Адкрыты чэмпіянат Уэльса па снукеры 1995
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1995 (англ.: Welsh Open 1995, таксама вядомы як Regal Welsh Open 1995 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 22 па 29 студзеня 1995 году на арэне Newport Centre, у Ньюпарце, Уэльс. Турнір стаў чацвёртым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Уэльса, які праводзіцца штогод з 1992 году. Кампанія Regal у чарговы раз спансавала турнір. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £196,400, з якіх £32,500 атрымаў пераможца.
Адкрыты чэмпіянат Уэльса 1995 | |
Сезон | 1994/1995 |
---|---|
Тэрміны | 22 — 29 студзеня 1995 |
Арэна | Newport Centre |
Горад | Ньюпарт |
Краіна | Уэльс |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Regal |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £196,400 |
Прызавыя пераможцы | £32,500 |
Мінулы чэмпіён | Стыў Дэвіс |
Фінал | |
Пераможца | Стыў Дэвіс |
Фіналіст | Джон Хігінс |
Лік | 9:3 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 64 |
Колькасць матчаў | 63 |
←1994 ● Адкрыты чэмпіянат Уэльса ● 1996→ | |
Снукерны сезон 1994/1995 | |
←Charity Challenge | Мастэрс→ |