Чэмпіянат Вялікабрытаніі па снукеры 2010
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 (англ.: UK Championship 2010, таксама вядомы як 12BET.com UK Championship 2010 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 4 па 12 снежня 2010 года ў міжнародным цэнтры Тэлфарда, у Тэлфардзе, Англія. Турнір стаў 34-м розыгрышам чэмпіянату Вялікабрытаніі, які штогод праходзіць з 1977 году. Прызавы фонд турніру склаў £625,000, з якіх £100,000 атрымаў пераможца.
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 | |
Сезон | 2010/2011 |
---|---|
Тэрміны | 4 — 12 снежня 2010 |
Арэна | Міжнародны цэнтр Тэлфарда |
Горад | Тэлфард |
Краіна | Англія |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | 12BET.com |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £625,000 |
Прызавыя пераможцы | £100,000 |
Мінулы чэмпіён | Дзін Дзюньхуэй |
Фінал | |
Пераможца | Джон Хігінс |
Фіналіст | Марк Уільямс |
Лік | 10:9 |
Статыстыка турніру | |
Найвышэйшая серыя | 143 (Марк Джойс) |
←2009 ● Чэмпіянат Вялікабрытаніі ● 2011→ | |
Снукерны сезон 2010/2011 | |
←Прага Класік | Мастэрс→ |
Пераможцам турніру стаў Джон Хігінс з Шатландыі, які саступаў Уільямсу ў фінальным матчы з лікам 2:7 і 5:9, але здзейсніў выдатны камбэк і выдрапаў паядынак у вырашальнай партыі. На сваім шляху да тытула 35-гадовы шатландзец перайграў Стывена Лі (9:6), сваіх суайчыннікаў Грэма Дота (9:8) і Стывена Магуайра ў чвэрцьфінале (9:7), Марка Алена з Паўночнай Ірландыі ў паўфінальным матчы (9:5) і валійца Марка Уільямса ў фінальным паядынку (10:9). Такім чынам, Хігінс выйграў свой 33-ы прафесійны і 22-і рэйтынгавы тытул, а таксама другое прафесійнае спаборніцтва ў сезоне пасля таго, як у сярэдзіне лістапада вярнуўся ў снукер пасля шасцімесячнай дыскваліфікацыі.
Турнір
правіцьЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 года стаў 34-м розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1977 годзе і з 1984 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Турнір з'яўляецца адным з трох турніраў Трайной снукернай кароны (разам з Мастэрс і чэмпіянатам свету), а таксама самым прэстыжным і самым высокааплатным рэйтынгавым турнірам пасля чэмпіянату свету. З самога заснавання чэмпіянат Вялікабрытаніі праходзіў у такіх гарадах Англіі, як Блэкпул (1977), Прэстан (1978—1997), Борнмут (1998—2000) і Ёрк (2001—2006). З 2007 года першынства стала праходзіць у Тэлфардзе ў Міжнародным цэнтры Тэлфарда
Чэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся трэцім рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2010/2011.
Рэйтынгавыя ачкі
правіцьЧэмпіянат Вялікабрытаніі 2010 меў найвялікшае размеркаванне рэйтынгавых ачкоў сярод усіх спаборніцтваў пасля чэмпіянату свету. Пераможца турніру атрымаў 8000 ачкоў (пераможца чэмпіянату свету атрымліваў 10000 балаў).
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
---|---|---|
Пераможца | ||
Фіналіст | ||
Паўфіналісты | ||
Чвэрцьфіналісты | ||
1/8 фіналу | ||
1/16 фіналу | ||
1/24 фіналу (квал.) | ||
1/32 фіналу (квал.) | ||
1/40 фіналу (квал.) | ||
1/48 фіналу (квал.) |
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Асноўная сетка
правіцьФінал
правіцьФінал: да 10 перамог. Рэферы: Брэндан Мур. Міжнародны цэнтр Тэлфарда, Тэлфард, Англія, 12 снежня 2010. | ||
Джон Хігінс (4) Шатландыя |
10:9 | Марк Уільямс (5) Уэльс |
Статыстыка гульцоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
Дзённая сесія: 80:0 (80), 1:78, 26:67, 45:65 (65), 66:60, 34:76, 17:66, 0:85 (85) Вячэрняя сесія: 3:55, 90:0 (90), 94:43 (94), 45:85 (70), 135:0 (105), 16:63, 68:31, 110:0 (76), 71:69 (61), 64:28, 81:46 (66) | ||
105 | Найвышэйшая серыя | 85 |
1 | Соценныя серыі | 0 |
5 | Серыі 50+ | 4 |