў 13-ы нумар пасеву на ўсіх прафесійных турнірах сезона. У першым раўндзе, лёсаванне якога адбылося 7 снежня (больш чым за месяц да спаборніцтва) падчас фінальнага матча чэмпіяната Вялікабрытаніі, гулялі 8 першых нумароў пасеву з астатнімі ўдзельнікамі. Пасля гэтага пераможцы працягвалі гуляць на выбыванне ў чвэрцьфіналах, паўфіналах і фінальным паядынку. Такім чынам, лёсаванне турніру прадвызначала немагчымасць сустрэчы ігракоў топ-8 раней за чвэрцьфінальную стадыю, ігракоў з першай чацвёркі сеяных — раней за паўфіналы і двух першых сеяных — раней фінальнага матча Мастэрс. Чатыры раўнды спаборніцтва прайшлі на працягу васьмі дзён на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія.

Стадыя Тэрміны КФ НДП
1/8 фіналу 11—14 студзеня 11 6
1/4 фіналу 15—16 студзеня 11 6
1/2 фіналу 17 студзеня 11 6
Фінал 18 студзеня 19 10

УдзельнікіПравіць

 
Марк Сэлбі — трохразовы пераможца Мастэрс (2008, 2010, 2013)

Пасеў гульцоў на Мастэрс быў утвораны паводле афiцыйнага рэйтынгу на 8 снежня 2014 года (пасля чэмпіянату Вялікабрытаніі 2014 года). Першы нумар пасеву атрымаў леташні пераможца Роні О'Саліван, другі — чэмпіён свету Марк Сэлбі. Паколькі Алістэр Картэр праходзіў курс лячэння ад рака летам 2014 года і не мог выступаць на турнірах, WPBSA зрабіла заяву пра тое, што рэйтынгавае месца снукерыста будзе замарожана на час лячэння і адаптацыі, з-за чаго снукерыст атрымлівае 13-ы нумар пасеву на ўсіх прафесійных турнірах, уключаючы Мастэрс 2015 года. Паколькі Картэр ужо не з'яўляўся гульцом топ-16, то шаснаццаты нумар сусветнага рэйтынгу Грэм Дот не патрапіў на турнір. Такім чынам, Дот другі год запар не патрапіў на найбуйнейшае запрашальнае спаборніцтва, хоць і займаў 16-е месца ў рэйтынгу абодва разы.

Роні О'Саліван і Джон Хігінс патрапілі на Мастэрс у 21-ы раз, што з'яўляецца найлепшым вынікам сярод удзельнікаў розыгрышу 2015 года. Шон Мёрфі, Дзін Цзюньхуэй і Стывен Магуайр прымалі ўдзел на найбуйнейшым запрашальным спаборніцтве ў 11-ы раз.

Двухразовы чэмпіён Мастэрс шатландзец Джон Хігінс прыняў удзел у турніры ўжо 21-ы раз запар. Такім чынам, ён перасягнуў вынік Стыва Дэвіса, які ўдзельнічаў на дваццаці турнірах запар з 1981 па 2000 год. Шасціразовы чэмпіён Стывен Хендры прымаў удзел на 23 турнірах запар (з 1989 па 2011). Рэкардсменам па гэтым паказчыку з'яўляецца Джымі Уайт з 26 удзеламі на Мастэрс запар (з 1982 па 2007).

У 2015 годзе на Мастэрс, на якім да гэтага прымалі ўдзел усяго 83 снукерысты з самога заснавання, дэбютантаў не было. Роберт Мілкінс патрапіў на турнір у другі раз.

З усіх удзельнікаў максімальную колькасць чэмпіёнскіх тытулаў меў леташні пераможца Роні О'Саліван (5 тытулаў: 1995, 2005, 2007, 2009, 2014). Апроч О'Салівана пераможцамі Мастэрс станавіліся яшчэ чатыры ўдзельнікі турніру: Марк Сэлбі (3 тытулы: 2008, 2010, 2013), Джон Хігінс (2 тытулы: 1999, 2006), Ніл Робертсан (2012) і Дзін Цзюньхуэй (2011).

Самым узроставым удзельнікам Мастэрс 2015 года стаў 40-гадовы Джо Пэры. Роні О'Салівану і Джону Хігінсу падчас турніру было па 39 гадоў. Самым маладым гульцом, які патрапіў на найбуйнейшы запрашальны снукерны турнір 2015 года, стаў 25-гадовы Джад Трамп. Дзіну Цзюньхуэю было 27 гадоў, Марку Алену — 28.

Ніжэй прадстаўлена табліца, якая дэманструе статыстыку выступленняў удзельнікаў спаборніцтва на ўсіх папярэдніх турнірах Мастэрс[6][7][8][9].

Леташні пераможца
Чэмпіён свету
П Р Ігрок ДН Дэбют Найлепшы вынік АС М В П Ф ВФ ПФ 50+[у 1] 100+[у 1] НС[у 1] Ф/50+[у 1] Ф/100+[у 1] ПГ (£)[у 2]
1 3   Роні О'Саліван 05.12.1975 1994 Перамога (1995, 2005,
2007, 2009, 2014)
20 56 41 15 73,2% 570 335 235 58,8% 242 53 143 2,36 10,8 1,260,000
2 4   Марк Сэлбі 19.06.1983 2008 Перамога (2008, 2010, 2013) 7 23 19 4 82,6% 256 144 112 56,3% 99 20 141 2,59 12,8 675,000
3 2   Дзін Цзюньхуэй 01.04.1987 2004 Перамога (2011) 10 22 13 9 59,1% 210 113 97 53,8% 90 19 147 2,33 11,1 319,000
4 1   Ніл Робертсан 11.02.1982 2004 Перамога (2012) 9 19 11 8 57,9% 191 98 93 51,3% 66 19 140 2,89 10,1 345,000
5 5   Бары Хокінс 23.04.1979 2007 1/8 фіналу (2007, 2013, 2014) 4 4 0 4 0% 39 15 24 38,5% 12 3 132 3,25 13 35,500
6 6   Марк Ален 22.02.1986 2009 1/2 фіналу (2011) 6 12 6 6 50% 117 63 54 53,8% 41 7 138 2,85 16,7 109,500
7 7   Джад Трамп 20.08.1989 2009 1/2 фіналу (2012) 4 7 3 4 42,9% 65 31 34 47,7% 22 8 140 2,95 8,13 66,000
8 8   Сцюарт Бінэм 21.05.1976 2006 1/8 фіналу (2006,
2012, 2013, 2014)
5 6 1 5 16,7% 59 25 34 42,4% 10 0 91 5,9 48,500
9 9   Рыкі Уолдэн 11.11.1982 2009 1/4 фіналу (2014) 3 5 2 3 40% 46 21 25 45,7% 11 1 100 4,18 46 48,000
10 10   Марка Фу 08.01.1978 2000 Фінал (2011) 8 15 7 8 46,7% 140 65 75 46,4% 42 9 138 3,33 15,6 184,500
11 11   Шон Мёрфі 10.08.1982 2001 Фінал (2012) 10 22 12 10 54,5% 213 108 105 50,7% 71 14 139 3 15,5 274,000
12 12   Стывен Магуайр 13.03.1981 2005 1/2 фіналу (2007,
2009, 2010, 2014)
10 19 9 10 47,4% 176 86 90 48,9% 49 14 142 3,59 12,6 215,000
13 18   Алістэр Картэр 25.07.1979 2000 1/4 фіналу (2009) 8 11 3 8 27,2% 96 38 58 39,6% 24 3 130 4 32 109,000
14 13   Джо Пэры 13.08.1974 2003 1/8 фіналу (2003,
2009, 2010, 2014)
6 6 0 6 0% 52 16 36 30,8% 8 2 106 6,5 26 77,250
15 14   Джон Хігінс 18.05.1975 1995 Перамога (1999, 2006) 20 42 24 18 57,1% 404 216 188 53,5% 128 20 140 3,16 20,2 712,000
16 15   Роберт Мілкінс 06.03.1976 2014 1/8 фіналу (2014) 1 1 0 1 0% 7 1 6 14,3% 0 0 47 12,500
  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Лічацца толькі серыі, зробленыя ў асноўных стадыях турніру
  2. Лічацца без уліку бонусных прызавых за найлепшы брэйк турніру

РэферыПравіць

 
Румынскі рэферы Алекс Крыжан — дэбютант турніру Мастэрс.

На матчах Мастэрс 2014 працавалі трое рэферы з розных краін Еўропы.

Суддзёй фінальнага паядынку ў другі раз быў абраны Брэндан Мур з Англіі, які абслугоўваў фінальны матч найбуйнейшага запрашальнага снукернага спаборніцтва паміж Нілам Робертсанам і Шонам Мёрфі ў 2012 годзе. Мур упершыню працаваў на прафесійным турніры ў 2005 годзе падчас кваліфікацыі да Гран-пры. У хуткім часе ён стаў рэгулярна з'яўляцца на рэйтынгавых спаборніцтвах, а ў 2008 годзе дэбютаваў на чэмпіянаце свету. У 2010 годзе ён абслугоўваў фінальныя матчы на адкрытым чэмпіянаце Уэльса і чэмпіянаце Вялікабрытаніі, а ў 2014 быў абраны суддзёй фінальнага паядынку чэмпіянату свету паміж Маркам Сэлбі і Роні О'Саліванам[10].

У чарговы раз на Мастэрс працаваў адзін з самых аўтарытэтных і дасведчаных снукерных рэферы ў свеце Ян Вярхаас, які рэгулярна абслугоўваў матчы найбуйнешых снукерных турніраў, уключаючы фінальныя паядынкі Мастэрс у 2001, 2002, 2004, 2007, 2009 і 2010 гадах[11].

Адной з адметных падзей турніру стаў дэбют румынскага рэферы Алекса Крыжана, які да гэтага ў большасці працаваў на турнірах PTC у Еўропе і яшчэ не меў багатага вопыту абслугоўвання буйных матчаў[12].

Ніжэй прадстаўлены спіс трох рэферы, якія працавалі на спаборніцтве, а таксама матчы, якія яны абслугоўвалі ў рамках турніру[13].

Рэферы Матчы, якія абслугоўваў
  Брэндан Мур Фінал, 2 чвэрцьфінала і 3 матча 1/8 фіналу
  Ян Вярхаас Паўфінал, чвэрцьфінал і 3 матча 1/8 фіналу
  Алекс Крыжан Паўфінал, чвэрцьфінал і 2 матча 1/8 фіналу

Расклад і кошт квіткоўПравіць

Мастэрс 2015 года праходзіў на працягу 8 дзён (з нядзелі 11 студзеня па нядзелю 18 студзеня) за адным сталом на арэне ў Аляксандра-палацы ў Лондане, Англія, умяшчальнасць якой складала 1,500 месцаў з 200 дадатковымі месцамі для турніра[14]. Кожны дзень на турніры праходзіла па дзве гульнявыя сесіі. Кошт квіткоў на матчы спаборніцтва залежыў ад стадыі турніру, сесіі (у кожны гульнявы дзень, акрамя першага, чым пазней пачыналася сесія, тым даражэй каштавалі квіткі). На матчы першага раўнда квіткі каштавалі ад £10 да £15, на чвэрцьфіналы — ад £20 да £25, на паўфіналы — ад £35 да £40, на фінальны паядынак — £40 і £45. Апроч таго, гледачы мелі магчымасць набыць квіткі адразу на ўвесь гульнявы дзень (дзве сесіі). На матчы першага раўнда такія квіткі каштавалі ад £20 да £25, на чвэрцьфіналы — £40, на паўфіналы — £65, на фінальны паядынак — £75[15].

Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) Кошт квіткоў
Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі
11 студзеня Нядзеля 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £15 £25
Вячэрняя сесія (19.00) £15
12 студзеня Панядзелак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £10 £20
Вячэрняя сесія (19.00) £15
13 студзеня Аўторак 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £10 £20
Вячэрняя сесія (19.00) £15
14 студзеня Серада 1/8 фіналу Дзённая сесія (13.00) £10 £20
Вячэрняя сесія (19.00) £15
15 студзеня Чацвер Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £20 £40
Вячэрняя сесія (19.00) £25
16 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £20 £40
Вячэрняя сесія (19.00) £25
17 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £35 £65
Вячэрняя сесія (19.00) £40
18 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £40 £75
Вячэрняя сесія (19.00) £45

Апроч таго, на тры апошнія гульнявыя дні спаборніцтва таксама прадаваліся квіткі класаў «Corporate Hospitality» (£125 — апошняя сесія фінала) і «VIP» (£70-£135 — чвэрцьфіналы, £85-£165 — паўфіналы, £90 — першая сесія фінала). Гэтыя класы прадугледжвалі для аматараў снукера сядзення з павышаным камфортам, абеды і вячэры, напоі, каментарыі праз слухаўкі і розныя іншыя выгоды[16].

VIP
Corporate Hospitality
Першая сесія — VIP, другая — Corporate Hospitality
Дата Дзень тыдня Стадыя Сесія (пачатак сесіі[кк 1]) Кошт квіткоў
Квіткі на адну сесію Квіткі на абедзве сесіі
16 студзеня Пятніца Чвэрцьфіналы Дзённая сесія (13.00) £70 £135
Вячэрняя сесія (19.00) £75
17 студзеня Субота Паўфіналы Дзённая сесія (13.00) £85 £165
Вячэрняя сесія (19.00) £90
18 студзеня Нядзеля Фінал Дзённая сесія (13.00) £90 £200
Вячэрняя сесія (19.00) £125
  1. 1,0 1,1 Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).

ЛёсаваннеПравіць

Лёсаванне турніру Мастэрс было праведзена 7 снежня 2014 года ў перапынку фінальнага матча чэмпіянату Вялікабрытаніі паміж Роні О'Саліванам і Джадам Трампам. Кароткую цырымонію на арэне Barbican Centre у Ёрку правялі сяміразовы чэмпіён свету і шасціразовы пераможца турніру Мастэрс Стывен Хендры і старшыня WPBSA Джэйсан Фергюсан пад каментарыі вядомага снукернага майстра цырымоній Роба Уолкера. Працэс заключаўся ў тым, што яны па чарзе даставалі з мяшочкаў невялікія шары з нумарамі ад 1 да 16, кожны з якіх азначаў нумар пасеву пэўнага гульца. У сваю чаргу ў мяшочку Хендры былі нумары ад 1 да 8, а ў Фергюсана - нумары ад 9 да 16, так як фармат першага раўнда Мастэрс ўключаў у сябе матчы першых васьмі сеяных супраць астатніх гульцоў. Такім чынам, адразу вызначаліся пары 1/8 фіналу турніру Мастэрс. Пары першага раўнда былі размеркаваныя ў турнірнай сетцы па класічных правілах: у выпадку выхаду ў наступны раўнд усіх ігракоў, якія мелі лепшы нумар пасеву, чым іхнія сапернікі, 1-ы сеяны трапляў у другім раўндзе на 8-га, 2-і — на 7-га, 3-ці — на 6-га і 4-ы — на 5-га, пасля чаго ў тым жа выпадку 1-ы нумар пасеву трапляў у паўфінале на 4-га, а 2-гі — на 3-га.

Вынікі лёсаванняПравіць

Ніжэй прадстаўлены вынікі лёсавання ў выглядзе пар першага раўнда Мастэрс 2015 у тым парадку, у якім яны вызначаліся падчас лёсавання. Таксама паказаныя лік асабістых сустрэч паміж ігракамі, лік асабістых сустрэч на рэйтынгавых турнірах і на турнірах Мастэрс[17][18][19].

Сеяны ігрок Лік асабістых сустрэч(+[]) (РТ; М) Пераможца кваліфікацыі
  Марк Ален (6) 8-7 (2-3; 1-0)[20][21]   Джон Хігінс (15)
  Сцюарт Бінэм (8) 5-5 (1-5; 0-0)[22]   Марка Фу (10)
  Джад Трамп (7) 5-11 (2-5; 0-0)[23]   Стывен Магуайр (12)
  Роні О'Саліван (1) 3-1 (2-1; 1-0)[24]   Рыкі Уолдэн (9)
  Ніл Робертсан (4) 4-1 (3-1; 0-0)[25]   Роберт Мілкінс (16)
  Марк Сэлбі (2) 16-17+[2] (5-5; 1-1)[26]   Шон Мёрфі (11)
  Бары Хокінс (5) 1-9 (1-3; 0-0)[27]   Алістэр Картэр (13)
  Дзін Цзюньхуэй (3) 13-3 (5-2; 1-0)[28]   Джо Пэры (14)

Ход турніруПравіць

Гульні першага раўндаПравіць

  Марк Сэлбі —   Шон МёрфіПравіць

11 студзеня, 13.00[хт 1]. Рэферы: Ян Вярхаас
Марк Сэлбі (2)
  Англія
5-6 Шон Мёрфі (11)
  Англія
127-0 (100), 28-60, 49-85, 0-92 (92), 0-68 (55), 47-67, 81-9, 120-10 (120), 66-44 (54), 92-0 (92), 12-69[хт 3]
Соценныя серыі: Сэлбі: 100, 120

  Сцюарт Бінэм —   Марка ФуПравіць

11 студзеня, 19.00. Рэферы: Брэндан Мур
Сцюарт Бінэм (8)
  Англія
3-6 Марка Фу (10)
  Ганконг
38-70 (57), 74-54, 11-70 (70), 0-147 (147), 7-114 (103), 107-13 (50), 116-0 (56, 54), 0-103 (103), 25-72
Соценныя серыі: Фу: 147, 103, 103

  Джад Трамп —   Стывен МагуайрПравіць

12 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур
Джад Трамп (7)
  Англія
4-6 Стывен Магуайр (12)
  Шатландыя
69-52 (52 Магуайр, 68), 80-0, 58-62 (54 Трамп), 2-96 (96), 38-61, 0-126 (82), 122-1 (109), 71-33 (71), 41-72, 17-72 (64)
Соценныя серыі: Трамп: 109

  Ніл Робертсан —   Роберт МілкінсПравіць

12 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан
Ніл Робертсан (4)
  Аўстралія
6-4 Роберт Мілкінс (16)
  Англія
4-102 (94), 97-3 (60), 72-41, 52-66, 0-69 (69), 78-7 (77), 69-71 (51 Робертсан), 95-0 (95), 118-7 (117), 76-17 (76)
Соценныя серыі: Робертсан: 117

  Роні О'Саліван —   Рыкі УолдэнПравіць

13 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур
Роні О'Саліван (1)
  Англія
6-4 Рыкі Уолдэн (9)
  Англія
73-22, 59-13, 32-66, 87-36 (77), 99-0 (91), 100-0 (100), 0-100 (100), 66-69 (66 О'Саліван), 52-79 (73), 121-13 (116)
Соценныя серыі: О'Саліван: 116, 100; Уолдэн: 100

  Бары Хокінс —   Алістэр КартэрПравіць

13 студзеня, 19.00. Рэферы: Ян Вярхаас
Бары Хокінс (5)
  Англія
1-6 Алістэр Картэр (13)
  Англія
1-133 (95), 9-69 (50), 60-43, 48-60, 8-79, 1-130 (130), 23-74
Соценныя серыі: Картэр: 130

  Марк Ален —   Джон ХігінсПравіць

14 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Вярхаас
Марк Ален (6)
  Паўночная Ірландыя
6-4 Джон Хігінс (15)
  Шатландыя
19-104 (104), 0-136 (132), 121-0 (121), 69-59 (59 Хігінс), 64-35, 4-96 (96), 88-6 (88), 77-67, 0-134 (120), 88-26 (65)
Соценныя серыі: Ален: 121; Хігінс: 104, 132, 120

  Дзін Цзюньхуэй —   Джо ПэрыПравіць

14 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан
Дзін Цзюньхуэй (5)
  Кітай
3-6 Джо Пэры (14)
  Англія
21-102 (79), 85-0 (80), 24-61, 0-104 (104), 73-32 (67), 80-81, 58-57, 6-70, 8-128 (104)
Соценныя серыі: Пэры: 104, 104

Чвэрцьфінальныя гульніПравіць

  Роні О'Саліван —   Марка ФуПравіць

15 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Вярхаас
Роні О'Саліван (1)
  Англія
6-1 Марка Фу (10)
  Ганконг
101-0 (101), 56-70 (51 О'Саліван), 72-30 (67), 64-58, 86-19 (85), 74-0 (66), 76-5
Соценныя серыі: О'Саліван: 101

  Алістэр Картэр —   Ніл РобертсанПравіць

15 студзеня, 19.00. Рэферы: Брэндан Мур
Алістэр Картэр (13)
  Англія
1-6 Ніл Робертсан (4)
  Аўстралія
0-128 (128), 4-120 (57), 70-58 (63), 4-114 (98), 47-68, 6-127 (127), 13-84 (84)
Соценныя серыі: Робертсан: 128, 127

  Джо Пэры —   Марк АленПравіць

16 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур
Джо Пэры (14)
  Англія
4-6 Марк Ален (6)
  Паўночная Ірландыя
52-57, 71-1, 53-57, 32-76, 93-23 (50), 68-23 (68), 40-49, 104-24 (67), 4-72 (55), 7-56

  Стывен Магуайр —   Шон МёрфіПравіць

16 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан
Стывен Магуайр (12)
  Шатландыя
4-6 Шон Мёрфі (11)
  Англія
137-0 (137), 82-32 (67), 0-103 (103), 13-83, 68-15 (63), 43-63, 54-63 (54 Магуайр), 76-6 (75), 1-118 (103), 8-81
Соценныя серыі: Магуайр: 137; Мёрфі: 103, 103

Паўфінальныя гульніПравіць

  Роні О'Саліван —   Ніл РобертсанПравіць

17 студзеня, 13.00. Рэферы: Ян Вярхаас
Роні О'Саліван (1)
  Англія
1-6 Ніл Робертсан (4)
  Аўстралія
1-136 (100), 64-66 (63 О'Саліван, 66), 39-72, 101-0 (101), 5-72 (58), 12-79, 23-76 (60)
Соценныя серыі: О'Саліван: 101; Робертсан: 100

  Марк Ален —   Шон МёрфіПравіць

17 студзеня, 19.00. Рэферы: Алекс Крыжан
Марк Ален (6)
  Паўночная Ірландыя
2-6 Шон Мёрфі (11)
  Англія
83-1 (83), 70-1 (62), 21-70, 5-80 (80), 0-88 (83), 4-114 (76), 0-102 (102), 26-82 (60)
Соценныя серыі: Мёрфі: 102

Фінальная гульняПравіць

  Ніл Робертсан —   Шон МёрфіПравіць

18 студзеня, 13.00. Рэферы: Брэндан Мур
Ніл Робертсан (4)
  Аўстралія
2-10 Шон Мёрфі (11)
  Англія
Статыстыка ігракоў і асабістыя сустрэчы падаюцца ніжэй↓
Дзённая сесія: 6-70 (64), 53-66, 0-127 (127), 24-77 (76), 32-80, 80-0 (80), 0-70 (69), 69-49
Вячэрняя сесія: 55-57 (51 Робертсан), 0-127 (127), 13-73, 7-83 (60)
Соценныя серыі: Мёрфі: 127, 127
  1. Пачатак сесіі ўказаны па мясцовым часе (UTC+0).
  2. 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 Статыстыка падаецца з улікам вынікаў бягучага турніру.
  3. У табліцы прадстаўленыя вынікі па кожным з фрэймаў. У дужках пазначаны серыі, якія перавысілі 50 ачкоў, а таксама аўтар гэтай серыі пры неадназначнасці.

Асноўная сеткаПравіць

[77][78][79][80]

  Першы раўнд
да 6 перамог
Чвэрцьфіналы
да 6 перамог
Паўфіналы
да 6 перамог
Фінал
да 10 перамог
                                     
1    Роні О'Саліван 6  
9    Рыкі Уолдэн 4  
  1    Роні О'Саліван 6  
 
  10    Марка Фу 1  
8    Сцюарт Бінэм 3
10    Марка Фу 6  
  1    Роні О'Саліван 1  
  4    Ніл Робертсан 6  
5    Бары Хокінс 1  
13    Алістэр Картэр 6  
  13    Алістэр Картэр 1
 
  4    Ніл Робертсан 6  
4    Ніл Робертсан 6
16    Роберт Мілкінс 4  
  4    Ніл Робертсан 2
  11    Шон Мёрфі 10
3    Дзін Цзюньхуэй 3  
14    Джо Пэры 6  
  14    Джо Пэры 4
 
  6    Марк Ален 6  
6    Марк Ален 6
15    Джон Хігінс 4  
  6    Марк Ален 2
  11    Шон Мёрфі 6  
7    Джад Трамп 4  
12    Стывен Магуайр 6  
  12    Стывен Магуайр 4
 
  11    Шон Мёрфі 6  
2    Марк Сэлбі 5
11    Шон Мёрфі 6  

ФіналПравіць

Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур.
Аляксандра-палац, Лондан, Англія, 18 студзеня 2015.
Ніл Робертсан (4)
  Аўстралія
2–10 Шон Мёрфі (11)
  Англія
Дзённая сесія: 6-70 (64), 53-66, 0-127 (127), 24-77 (76), 32-80, 80-0 (80), 0-70 (69), 69-49
Вячэрняя сесія: 55-57 (51 Робертсан), 0-127 (127), 13-73, 7-83 (60)
80 Найвышэйшая серыя 127
0 Соценныя серыі 2
2 Серыі 50+ 6

Серыі, вышэйшыя за 50 ачкоўПравіць

У 15 матчах Мастэрс 2015 года ігракі аформілі 28 соценных серый, што стала найлепшым паказчыкам з 2009 года, калі ўдзельнікі зрабілі 31 сотню. Колькасць серый, большых за 50 ачкоў, дасягнула 97 брэйкаў, што ў сярэднім азначае больш за 6 паўсоценных серый у матчы.

Лідарам па колькасці соценных брэйкаў стаў пераможца турніру Шон Мёрфі, які аформіў 5 сэнчуры у чатырох паядынках. Ніл Робертсан і Роні О'Саліван выканалі па 4 соценныя серыі. Лідарамі па колькасці паўсоценных падыходаў сталі фіналісты Ніл Робертсан і Шон Мёрфі з 17-цю і 16-цю брэйкамі «50+» адпаведна. Роні О'Саліван зрабіў 12 серый за 50 ачкоў. Прыз за найвышэйшы брэйк, зроблены на Мастэрс, роўны £10,000, атрымаў Марка Фу з Ганконга, які аформіў максімальную серыю ў 147 балаў у матчы першага раўнда супраць Сцюарта Бінэма.

Ніжэй прадстаўлены ўдзельнікі, упарадкаваныя па іх найвышэйшай серыі на турніры. Насупраць пералічаны ўсе соценныя і паўсоценныя брэйкі кожнага іграка.

Ігрок 50+ 100+ 50-100 Усе серыі 50+
  Марка Фу 5 3 2 147, 103, 103; 70, 57
  Стывен Магуайр 9 1 8 137; 96, 82, 75, 67, 64, 63, 54, 52
  Джон Хігінс 5 3 2 132, 120, 104; 96, 59
  Алістэр Картэр 4 1 3 130; 95, 63, 50
  Ніл Робертсан 17 4 13 128, 127, 117, 100; 98, 95, 84, 80, 77, 76, 66, 60, 60, 58, 57, 51, 51
  Шон Мёрфі 16 5 11 127, 127, 103, 103, 102; 92, 83, 80, 76, 76, 69, 64, 60, 60, 56, 55
  Марк Ален 6 1 5 121; 88, 83, 65, 62, 55
  Марк Сэлбі 4 2 2 120, 100; 92, 54
  Роні О'Саліван 12 4 8 116, 101, 101, 100; 91, 85, 77, 67, 66, 66, 63, 51
  Джад Трамп 4 1 3 109; 71, 68, 54
  Джо Пэры 6 2 4 104, 104; 79, 68, 67, 50
  Рыкі Уолдэн 2 1 1 100; 73
  Роберт Мілкінс 2 0 2 94, 69
  Дзін Цзюньхуэй 2 0 2 80, 67
  Сцюарт Бінэм 3 0 3 56, 54, 50
Увогуле 97 28 69 Найвышэйшы брэйк: 147 (Марка Фу)

Статыстыка турніруПравіць

Статыстыка ігракоўПравіць

Ігрок Апошні матч М В П Ф ВФ ПФ 50+ 100+ НС Ф/50+ Ф/100+ ПГ (£)
  Шон Мёрфі Фінал:   Ніл Робертсан 10:2 4 4 0 41 28 13 68,3% 16 5 127 2,56 8,2 200,000
  Ніл Робертсан Фінал:   Шон Мёрфі 2:10 4 3 1 36 20 16 55,6% 17 4 128 2,12 9 90,000
  Роні О'Саліван 1/2 фіналу:   Ніл Робертсан 1:6 3 2 1 24 13 11 54,2% 12 4 116 2 6 50,000
  Марк Ален 1/2 фіналу:   Шон Мёрфі 2:6 3 2 1 28 14 14 50% 6 1 121 4,67 28 50,000
  Джо Пэры 1/4 фіналу:   Марк Ален 4:6 2 1 1 19 10 9 52,6% 6 2 104 3,17 9,5 25,000
  Стывен Магуайр 1/4 фіналу:   Шон Мёрфі 4:6 2 1 1 20 10 10 50% 9 1 137 2,22 20 25,000
  Алістэр Картэр 1/4 фіналу:   Ніл Робертсан 1:6 2 1 1 14 7 7 50% 4 1 130 3,5 14 25,000
  Марка Фу 1/4 фіналу:   Роні О'Саліван 1:6 2 1 1 16 7 9 43,8% 5 3 147 3,2 5,33 25,000
  Марк Сэлбі 1/8 фіналу:   Шон Мёрфі 5:6 1 0 1 11 5 6 45,5% 4 2 120 2,75 5,5 12,500
  Джон Хігінс 1/8 фіналу:   Марк Ален 4:6 1 0 1 10 4 6 40% 5 3 132 2 3,33 12,500
  Джад Трамп 1/8 фіналу: