Мастэрс 1994 (снукер)
Мастэрс 1994 (англ.: Masters 1994, таксама вядомы як Benson and Hedges Masters 1994 — па назве спонсара) — прафесійны нярэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 6 па 13 лютага 1994 года ў «Уэмблі канферэнц-цэнтры», у Лондане. Турнір стаў дваццатым розыгрышам Мастэрс, які праводзіцца штогод з 1975 года. Спонсарам турніру ў чарговы раз стала тытунёвая кампанія Benson and Hedges. Прызавы фонд турніру склаў £415,000 (на £25,000 больш, чым у мінулым годзе), з якіх £115,000 атрымаў пераможца.
Мастэрс 1994 | |
Сезон | 1993/1994 |
---|---|
Тэрміны | 6 — 13 лютага 1994 |
Арэна | «Уэмблі канферэнц-цэнтр» |
Горад | Лондан |
Краіна | Англія |
Спонсар | Benson and Hedges |
Фармат | Нярэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £415,000 |
Прызавыя пераможцы | £115,000 |
Мінулы чэмпіён | Стывен Хендры |
Фінал | |
Пераможца | Алан МакМанус |
Фіналіст | Стывен Хендры |
Лік | 9:8 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 18 |
Колькасць матчаў | 17 |
Колькасць соценных серый | 7 |
Найвышэйшая серыя | 132 (Алан МакМанус) |
←1993 ● Мастэрс ● 1995→ |
У турніры прыняло ўдзел 18 гульцоў. Топ-14 афіцыйнага рэйтынгу аўтаматычна трапілі ў першы раўнд. Снукерысты, якія займалі 15 і 16 месца ў рэйтынгу, гулялі ў папярэднім раўндзе з пераможцам кваліфікацыйнага турніру і ўладальнікамі уайлдкард.
Шатландскі снукерыст Алан МакМанус атрымаў перамогу, адолеўшы ў фінальным матчы свайго суайчынніка Стывена Хендры - 9:8, перапыніўшы яго пераможную серыю з 5 тытулаў Мастэрс запар.