Соф’я Гальшанская: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат праўкі 4591925 аўтарства KHMELNYTSKYIA (размовы)неужели украинской?
Тэгі: Адмена Адменена
Радок 203:
Дзеянне твору ахоплівае перыяд з 1421 года па 1434 год. У пачатку аповесці Сонька паўстае прыгожай шаснаццацігадовай дзяўчынай, якая знаходзіцца пад апекай вялікага князя [[Вітаўт Кейстутавіч|Вітаўта]], што гістарычна няпэўна<ref name="Кенькa"/> (хоць Соф’я і часта гасцявала ў яго). Мудрагелісты і разважлівы палітык Вітаўт хоча выкарыстоўваць Соф’ю, каб узмацніць уплыў на слабавольнага Ягайлу і ў канчатковым выніку дабіцца самастойнасці Вялікага Княства Літоўскага. Але Соф’я не збіраецца падпарадкоўвацца Вітаўту, маючы ўласныя амбіцыі<ref name="Кенькa"/>. У аповесці каралева мудрая і набожная, старанна клапоціцца у першую чаргу пра сваіх дзяцей; Вітаўт — інтрыган і ўладалюбец. На думку перакладчыка аповесці на [[Беларуская мова|беларускую мову]] літаратуразнаўца [[Міхаіл Паўлавіч Кенька|Міхаіла Кенькі]], гэтакі адмоўны вобраз Вітаўта сфарміраваны пад уплывам Длугаша, які непрыхільна ставіўся да Вітаўта і Соф’і, хоць патрон храніста [[Збігнеў Алясніцкі]] намаляваны ў аповесці значна больш крытычна, чым у самой хроніцы<ref name="Кенькa"/>. Аповесць заканчваецца падзеямі 1434 года, калі старэйшы сын Соф’і быў абраны каралём польскім<ref name="Кенькa"/>.
 
Шлюбу Ягайлы, які не меў дынастычнага пераемніка, з беларускай князёўнай Соф’яй Гальшанскай прысвечана асобная частка паэмы «[[Пруская вайна]]» [[Ян Вісліцкі|Яна Вісліцкага]]. Маладая, кажа паэт, «чароўная німфа ў краіне русінаў, Боская німфа — найпрыгажэйшая ў свеце дзяўчына». Поруч з урачыстым аратарскім стылем тут ёсць пастаральныя матывы, дасціпныя {{нп5|Эўфемізм|эўфемізмы|ru|Эвфемизм}}, напрыклад, пра тое, як [[Юпітэр (міфалогія)|Юпітэр]] турбаваў алімпійскіх багоў, «шукаючы князю сівому сужонку». Увага перанесена на лірычную тэму — песню пра любіміцу народа, добрую шляхцянку слаўнага роду [[Гальшанскія|Гальшанскіх]], што красою сваёю пераўзышла грэчаскіх багінь і німф. На вяселле Юпітэр склікае ўсіх алімпійцаў: багіня [[Юнона]] абяцае маладой шчасце і багацце, [[Мінерва]] гарантуе яе дзецям мудрасць, а [[Марс (міфалогія)|Марс]] зычыць усёй дынастыі ваенную славу. Урэшце багіня кахання прыводзіць на вяселле «німфу русінаў» Соньку. Народ славіць каралеўскі шлюб радаснымі песнямі, музыкай, гучаць ліры і гуслі.
 
== Генеалогія ==