Адкрыты чэмпіянат Балгарыі па снукеры
Адкрыты чэмпіянат Балгарыі (англ.: Bulgarian Open, таксама вядомы як Victoria Bulgarian Open — ад назвы спонсара) — прафесійны нізкарэйтынгавы турнір па снукеры. Ён быў заснаваны ў 2012 годзе, калі праходзіў у гатэлі Princess Hotel, а з 2013 года праходзіць у зале «Універсіяда» ў Сафіі, Балгарыя. Адкрыты чэмпіянат Балгарыі з'яўляецца чацвёртым нізкарэйтынгавым турнірам у еўрапейскім туры серыі PTC сезона 2015/2016 і адным з шасці міні-рэйтынгавых першынстваў, якія праходзяць у кантынентальнай частцы Еўропы. З сезона 2013/2014 прызавы фонд кожнага турніру еўрапейскага туру складае €125,000, што болей, чым у два разы менш, чым самы малы прызавы фонд рэйтынгавага турніру у сезоне 2015/2016.
Адкрыты чэмпіянат Балгарыі | |
Лагатып адкрытага чэмпіянату Балгарыі 2014 | |
Год заснавання: | 2012 |
---|---|
Арэна: | Princess Hotel (2012) Зала Універсіяда (з 2013) |
Горад: | Сафія |
Краіна: | Балгарыя |
Фармат: | Нізкарэйтынгавы турнір |
Прызавы фонд: | €125,000 (з 2013) |
Рэкорды | |
Дзеючы чэмпіён: | Марк Ален (першы тытул) |
Рэкордная колькасць тытулаў: | 1: |
Найвышэйшая серыя: | 147: |
Апошні турнір | |
Адкрыты чэмпіянат Балгарыі 2015 |
У 2015 годзе турнір праходзіў на працягу пяці дзён у пачатку лістапада (адкрыты чэмпіянат Балгарыі 2013 года праходзіў у чэрвені, а розыгрыш 2014 года — у кастрычніку), а ў апошнюю нядзелю былі згуляныя матчы 1/8 фіналу, чвэрцьфіналы, паўфіналы і фінальны двубой спаборніцтва.
Фармат адкрытага чэмпіянату Балагарыі ўключае ў сябе два кваліфікацыйныя раунды, якія праходзяць у першыя дні турніру і ў якіх могуць прыняць удзел усе жадаючыя аматары за пэўную плату (у 2012 і 2013 гадах праходзіла толькі па аднаму кваліфікацыйнаму раунду, а ў 2014 годзе — тры). У асноўную стадыю трапляюць 104 сеяных прафесіяналаў (аўтаматычна) і 24 пераможца апошняга кваліфікацыйнага раунда, якія гуляюць на выбыванне, пачынаючы з 1/64 фіналу.
Дзеючым пераможцам турніру з'яўляецца Марк Ален, які перамог Раяна Дэя ў фінальным матчы розыгрышу 2015 года. Да гэтага тытул адкрытага чэмпіянату Балгарыі выйгравалі Джад Трамп (2012), Джон Хігінс (2013) і Шон Мёрфі (2014).
Вынікі
правіцьГод | Пераможца | Фіналіст | Фінальны лік | Паўфіналісты | КУ |
---|---|---|---|---|---|
2012 | Джад Трамп | Джон Хігінс | 4:0 | Марк Дэвіс, Ніл Робертсан | 128 |
2013 | Джон Хігінс | Ніл Робертсан | 4:1 | Роні О’Саліван, Бары Хокінс | 128 |
2014 | Шон Мёрфі | Мартын Гоўлд | 4:2 | Пітэр Эбдан, Майкл Уайт | 128 |
2015 | Марк Ален | Раян Дэй | 4:0 | Сэм Бэйрд, Марк Уільямс | 128 |
Фіналісты турніру
правіцьІгрок | П | Ф | КФ | ВТ | Фіналы |
---|---|---|---|---|---|
Джон Хігінс | 1 | 1 | 2 | 2013 | 2012 |
Марк Ален | 1 | 0 | 1 | 2015 | — |
Шон Мёрфі | 1 | 0 | 1 | 2014 | — |
Джад Трамп | 1 | 0 | 1 | 2012 | — |
Раян Дэй | 0 | 1 | 1 | — | 2015 |
Мартын Гоўлд | 0 | 1 | 1 | — | 2014 |
Ніл Робертсан | 0 | 1 | 1 | — | 2013 |
Пераможцы турніру па краінах
правіцьКраіна | КП | АКП | Першы тытул | Апошні тытул |
---|---|---|---|---|
Англія | 2 | 2 | 2012 | 2014 |
Паўночная Ірландыя | 1 | 1 | 2015 | 2015 |
Шатландыя | 1 | 1 | 2013 | 2013 |