Палацава-паркавы комплекс Горватаў (Нароўля): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
афармленне
Тэг: Адменена
Радок 20:
|Тып кляштара =
|Тып будынка =
|Архітэктурны стыль = позні [[класіцызм]]<ref>''Федорук, А.Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии. — Минск, 1989. — С. 155.</ref><ref>''Urbański, A''. Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi. — Warszawa, 1928. — С. 113.</ref>; альтанка пры палацы — у стылі [[ампір]]<ref>''Федорук, А.Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии. — Минск, 1989. — С. 155.</ref> альбо [[класіцызм]]а<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. — 1991. — Cz. 1. — T. 1. — С. 115.</ref>
|Аўтар праекта = дакладна невядома; пры ўдзеле жонкі заснавальніка — Іфігеніі Горват (з роду Ратынскіх)
|Будаўнік =
Радок 39:
}}
 
'''Палацава-паркавы комплекс Горватаў'''  — помнік архітэктуры позняга [[класіцызм]]у сярэдзіны [[XIX ст.]], размешчаны з паўночна-ўсходняга боку [[Нароўля|г. Нароўлі]] ([[Нараўлянскі раён]]) на правым беразе ракі [[Прыпяць]]. Пабудаваны ў [[1850]]  г. уладальнікам вакольных зямель заможным дваранінам [[Даніэль Ігнатавіч Горват|Даніэлем Ігнатавічам Горватам]] (1810—1868) як прыватная рэзідэнцыя і цэнтр вялізнага нараўлянскага маёнтка і належаў [[Горваты|роду Горватаў]] да [[1918]]  г., пакуль не быў нацыяналізаваны савецкай уладай без кампенсацыі Горватам. Быў самай шыкоўнай рэзідэнцыяй з усіх, якія належалі Горватам, меў прадметы [[мастацтва]] еўрапейскага значэння, і з'яўляўсяз’яўляўся адной з самых шыкоўных і значных дваранскіх [[сядзіба|сядзіб]] у [[Мінская губерня|Мінскай губерні]] [[Расійская імперыя|Расійскай імперыі]]. У савецкі час у палацы спачатку месціліся [[школа]] (а ў канікулярны перыяд  — дом адпачынку). У часы [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]  — нямецкая камендатура; палац быў разбомблены і згарэўспалены. Пасля вайны і пэўнага аднаўлення ў будынку месцілася беларускамоўная школа, пазней школа-інтэрнат, з якой пасля [[Чарнобыльская аварыя|аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986  г.]] вывезлі дзяцей-сірот у іншае месца. Палац быў пакінуты пустым і пачаў паступова прыходзіць да заняпаду і развалу, нягледзячы на тое, што атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. 12 лістапада 2020 г. [[Андрусь Горват|Андрэй Горват]], бізнесмены Пётр Кузняцоў (Гомель) і Аляксандр Баранаў (Мазыр) разам набылі на аўкцыёне руіны будынка былога палаца Горватаў у Нароўлі, пад вельмі абмежавальныя ўмовы на 5 гадоў  — кансервацыі, рэстаўрацыі і пераводу ў камерцыйнае выкарыстанне<ref name="realt.onliner.by">[https://realt.onliner.by/2020/12/08/kto-kupil-narovlyanskij-dvorec Стало известно, кто купил наровлянский дворец Горватов. Это писатель Андрей Горват]</ref>.
 
== Аўтар праекта і будаўніцтва ==
Дакладна не вядома, хто з'яўляеццаз’яўляецца архітэктарам праекта палаца. Паводле пазнейшых сведчанняў [[Антон Геранімавіч Кеневіч|Антона Геранімавіча Кеневіча]] (1877—1960), у аздабленні палацавых пакояў прымала ўдзел сама жонка [[Даніэль Ігнатавіч Горват|Даніэля Ігнатавіча Горвата]] (1810—1868)  — Іфігенія Горват (з роду [[Ратынскія|Ратынскіх]]), якая мела вялікую прыхільнасць да [[мастацтва]] і з веданнем справы падыходзіла да дэкарыравання інтэр'еруінтэр’еру палаца<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>.
 
Будаўніцтва двухпавярховага палацу ў стылі італьянскага позняга [[класіцызм]]а<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 155.</ref><ref>''Urbański, A''. Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi.  — Warszawa, 1928. — С. 113.</ref> на высокім беразе [[Прыпяць|Прыпяці]] было скончана ў [[1850]]  г., а само будаўніцтва адбывалася ў папярэднія гады<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>. Паблізу палаца, але за каменнай сцяной, былі пабудаваны гаспадарчыя пабудовы (каменны леднік, драўляны флігель), стайня, каменная аднапавярховая аранжарэя і кветнік, а за каменнай сцяной за палацам з паўночнага захаду былітаксама вытворчыя будынкі горватаўскага маёнтка Нароўля (бровар, свіран, стайні, фабрыка і г.д.). Адначасова з будаўніцтвам палацу праходзіла будаўніцтва парку каля палацу.
 
На тэрыторыі сядзібы акрамя палаца ў пазнейшыя часы былі ўзведзены каталіцкая капліца-пахавальня Горватаў, [[фантан]], парадная [[стайня]], [[брама]], дом вартаўніка, ружанец, [[вежа|вежы]] і іншыя пабудовы<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>.
 
У канцы ХІХ  — пачатку ХХ ст. [[Эдвард Артуравіч Горват]] (1866—1935) правёў новыя будаўнічыя мерапрыемствы па ўпрыгожванні палаца і добраўпарадкаванне тэрыторыі вакол яго, а ў 1899  г. на акцыянерным машынабудаўнічым заводзе Франца Крулля ў [[Талін|Рэвелі]] закупіў шмат «дроту і гаплікаў» для правядзення ў нараўлянскім маёнтку тэлефоннай лініі<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>. І ў 1902  г. [[тэлефон]] быў пастаўлены<ref>''Тугай, У. В.'' [https://elib.bspu.by/bitstream/doc/3299/1/2.pdf «Чырвоны Мазыранін»: ля вытокаў прадпрыемства]</ref>. Асабліва маштабныя працы праводзіліся ў 1902—1914  гг., для чаго закупаліся будаўнічыя матэрыялы: [[жалеза]] і [[дрот]] у [[Мазыр]]ы (у фірме Кацмана), бляшаныя вырабы ў [[Кіеў|Кіеве]] (на заводзе бляшаных вырабаў М.  І.  Шлосберга), вялікая колькасць белага і «бемскага» шкла (у Кіеўскай канторы Мальдаўскага завода), фарбы (каляровыя і бронзавыя), прыборы для новых вокнаў і дзвярэй, [[вапна]] і [[цэмент]] у Кіеве (у краме Палянкоўскага), паліваная [[кафля]], [[Фрыз (архітэктура)|фрызы]] (белаглазураваныя), шэрыя неглазураваных куты, [[карніз]]ыкарнізы, тэракотавыя «базікі» (на [[Рыжская фарфора-фаянсавая фабрыка|Рыжскім фарфоравым заводзе]]), бэлькі, асфальтавы лак і г.д.<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref> А сукно, палатно, ваўняныя і іншыя матэрыялы закупляліся ў мануфактурнай суконнай краме Хаіма Давідовіча Літвінава<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>. Работы выконвалі пераважна мясцовыя спецыялісты: печкавыя і кафляныя ў палацы і пры млыне выконваў Сяргей Іваноў, мулярныя Какоўкін, цяслярныя Мордух Хайфман, малярныя Аўгуст Мілер, а таксама іншыя мясцовыя майстры<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>.
 
У пачатку ХХ ст. нараўлянскі палац, гэтак жа як і ўсе выдатныя гаспадарчыя і фабрычныя будынкі горватаўскага маёнтка, цудоўна выглядалі з боку [[Прыпяць|Прыпяці]], па якой госці параходам прыбывалі ў Нароўлю. Нараўлянская [[сядзіба]] [[Горваты|Горватаў]] была найбольш велічнай і складанай ў кампазіцыйных адносінах сярод іншых сядзіб Горватаў (у [[Ліпаў|Ліпаве]], [[Барбароў|Барбарове]], [[Галоўчыцы (Нараўлянскі раён)|Галоўчыцах]], [[Грушаўка (Нараўлянскі раён)|Грушаўцы]], [[Паліскэ (Кіеўская вобласць)|Хабне]], Жарах)<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 154.</ref>.
 
== Архітэктура палаца ==
[[FileФайл:Naroŭla, Horvat. Нароўля, Горват (1915-17).jpg|thumb|300px|right|Задні (паўночны) фасад палаца. Фота паміж 1915 і 1917  г.]]
Палац уяўляў сабой двухпавярховы будынак з умацаванымі сценамі таўшчынёй да 1 метра. Па цэнтры галоўнага і бакавых фасадаў плоскія [[рызаліт]]ы з уваходнымі [[партал]]амі і [[тэраса]]мі. Вуглы дваровага фасада фланкіраваныя гранёнымі [[эркер]]амі. Развітыя лесвіцы ў мінулым падводзілі да ўваходаў з чатырох бакоў будынка. Плоскасць сцен другога паверху па ўсім перыметры была ўпрыгожана [[пілястра]]мі. Галоўны фасад завершаны прамавугольным [[атык]]ам, на якім раней быў надпіс: "DIH 1850 г. " (абазначаў дату пабудовы і імёны ўладальнікаў Даніэля (D) і Іфігеніі (I) Горватаў (H)<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. — 1991. — Cz. 1. — T. 1. — С. 108.</ref>. Галоўны фасад меў порцік з 6 тасканскімі калонамі: 2 сярэднія калоны стаялі асобна, а іншыя чатыры, якія падпіралі балкон,  — парамі. Знутры палаца на балкон вялі тры вельмі высокія арачныя французскія вокны, змешчаныя паміж іанічнымі пілястрамі, здвоенымі па кутах [[рызаліт]]урызаліту. Упрыгожаннем галоўнага фасада былі высокія дзверы з паўкруглымі завяршэннямі, якія выходзілі на верхні балкон, і здвоеныя пілястры. Акрамя іанічных пілястраў, элементамі ўпрыгожвання фасадаў палаца з'яўлялісяз’яўляліся таксама аконны дэкор, прафіляваны міжпавярховы карніз, а таксама кансольны карніз. Палац быў накрыты нізкім 4-скатным жалезным дахам, пафарбаваным у [[чырвоны колер]]<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>.
 
На [[Цокаль|цокалях]] галоўнага (паўднёвага) фасада ляжалі [[бронза]]выябронзавыя [[Леў|ільвы]] ў натуральную велічыню, якія былі схаваны пад час [[Нямецкая акупацыя Беларусі (1941—1944)|нямецкай акупацыі ў 1941 г.]] і да нашага часу не знойдзены. Задні (паўночны) фасад меў двух'ярусныдвух’ярусны порцік (з трохкутным франтонам), у ніжняй яго частцы размяшчалася тэраса з [[лесвіца]]йлесвіцай, па баках якой на цокалях ляжалі два [[сфінкс]]ы<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>.
 
Планіроўка палацу калідорная з [[Вестыбюль|вестыбюлем]] і квадратнай залай у цэнтры. На першым паверсе было 16 пакояў, а на другім  — 10 пакояў. Пад першым паверхам мелася 8 скляпоў (сутарэнняў)<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>.
<gallery perrow="5">
File:Naroŭla, Horvat. Нароўля, Горват (1914) (3).jpg|thumb|Галоўны (паўднёвы) фасад палаца. Фота каля 1914 г.
Радок 66 ⟶ 67:
</gallery>
 
== Інтэр'ерІнтэр’ер палаца ==
[[FileФайл:Naroŭla, Horvat, Balnaja. Нароўля, Горват, Бальная (1914) (2).jpg|thumb|300px|right|Бальная зала палаца. Фота каля 1914  г.]]
[[Інтэр'ер]]Інтэр’ер палаца меў класічную планіроўку са шматлікімі памяшканнямі, калідорамі ў бакавых крылах палаца. У цэнтральнай частцы першага паверха мелася зала (хол) на шырыню [[порцік]]апорціка галоўнага [[фасад]]афасада, а побач знаходзіліся бібліятэчнае памяшканне і чытальная зала (чытальня), вокны якіх выходзілі ў [[парк]]. Пакоі ў бакавых, ад цэнтральнай часткі, крылах размяшчаліся [[анфілада]]йанфіладай, кожная з іх мела свой стыль. У афармленні інтэр’ера былі выкарыстаныя арачныя [[ніша|нішы]].
 
Рэпрэзентатыўныя пакоі палаца мелі [[паркет]]ныяпаркетныя падлогі, выкладзеныя рознымі спосабамі (рознымі малюнкамі) у кожным пакоі, з розных парод дрэў, а таксама мелі розныя [[люстра|люстры]], апраўленні дзвярэй, [[камін]]ы і разнастайныя па форме, узору і якасці рознакаляровыя кафляныя [[печ]]ы, якія ацяпляліся з боку [[калідор]]а<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>. Менавіта незвычайнай прыгажосці паркетныя падлогі больш за ўсё уражвалі гасцей палаца<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>.
 
[[FileФайл:Naroŭla, Horvat, Balnaja. Нароўля, Горват, Бальная (1914).jpg|thumb|300px|right|Бальная зала палаца. Фота каля 1914  г.]]
Кожны паверх меў некалькі ванных пакояў. Асабліва дзівосным быў ніз сцен у адным з ванных пакояў на другім паверсе: было такое ўражанне, што гэта чыстае глыбокае дно ракі, у якім плаваюць розныя [[рыбы]] большай і меншай велічыні і з якога вырастаюць [[водарасці]]. Панэлі ў пакоях, лесвічныя клеткі былі зробленыя са светлага дуба. Горваты любілі ўсякага роду надпісы і мастацкія выслоўі, якія былі напісаныя на сценах алеем. Напрыклад, на першым паверсе ў куточку каля сходаў быў надпіс: ''«Няма выніку без прычыны»''<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t.  — 1991.  — Cz. 1.  — T. 1.  — С. 107.</ref>.
 
Пакоі палаца былі вельмі шчыльна завешаны мноствам сямейных [[партрэт]]аўпартрэтаў [[Аскеркі|Аскерак]] і [[Горваты|Горватаў]], а таксама карцінамі на ваенную тэматыку і краявідамі<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t.  — 1991.  — Cz. 1.  — T. 1.  — С. 108—109.</ref>. Напрыклад, былі карціны аўтарства [[Ян Дамель|Яна Дамеля]] і [[Януар Іванавіч Сухадольскі|Януарыя Сухадольскага]]<ref>''Urbański, A''. Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi.  — Warszawa, 1928. — С. 113.</ref><ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t.  — 1991.  — Cz. 1.  — T. 1.  — С. 108—109.</ref>. Архітэктар і дызайнер [[Тадэвуш Раствароўскі]], які меў сяброўскія і сваяцкія адносіны з гаспадарамі сядзібы, намаляваў эскізы сцэн з [[Антычнасць|антычнымі]] міфалагічнымі сюжэтамі для аздаблення [[плафон]]аў [[Бібліятэка|бібліятэкі]], які былі ўласна выкананы, верагодна, дызанерам Марыянам Жэгота-Янушайцісам<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t.  — 1991.  — Cz. 1.  — T. 1.  — С. 108.</ref>. Палац аздаблялі бронзавыя работы санкт-пецярбургскага скульптараскульпльтара і мастака Хопіна, меліся мяккія [[крэсла|крэслы (фатэлі)]] у стылі [[Луі-ФіліпЛюдовіка I|Луі-Філіпа I]] ці клубныя, крытыя светлай скурай<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t.  — 1991.  — Cz. 1.  — T. 1.  — С. 108.</ref>.
 
[[FileФайл:Naroŭla, Horvat, Spalnia. Нароўля, Горват, Спальня (1914).jpg|thumb|300px|right|Спальны пакой. Фота каля 1914  г.]]
[[Шафа|Шафы]] бібліятэчнай залы (на першым паверсе) з зашклёнымі дзвярыма, якія вялі на тэрасу, і чатырма вокнамі былі запоўненыя шматтысячнымі тамамі [[кніга|кніг]], пераважна выданняў ХVIII—ХІХ стст., старадрукамі, рукапісамі і архівамі [[Аскеркі|Аскеркаў]] і [[Горваты|Горватаў]]<ref>''Urbański, A''. Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi.  — Warszawa, 1928. — С. 113.</ref>. Адзін з пакояў у паўночна-заходнім рызаліце на першым паверсе выкарыстоўвалася пад [[музей]] [[прырода|прыроды]], дзе стаялі вакол сцен велізарныя шкляныя шафы, напоўненыя [[Калекцыяніраванне|калекцыямі]] пудзілаў мясцовых палескіх птушак, звяроў, рыб і змей<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>. У музейным пакоі была выдатная алебастравая столя, якая ўражвала наведвальнікаў: дзве намаляваныя алегарычныя выявы прадстаўлялі: адна  — раку [[Дняпро]], другая  — [[Прыпяць]]. Адзін пакой меў столю ў выглядзе пазалочанай зоркі<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>.
 
Найраскошнейшым па афармленні быў пакой бальнай залі, якая займала ўсю шырокую прастору цэнтральнай частцы палаца на другім паверсе. Вялікія шкляныя дзверы бальнай залы выходзілі як на паўднёвы, так і паўночны фасады, а чатыры высокіх [[люстэрка|люстэркі]] эфектыўна павялічвалі прастору залы. З правага боку ад бальнай залы ў паўночнай частцы палаца знаходзіўся «чырвоны» салон, галоўным упрыгожваннем якога была падлога: складзеная з [[паркет]]апаркета розных парод дрэў, яна уяўлялапрадстаўляла сабой кампазіцыю «[[арабескі]]», якая нагадвае ўсходнія [[дыван]]ыдываны<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t.  — 1991.  — Cz. 1.  — T. 1.  — С. 110—111.</ref>. Сцены «блакітнага» салона на другім паверсе былі абабітыя [[Атлас (тканіна)|атласам]] [[сіні колер|сіняга колеру]], а столястоль уяўлялапрадстаўляла сабой [[неба]] з залатымі [[зорка]]мізоркамі. Сентэнцыя «блакітнага» салона абвяшчала: ''«Дзіўна, што пад тваімі слядамі не растуць кветкі. Ты рай, ты май, ты вясна»''<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t.  — 1991.  — Cz. 1.  — T. 1.  — С. 111.</ref>. На другім паверсе паўночнай часткі палаца быў шэраг парадных пакояў, аздабленне якіх канчаткова завяршылася толькі ў пачатку ХХ ст.: сцены былі ўпрыгожаны тынкавым ляпным дэкорам, выкананым у выглядзе рам, у сярэдзіне якіх размяшчаліся жывапісныя палотны<ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>. Для пакоя вялікай ядальні Тадэвуш Раствароўскіраствароўскі намаляваў больш 10 карцін<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t.  — 1991.  — Cz. 1.  — T. 1.  — С. 112.</ref>.
 
У сутарэннях знаходзіліся кухні, пральні і службовыя пакоі.
Радок 97 ⟶ 98:
 
== Паркавая тэрыторыя ==
 
=== Парк і ўяздная брама ===
[[FileФайл:Naroŭla, Horvat, Brama. Нароўля, Горват, Брама (1914).jpg|thumb|300px|left|Домік вартаўніка ''(злева)'' і ўяздная брама (па праекту [[Тадэвуш Раствароўскі|Тадэвуша Раствароўскага]]). Нау пярэднімпарк планеі нараўлянскую цэнтральная алея да сядзібысядзібу Горватаў. Фота каля 1914  г.]]
[[пейзажны парк|Парк пейзажнага тыпу]] плошчай 8,2 [[га]] быў разбіты адначасова з будаўніцтвам палаца, на роўнай тэрасе і канчаткова сфармаваўся да 1870  г. Цэнтральная алея даўжынёй каля 1  км ад уяздных варот (брамы) да палаца падзяляла парк на дзве няроўныя часткі<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 154.</ref>. Парк меў з поўдня і захаду агароджу з цэглы. У абсадцы цэнтральнай алеі парка былі выкарыстаны [[таполя чорная]], [[таполя канадская]] шэрая і [[таполя марыландская]], а таксама [[ляшчына]]<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 154.</ref>. Перад фасадам палацу быў створаны вялікі круглы [[газон]]: паблізу портыку на газоне раслі две ліпы, а па баках раслі два кусты [[Бэз персідскі|персідскагапярсідскага бэзу]], падстрыжаныя ў форме [[шар]]а. Унутры парка былі ўчасткі розных дрэў і [[клумба|клумб]], [[салітэр]]аўсалітэраў і палян<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 154.</ref>. Арганізацыя парка была заснавана на паслядоўнай змене звязаных паміж сабой ландшафтных участкаў<ref>''Кулагин, А. Н.'' Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: вторая половина XVIII  — начало XIX в.  — Минск, 1981.  — С. 112.</ref>. Парк вылучаўся мностам экзотаў, асабліва было многа [[Шаўкоўніца белая|шаўкоўніцы белай]]<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 155.</ref>. Раслі [[сасна чорная]], [[псеўдатсуга Мензіса]], [[белая акацыя]], [[конскі каштан]], [[бяроза]], [[бэз]], [[ядловец]], [[вязавік]], [[спірэя]]<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 155.</ref>.
 
Парадную частку палацу ўпрыгожвалі экзатычныя [[клён ясенялісты]] белаакаймлёны, [[лох вузкалісты]], [[туя заходняя]] і інш.<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 155.</ref> Уздоўж палацу раслі [[Елка блакітная|елкі калючыя блакітныя]]. Меліся чатыры [[баскет]]ыбаскеты з [[граб]]авымі алеямі, якія ўтварылі амаль злучаныя калідоры вышынёй да 3 метраў<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 155.</ref>. У адной з алей расла [[таполя пятроўская]]. Галоўныя сцяжынкі ў парку мелі кальцавы маршрут па перыметру парка і былі заснаваны на прынцыпе раскрыцця дальніх перспектыў  — на раку [[Прыпяць]], сярэдніх і блізкіх юлізкіх — на паркавыя пейзажы<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 155.</ref>. Маршрут пачынаўся ад паўночнага партэра палаца каля ракі, ішоў на ўсход да капліцы-пахавальні і альтанкі-веыж, далей дугой на поўдзень уздоўж ракі [[Нараўлянка]] ішоў да ўяздной брамы і адначасова да цёмнай яловай алеі ўздоўж цэглавай агароджы. За цэглавай агароджай з вежамі ў псеўдагатычнымпсездагатычным стылі ішла другая шырокая алея перпендыкулярна цэнтральнай алеі<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 155.</ref>. Паўднёва-усходняя частка парку мела рэгулярную планіроўку, што было нехарактэрным для [[Пейзажны парк|пейзажных паркаў]]<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 155.</ref>.
 
[[FileФайл:Нароўля. Сядзіба Горватаў (07).jpg|300px|thumb|Цэнтральны ўваход у гарадскі публічны парк — шмат разоў патынкаваная і пафарбаваная ўяздная брама сядзібы Горватаў, створаная па праекту [[Тадэвуш Раствароўскі|Тадэвуша Раствароўскага]]. Фота 2017 г.]]
У парку меўся участак-«школка», дзе вырошчвалі найболей каштоўныя пладова-ягадныя кусты, пладовыя дрэвы, экзатычныя [[дрэва|дрэвы]], кусты і [[кветка|кветкі]]<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 155.</ref>.
 
У парку была створана таксама [[сажалка]]. Існуе легенда, што ў ёй патанула адзіная дачка [[Даніэль Ігнатавіч Горват|Даніэля Ігнатавіча Горвата]]. Няўцешны бацька загадаў засыпаць вадаём і засеяць гэтае месца травой. З дарогі да варот сядзібы вялі два рады [[елка|елак]].
 
У пачатку XX ст. былі пабудаваны новыя ўяздныя вароты па праекце [[Тадэвуш Раствароўскі|Тадэвуша Раствароўскага]]  — брама з калонамі, аркамі і простымі пілонамі  — з цэлгы, патынкаваная. Побач быў пабудаваны дом вартаўніка ў стылі псеўдаготыкі. Да цяперашняга дня дом вартаўніка не захаваўся, а брама ў савецкі час была патынкавана шмат разоў і набыла больш аб'ёмуаб’ёму. Вакол брамы ў горватаўскія часы раслі ў дэкаратыўных мэтах сіметрычныя групы [[Шаўкоўніца|шаўкоўніцы]] з [[груша]]й, высаджаныя ў форме трохвугольніка<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 154.</ref>.
 
[[FileФайл:Park in Naroŭlia town - 4 - May 5 - 2014 AD.jpg|thumb|300px|Гарадскі публічны парк. Фота 2017 г.]]
Не захавалася [[каштан]]авая [[алея]], якая вяла да плацусядзібы і была арыентавана на поўнач з выгінам на ўсход. Прыблізна пасярэдзіне каштанавай алеі была [[стайня]], дзе трымалі скакавых коней для выездаў. У свой час парк быў насычаны элементамі малых архітэктурных форм: капліца-пахавальня Горватаў, альтанка, фантан, вежы і інш.
 
Пасля нацыяналізацыі маёнтка Горватаў савецкай уладай у 1920  г., сядзібны парк стаў гарадскім публічным паркам культуры і адпачынку. На месцы ранейшай сажалкі быў створаны [[стадыён]] для [[футбол]]афутбола. У 1980-х гг. у парку былі ўстаноўлены электрычныя атракцыёны: [[карусель]], [[арэлі]] і інш. На тэрыторыі парку таксама месціліся [[тыр]], хлебная крама, танцавальная пляцоўка, сцэна, рачны вакзал, кафэ «Брыз» і прыстань на правым беразе Прыпяці. Парк ад ракі Нараўлянкі з поўдняпоўдныя быў абкружаны агароджай з [[чыгун]]учыгуну, якая вяла на паўночны-захад да кандытарскай фабрыкі «[[Чырвоны Мазыранін]]».
 
Пачаткова высаджаных Горватамі дрэў у цяперашнім парку засталося нямнога. Цяпер у парку растуць пераважна мясцовыя пароды дрэў: [[дуб]], [[ясень]], [[ліпа]], [[елка]], [[сасна]], [[вярба]]. І пераважаюць маладыя пасадкі. Планіроўка парка стала рэгулярнай, а не пейзажнай<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 156.</ref>.
<gallery perrow="5">
File:Нароўля. Сядзіба Горватаў (08).jpg|thumb|Гарадскі публічны парк. Фота 2017 г.
Радок 125 ⟶ 127:
 
=== Капліца ===
[[Файл:Naroŭla, Horvat, Kaplica. Нароўля, Горват, Капліца (1914).jpg|міні|злева|Каталіцкая капліца-пахавальня роду Горватаў ''(не захавалася)''. Фота каля 1914  г.]]
[[FileФайл:Naroŭla, Horvat, Kaplica. Нароўля, Горват, Капліца (1914) (2).jpg|120px|thumb|Інтэр'ерІнтэр’ер капліцы-пахавальні роду Горватаў ''(не захавалася)''. Фота каля 1914  г.]]
Ва ўсходняй частцы парку сярод густых дрэў паблізу палацу і берагу Прыпяці была невялікая мураваная каталіцкая [[капліца]]-[[пахавальня]] роду Горватаў у [[неаготыка|неагатычным стылі]]<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t.  — 1991.  — Cz. 1.  — T. 1.  — С. 115.</ref>. Горваты былі [[каталіцызм|католікамі]], а найбліжэйшы [[касцёл]] знаходзіўся ў 35  км ад [[Нароўля|Нароўлі]]. Таму пабудова выкарыстоўвалася як хатняя капліца для набажэнстваў сям'ісям’і Горватаў і іх службітаў-католікаў<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t.  — 1991.  — Cz. 1.  — T. 1.  — С. 115.</ref>. Капліца мела рызу, касцёльную бялізну, фісгармонію, кадзіла, а таксама абраз (намаляваны [[Тадэвуш Раствароўскі|Тадэвушам Раствароўскім]]).
 
Пад палогай капліцы быў склеп-крыпта для пахавання членаў сям'ісям’і Горватаў. Пахавана там было толькі некалькі асоб, у тым ліку цела сына Эдварда Артуравіча Горвата Даніэля (1892—1917), які памёр вясной 1917  г. у [[Хельсінкі]] ([[Фінляндыя]])<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t.  — 1991.  — Cz. 1.  — T. 1.  — С. 115.</ref>. Да нашага часу тут захавалася толькі каменнае надмагілле аднаго з членаў сям'ісям’і [[Горваты|Горватаў]]. Сама капліца з рэшткамі нябошчыкаў была вымыта ракой [[Прыпяць]] у [[1979]]  г. падчас [[паводка|паводкі]] і не захавалася да нашага часу<ref>[https://narovlya.by/novosti/altanka/ БАЦЬКАЎШЧЫНА. АЛЬТАНКА]</ref>.
 
=== Мураваная альтанка і драўляная альтанка ===
[[Файл:Альтанка-маяк (Нароўля).jpg|міні|Мураваная альтанка-вежа ''(абярэгавага і сакральнага прызначэння)''  — унутры якой знаходзілася скульптура Хрыста, які нясе на сабе крыж. ''(Скульптура Хрыста не захавалася)''. Фота 2012  г.]]
У парку каля левага берагу [[Нараўлянка|рэчкі Нараўлянкі]], дзе яна ўпадае ў Прыпяць, Даніэлем Горватам была пабудавана своеасаблівая мураваная [[альтанка]]-вежа (з цэглы і патынкавана), якая месцілася блізка каля капліцы-пахавальні Горватаў і была звязана з капліцай сваім прызначэннем. Мураваная альтанка ніколі не служыла бяседкай ці маяком на [[Прыпяць|Прыпяці]], а мела толькі адну функцыю  — сакральную і абярэгавую: у альтанцы знаходзілася скульптура [[Хрыстос|Хрыста]], які нёс на сабе [[крыж]],  — кампазіцыя сімвалізавала шлях Хрыста на [[Галгофа|Галгофу]]<ref>[https://narovlya.by/novosti/altanka/ БАЦЬКАЎШЧЫНА. АЛЬТАНКА]</ref>. Скульптура Хрыста ў савецкія часы была вынята з альтанкі і выкінута як непатрэбная<ref>[https://narovlya.by/novosti/altanka/ БАЦЬКАЎШЧЫНА. АЛЬТАНКА]</ref>.
 
Альтанка, якая ўяўляе сабой трох'яруснаетрох’яруснае квадратнае ў плане мураванае збудаванне ў стылі [[ампір]]<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 155.</ref> альбо [[класіцызм]]у<ref>''Aftanazy, R.'' Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t.  — 1991.  — Cz. 1.  — T. 1.  — С. 115.</ref>, вылучаецца дасканаласцю прапорцый і стройнасцю форм<ref>''Чантурия, В. А.'' Архитектурные памятники Белоруссии.  — Минск, 1982.  — С. 101.</ref><ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 155.</ref>. Ніжні ярус умацаваны вуглавымі [[контрфорс]]амі і завершаны [[дарычны ордар|дарычным]] [[Фрыз (архітэктура)|фрызам]]. Другі ярус скразны, з вялікімі паўцыркульнымі арачнымі праёмамі з чатырох бакоў. Вуглы аздоблены 3/4 калонамі са своеасаблівымі [[Капітэль|капітэлямі]]. Верхні ярус-[[ратонда]] з шасцю калонамі [[карынфскі ордар|карынфскага ордара]], завершаная паўсферычным [[купал]]ам з вазай. У дэкоры  — [[маскароны]], [[Разетка (архітэктура)|разеткі]], [[Гірлянда (архітэктура)|гірлянды]], акантаваны арнамент, [[Валюта (архітэктура)|валюты]], [[іонік]]і і інш. З альтанкі адкрываецца цудоўны від на месца ўпадзення Нараўлянкі ў [[Прыпяць]].
 
Акрамя мураванай альтанкі (сакральнага значэння), паблізу Прыпяці на пагорку каля палацу мелася драўляная альтанка-бяседка, якая ўяўлялапрадстаўляла сабой слуп з васьмісхільным дахам і з [[Лава (мэбля)|лаўкамі]] вакол яго.
<gallery perrow="5">
File:Naroŭla, Horvat, Altanka. Нароўля, Горват, Альтанка (1914).jpg|thumb|Драўляная альтанка-бяседка каля палацу. Фота каля 1914 года.
Радок 143 ⟶ 145:
 
=== Тэнісны корт ===
З заходняга боку цэнтральнага газону ў парку меўся [[бетон|забетаніраваны]] тэнісны корт, які на зіму засыпаўся мятровым слоем сухога лісця, каб не трэскаўся ад [[мароз]]у. У [[тэніс]] гулялі ўсе дарослыя жыхары палацу. Бавіліся і ў [[кракет]]. Са з'яўленнемз’яўленнем [[Электрычнасць|электрычнасці]] ў сядзібе [[гульня|гульні]] праходзілі да позняга вечара.
 
=== Фантан ===
[[FileФайл:Naroŭla, Horvat. Нароўля, Горват (1915-17) (2).jpg|міні|злева|Фантан перад заднім (паўночным) фасадам нараўлянскага палаца Горватаў. Фота каля 1914  г.]]
Шырокая [[лесвіца]] з боку фасада палаца, арыентаванага на раку [[Прыпяць]], вяла да тэрасы, на якой размяшчаўся мураваны [[фантан]], пабудаваны ў стылі [[ампір]],  — з цэглы і патынкаваны. Фантан уяўляў сабой басейн са скругленымі вугламі, з двух бакоў абрамлены паўкруглымі лаўкамі з усталяванымі адзін супраць аднаго манументальнымі тронамі на ляпных ільвіных лапах. (Цяпер жыхары [[Нароўля|Нароўлі]] звычайна назваюць гэтыя троны «панскімі крэсламі»<ref>[http://narovlya.gov.by/ru/turmarshrut/ Туристические маршруты]</ref><ref>[https://vk.com/wall-40348562_4 Панские кресла: возле дворца]</ref>). Па цэнтры басейна на нізкім цыліндрычным цокалі была [[ваза]], якую трымалі [[сірэна|сірэны]].
 
Фантаны былі характэрны для [[Еўропа|еўрапейскіх]] [[рэгулярны парк|рэгулярных паркаў]], але не атрымалі шырокага распаўсюджання ў [[Садова-паркавае мастацтва|паркабудаўніцтве]] Беларусі ў тыя часы і сустракаліся вельмі рэдка  — толькі ў сядзібах [[Бачэйкава|Бачэйкаве]], [[Дубой|Дубоі]], Нароўлі і [[Сёмкава|Сёмкаве]]<ref>''Кулагин, А. Н.'' Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: вторая половина XVIII  — начало XIX в.  — Минск, 1981.  — С. 52.</ref>.
 
Яшчэ адзін мураваны фантан быў пабудаваны не на тэрыторыі сядзібы, а ў мястэчку Нароўля  — побач з [[Будынак былога жылога дома (Нароўля)|драўляным жылым домам Юзафа Ліневіча (Ляневіча) 1912 года]]. Рэшткі таго фантану захаваліся да нашага часу<ref>[https://yandex.by/maps/org/fontan/222256646830/?ll=29.506494%2C51.801704&z=17 Наровля. Фонтан]</ref>.
 
=== Гаспадарчыя пабудовы ===
У палацава-паркавы ансамбль уваходзілі таксама гаспадарчыя пабудовы. На паўночным усходзе ад сядзібы размяшчаўся [[ружоўнік]], на захадзе  — [[лядоўня]] (студня), кладоўка («аптэка») і [[аранжарэя]].
 
Стайня, дзе трымалі скакавых коней, была драўлянай, а яе сярэдняя частка, якая служыла жыллём для яе апекуна, была мураванай. За агароджай побач з палацам знаходзіўся «фальварак» маёнтка: мураваная вінакурня, стайні для цяглавых коней, кароўнікі, кандытарская фабрыка і інш.
Радок 169 ⟶ 171:
== Кандытарская фабрыка ==
[[Файл:Нароўля. Чырвоны Мазыранін (01).jpg|thumb|350px|Гістарычныя будынкі кандытарскай фабрыкі «[[Чырвоны Мазыранін]]» з чырвонай цэглы]]
У [[1913]]  г. на тэрыторыі сядзібы ў фальварку  — побач з палацам, за агароджай  — [[Эдвард Артуравіч Горват]] (1866—1935) пабудаваў [[кандытарская фабрыка|кандытарскую фабрыку]]. У савецкія часы фабрыка была нацыяналізавана ўладамі без кампенсацыі Горватам і атрымала ў 1925  г. назву «[[Чырвоны Мазыранін]]». Да цяперашняга часу на тэрыторыі фабрыкі
«[[Чырвоны Мазыранін]]» захаваліся вытворчыя будынкі фабрыкі Эдварда Горвата, зробленыя з чырвонай цэглы ў [[Эклектыка (архітэктура)|эклектычным стылі]], у якім спалучаюцца рысы [[Раманскі стыль|раманскага]] (аркатура, байніцы) і [[Гатычны стыль|гатычнага стыляў]] (стральчатыя аркі і праёмы).
 
== Гістарычныя падзеі ==
 
У 1876  г. на тэрыторыі парку нараўлянскага палаца Горватамі быў пахаваны дваранін-каталік Андрэй Ліневіч (1814—1876), адміністратар нараўлянскага маёнтка [[Артур Даніэлевіч Горват|Артура Даніэлевіча Горвата]] (1831—1903)<ref>[https://narovlya.by/themes/novosti-narovli/park-eto-gordost-narovlyan/ Парк  — это гордость наровлян]</ref>.
 
У пачатку XX ст. у нараўлянскім палацы пражываў<ref name="Rostworowski, А. 2001">''Rostworowski, А.'' Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. — S. 67.</ref> на першым паверсе ў сярэднім пакоі направа ад ад холу (цэнтральнага пакоя) выдавец беларускамоўнага буквара-катэхізіса «Элементаж для добрых дзетак-каталікоў» (1862), адзін з лідараў [[Паўстанне 1863—1864 гадоў|Студзеньскага паўстання (1863—1864)]], паўстанцкі начальнік Вільні (1863), сібірскі катаржанін, а таму вельмі аўтарытэтная сярод каталіцкага маянтковага дваранства беларуска-літоўскіх губерняў асоба  — [[Аляксандр Уладзіслававіч Аскерка]] (1830—1911), дачка якога Ядвіга была жонкай [[Эдвард Артуравіч Горват|Эдварда Артуравіча Горвата]] (1866—1935), уласніка Нароўлі. Хоць Аляксандр Аскерка быў пахаваны ў [[Вільнюс|Вільні]] на [[Роса|могілках Росі]], Эдвардам Горватам у горватаўскай фамільнай каталіцкай капліцы, якая знаходзілася ў сядзібным парку каля нараўлянскага палаца Горватаў, быў створаны [[кенатаф]] з надпісам «Grobowiec Aleksandra Oskierki» як напамін аб асобе<ref>''Rostworowski, А.'' Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. — S. 20.</ref>.
 
Палац Эдварда Горвата ў Нароўлі, паводле здагадкі мемуарыста [[Андрэй Раствароўскі|Андрэя Раствароўскага]] (1899—1980), быў месцам, дзе неўзабаве пасля [[Рэвалюцыя 1905—1907 гадоў у Расіі|расійскай рэвалюцыі (1905)]] адбыўся перадвыбарчы з’езд каля 60 землеўласнікаў [[Рэчыцкі павет (Расійская імперыя)|Рэчыцкага павета]] для выбрання ўпаўнаважаных для выбараў у парламент Расійскай імперыі<ref name="ReferenceA">''Rostworowski, А.'' Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. — S. 26.</ref>, таму жанчыны з палаца выехалі на той час у маёнтак [[Вадовічы]], а дзеці  — у маёнтак [[Рудакоў (Хойніцкі раён)|Рудакоў]]<ref name="ReferenceA"/>.
 
[[FileФайл:Alexandra Horwat - Edward Horwat - Stanislaw Wankowicz - Rudakou in Belarus - 1909 AD.jpg|300px|thumb|''(злева — направа)'' Аляксандра Эдвардаўна Горват (1895—1943), [[Эдвард Артуравіч Горват]] (1866—1935), [[Станіслаў Станіслававіч Ваньковіч]] (1885—1943) на балконе палаца ў Нароўлі падчас вяселля ў 1916 г.]]
У 1916 г. у нараўлянскім палацы адбылося гучнае ва ўсім [[Паўночна-Заходні край|беларуска-літоўскім краі]] вяселле [[Станіслава Станіслававіча Ваньковіча]] (1885—1943) і Аляксандры Эдвардаўны [[Горваты|Горват]] (1895—1943), дачкі [[Эдвард Артуравіч Горват|Эдварда Артуравіча Горвата]] (1866—1935), на якое з’ехаліся многія вядомыя дваранскія сем’і<ref>Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.]. — Минск : БелЭн, 2012. — С. 144.</ref>. У якасці пасагу ад Аляксандры Горват горватаўскі палац і значны маёнтак Нароўля прызначаўся яе мужу Станіславу Ваньковічу, але яны так і не былі перададзены [[Ваньковічы|Ваньковічам]] да 1917 г. Бацька Аляксандры Эдвард Артуравіч Горват (1866—1935) валодаў маёнткам да 1917 г. і палацам да 1918 г., калі палац і маёнтак былі нацыяналізаваны савецкімі ўладамі.
 
У сакавіку 1920 г. польскае войска ўвайшло ў [[Нароўля|Нароўлю]], куды вярнуліся і многія памешчыкі (у тым ліку [[Горваты]]), якім была вернута іх былая зямельная маёмасць, адабраная раней распараджэннямі рэвалюцыйных улад<ref>Памяць: Нараўлянскі раён: гіст.-дакумент. хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі. — Мінск, 1998. — С. 72.</ref>. 27 чэрвеня 1920 г. па рацэ з поўдня да мястэчка падышоў бальшавісцкі бронепараход «Геройскі» Дняпроўскай ваеннай флатыліі, які сваімі стрэламі выгнаў польскае войска. Нараўлянскія [[Горваты]] пасля чарговай нацыяналізацыі нараўлянскай маёмасці выехалі ў Польшчу, дзе [[Эдвард Артуравіч Горват]] (1866—1935) да сваёй смерці кіраваў маёнткам Горжычкі (Gorzyczki) у [[Пазнаньскае ваяводства (1919—1939)|Пазнаньскім ваяводстве]] і жыў у [[Палацава-паркавы комплекс Патвароўскіх (Горжычкі)|неарэнесансавым палацы ў Горжычках]], якія ён атрымаў па спадчыне ад сваёй маці графіні Караліны Патвароўскай (1839—1921)<ref>''Rostworowski, А.'' Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe. — Warszawa, 2001. — S. 30.</ref>.
 
[[FileФайл:Naroŭla, Horvat. Нароўля, Горват (1925).jpg|200px|thumb|Дом адпачынку ў будынку палаца. Фота 1925 г.]]
У савецкі час у палацы спачатку месціліся [[школа]] (а ў канікулярны перыяд  — дом адпачынку). Ніякіх будаўнічых мерапрыемстваў, акрамя невялікіх рамонтаў, у палацы не праводзілася.
 
У час [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]], [[27 жніўня]] [[1941]] г. немцы захапілі горад, у палацы месцілася нямецкая камендатура. У жніўні 1942 г. савецкія партызаны знішчыні мясцовы фашысцкі гарнізон. Пры вызваленні Нароўлі ад нямецка-фашысцкіх акупантаў у 1943  г. будынак значна пацярпеў: пажарам, распачатым пасля бамбардзіроўкі, былі знішчаны перакрыцці, дах, пашкоджаны вонкавы дэкор будынка, а таксама амаль цалкам знішчаны інтэр'ерыінтэр’еры і прадметы будынка.
 
[[FileФайл:Naroŭla, Horvat. Нароўля, Горват (25.03.1946).jpg|300px|thumb|Палац адразу пасля Другой сусветнай вайны. Фота 25 сакавіка 1946 г.]]
У пачатку 1950-х гг. будынак былога палацу быў рэканструяваны з мэтай прыстасавання яго пад беларускамоўную школу, а з боку бакавога (паўночна-заходняга) фасада будынка быў ўзведзены новы корпус. Будаўнічыя работы праходзілі без уліку былой гісторыі палаца, таму многія страчаныя ў 1943  г. архітэктурныя элементы і вонкавы дэкор былога палацу не былі адноўлены. Пазней у будынку была школа-інтэрнат<ref>''Федорук, А. Т.'' Садово-парковое искусство Белоруссии.  — Минск, 1989.  — С. 155.</ref><ref>[https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии]</ref>, з якой пасля [[Чарнобыльская аварыя|аварыі на Чарнобыльскай АЭС у 1986  г.]] вывезлі дзяцей-сірот у іншае месца. Палац быў пакінуты пустым і пачаў паступова прыходзіць да заняпаду і развалу, нягледзячы на тое, што атрымаў статус гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь.
 
У 1992—1994  гг. спецыялісты Гомельскай абласной праектнай майстэрні (пад кіраўніцтвам В. І.  Мелеха) зрабілі абмеры і працоўныя [[чарцёж|чарцяжы]] будынка і праект аднаўлення, які прадугледжваў рэстаўрацую фасадаў з аднаўленнем дэкаратыўных элементаў і перапланіроўку ўнутранай прасторы палаца, а пасля стварэння грамадска-культурнага цэнтра горада Нароўлі (для правядзення выставак, канцэртаў, культурных сустрэч), "«Цэнтра рамёстваў"», кафэ-бара, актавай залы, більярднай.
Але вытворчыя работы ў той перыяд не былі пачаты і стан пакінутага будынка толькі значна пагоршыўся. Новы корпус з боку бакавога (паўночна-заходняга) фасада будынка было палаца быў разбураны.
 
У 2006  г. група спецыялістаў (пад навуковым кіраўніцтвам архітэктара [[Алена Уладзіміраўна Ваяводская|Алены Уладзіміраўна Ваяводскай]]) ААТ "«Праектрэстаўрацыя"» пачала карэкціроўку праекта аднаўлення палаца, але ў сувязі з прыпыненнем фінансавання карэкціроўка не была звершана.
<gallery perrow="5">
File:Naroŭla, Horvat, Vialikaja. Нароўля, Горват, Вялікая (17.04.1932).jpg|thumb|Школьны клас у Вялікай ядальні ў палацы. Фота 1932 г.
Радок 204 ⟶ 206:
 
== Продаж руін будынка былога палаца і рэстаўрацыя ==
[[FileФайл:Усадьба Горваттов.jpg|350px|thumb|Будынак палаца Горватаў у [[Нароўля|Нароўлі]] на беразе [[Прыпяць|Прыпяці]]. Фота 2012 г.]]
Звяртаючы ўвагу на сугучнасць прозвішчаў, беларускі пісьменнік і журналіст [[Андрусь Горват|Андрэй Іванавіч Горват]] (нар. у 1983  г.) з юнацкіх гадоў пачаў вывучаць гісторыю шляхецкага [[Горваты|роду Горватаў]] і гісторыю родавых сядзіб, каб даведацца пра патэнцыйныя сваяцкія адносіны. Сам Андрэй Горват паходзіць з прыгонных сялян вёскі [[Прудок (Калінкавіцкі раён)|Прудок]] ([[Калінкавіцкі раён]], [[Гомельская вобласць]], [[Беларусь]]) і лічыць, што яго продкі, паводле ўласных генеалагічных даследаванняў, могуць паходзіць ад [[шляхта|шляхціца]] Кандрата Горвата (сына Гілярыя-Ваўрынца Нікшыча-Горвата)<ref>[https://planetabelarus.by/publications/ya-dzyasyatae-yubileynae-pakalenne-gorvata-u-prudku-moy-batska-zmog-vyekhats-adsyul-a-ya-vyarnu-sya-/ «Я  — дзясятае, юбілейнае пакаленне Горватаў у Прудку»]</ref>, нашчадкі якога збяднелі і перайшлі ў стан [[сяляне|сялян]].
 
Андрэй Горват таксама з 2006  г. хадзіў з думкай, каб набыць занядбаны і струхлелы будынак былога палаца Горватаў у [[Нароўля|Нароўлі]], каб папярэдзіць яго поўны заняпад і знішчэнне і захаваць напамін аб слаўным [[Горваты|родзе Горватаў]]<ref>[https://realt.by/gomel-region/news/article/29104/ «Главное  — спасти его от разрушения». Писатель Андрей Горват вместе с друзьями купил дворец Горваттов в Наровле]</ref>. У занядбаным будынку абваліўся дах, многа дзе адсутнічала падлога і вокны.
 
[[FileФайл:Нароўля. Сядзіба Горватаў (06).jpg|350px|thumb|Руіны былога палаца Горватаў (1850). Фота 2017 г.]]
12 лістапада 2020 г. Андрэй Горват, бізнесмены Пётр Кузняцоў (Гомель) і Аляксандр Баранаў (Мазыр) разам набылі за 53 357 беларускіх рублёў 63 капейкі<ref>[https://narovlya.by/novosti/narovlyanskij-dvorets-gorvattov-prodan-na-elektronnyh-torgah/ Наровлянский дворец Горваттов продан на электронных торгах]</ref> (прыблізна 21 тысяча [[Долар ЗША|долараў ЗША]]) ва ўласнасць на аўкцыёне руіны былога палаца Горватаў у Нароўлі, пад вельмі абмежавальныя ўмовы на 5 гадоў  — кансервацыі, [[Рэстаўрацыя помнікаў архітэктуры|рэстаўрацыі]] і пераводу ў камерцыйнае выкарыстанне<ref name="realt.onliner.by"/>. Калі ўмовы не будуць выкананы за 5 гадоў, то руіны будынка былога палаца павінны быць вернуты ва ўласнасць беларускай дзяржавы. Андрэй Горват узяў кіраванне па частковай кансервацыі і антыаварыйным работам з дапамогай валанцёраў і [[краўдфандзінг]]у. Сам Горват выказваўся, што хацеў бы зрабіць з палаца Горватаў у Нароўлі музейны комплекс з функцыямі [[гатэль|гатэля]] і [[рэстаран]]а<ref>[https://www.youtube.com/watch?v=KRc4BoBpkW0 Спыніць час. Нароўля, палац Горватаў]</ref><ref>[https://www.youtube.com/watch?v=Uz-rIF8uVK0&t=702s Нароўля. Знаёмства з Гомельшчынай]</ref><ref>[https://www.youtube.com/watch?v=b0fSFw7Ddcc Как Андрей Горват с волонтерами восстанавливает дворец в Наровле]</ref>. Акрамя нерухомасці, пакупнікам таксама прадастаўлена права арэнды зямельнага ўчастка плошчай больш за 1 га тэрмінам на 50 гадоў<ref>[https://realt.by/gomel-region/news/article/29104/ «Главное  — спасти его от разрушения». Писатель Андрей Горват вместе с друзьями купил дворец Горваттов в Наровле]</ref>.
<gallery perrow="5">
File:Нароўля. Сядзіба Горватаў (11).jpg|thumb|Руіны палаца. Фота 2017 г.
Радок 221 ⟶ 223:
== У мастацтве ==
 
Дзесьці пасля 1949  г. [[Мечыслаў Ялавецкі]] (1876—1963) малюе акварэль «Нароўля. Палац над Прыпяцю. Мазырская зямля, Палессе»<ref>[https://digitalcollections.hoover.org/objects/73679/narowla-paac-nad-prypecia-ziemia-mozyrska-polesie-edward NAROWLA Pałac nad Prypecią ziemia mozyrska, Polesie]</ref>.
 
Летам 1982  г. у Нароўлі кінастудыя «[[Беларусьфільм]]» здымала большасць сцэн кінастужкі «[[Культпаход у тэатр]]» (рэжысёр [[Валерый Давідавіч Рубінчык]]), у тым ліку каля нараўлянскай альтанкі, у клубе фабрыкі «Чырвоны Мазыранін» і будынку былога палаца Горватаў.
 
У 2009  г. [[Адам Глобус]] (нар. 1958) малюе карціну «Залаты пыл. Нароўля, шакаладная фабрыка Чырвоны мазыранін»<ref>[https://adam-hlobus.livejournal.com/540453.html Адам Глобус "«Залаты пыл. Нароўля, шакаладная фабрыка "Чырвоны„Чырвоны мазыранін""мазыранін“»]</ref>.
{{Зноскі}}
 
== Літаратура ==
* {{крыніцы/Архітэктура Беларусі (1993)|}}
* Ваньковичи / Департамент по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь [и др.] ; сост.: Н. А.  Голубева, Н. М.  Усова, Л. В.  Языкович ; под научной редакцией В. И.  Прокопцова.  — Минск : БелЭн, 2012.  — 442 с.
* {{крыніцы/ГККРБ-2009|}}
* ''Кулагин, А. Н.'' Архитектура дворцово-усадебных ансамблей Белоруссии: вторая половина XVIII  — начало XIX в. / А. Н.  Кулагин.  — Минск : Наука и техника, 1981.  — 132 c.
* Памяць: Нараўлянскі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад.: П. П.  Рабянок, К. Ф.  Ярмоленка.  — Мінск : БЕЛТА, 1998.  — 445 с.
* ''[[Анатоль Тарасавіч Федарук|''Федорук, А. Т.]]'']] Садово-парковое искусство Белоруссии / А. Т.  Федорук.  — Минск : Ураджай, 1989.  — 247 с.
* ''Чантурия, В. А.'' Архитектурные памятники Белоруссии / В. А.  Чантурия.  — Минск : Полымя, 1982.  — 222 c.
* ''[[Раман Афтаназы|''Aftanazy, R.]]'']] Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej : w 11 t. / R. Aftanazy.  — Wrocław — Warszawa — Kraków : Zaklad im Ossolinskich, 1991.  — Cz. 1. Wielkie księstwo Litewskie. Inflanty. Kurlandia.  — T. 1. Województwa mińskie, mścisławskie, połockie, witebskie.  — 352 s.
* ''[[Андрэй Тадэвушавіч Раствароўскі|''Rostworowski, А.'']]'' Ziemia, której już nie zobaczysz. Wspomnienia Kresowe / А. Rostworowski. — Warszawa : Czytelnik, 2001. — 504 s.
* ''[[Антоні Урбанскі|''Urbański, A'']]''. [https://www.wbc.poznan.pl/dlibra/show-content/publication/edition/18165?id=18165 Podzwonne na zgliszczach Litwy i Rusi] / A. Urbański.  — Warszawa : St. Niemiry Syn, 1928. — 161 s.
* ''Żołtowska, J.'' Inne czasy i inni ludzie / J. Żołtowska. — Londyn, 1959.
 
Радок 252 ⟶ 254:
* [https://ais.by/story/5939 Дворец в Наровле: история и реалии] // ais.by
* [https://mlife.by/news/istoriya-mozyrya/6808/ Усадьба Горваттов в Наровле. Mlife отправился по следам былой роскоши] // mlife.by
{{Бібліяінфармацыя}}
[[Катэгорыя:Палацы Беларусі]]
[[Катэгорыя:Славутасці Нароўлі]]