Ян Баршчэўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Дабавиу Ивана
Тэгі: першае рэдагаванне Візуальны рэдактар
Радок 102:
 
== Беларускія пераклады ==
У 1916 годзе у віленскай газеце «[[Гоман (газета, 1916)|Гоман]]» з’явілася некалькі казак з «Шляхціца Завальні», перакладзеных на беларускую мову [[Ян Станкевіч|Янам Станкевічам]]<ref name="БСБ" />. У 1917 годзе дзве казкі былі надрукаваны асобнымі брашурамі — «[[s:Начэпнасьць|''Начэпнасьць'']]» і «''Чорнакніжнік і зьмея, што вылупілася с пятушынаго яйца''», — якія, аднак, не атрымалі шырокай вядомасці: згодна з загадам Галоўліта БССР № 33 ад 3 чэрвеня 1937 годзе гэтыя дзве брашуры, у ліку іншых кніг шкоднага зместу, падлягалі адабранню з бібліятэк і навучальных устаноў рэспублікі; прычынай, магчыма, была асоба перакладчыкаивана.
 
У 1971 годзе казкі «''Пра чарнакніжніка і змяю, што вывелася з яйка, знесенага пеўнем''» у перакладзе [[Максім Іванавіч Гарэцкі|Максіма Гарэцкага]] і «''Белая сарока''» ў перакладзе [[Вячаслаў Пятровіч Рагойша|Вячаслава Рагойшы]] былі ўключаны ў хрэстаматыю «Беларуская літаратура XIX стагоддзя», а ў 1977 годзе ў дакументальным зборніку «Пачынальнікі: з гісторыка-літаратурных матэрыялаў XIX ст.» былі прадстаўлены тры ўводныя раздзелы («''Колькі слоў ад аўтара''», «''Нарыс Паўночнай Беларусі''», «''Шляхціц Завальня''») у перакладзе [[Генадзь Васілевіч Кісялёў|Генадзя Кісялёва]]. У 1981 годзе за пераклад кнігі ўзяўся [[Уладзімір Іосіфавіч Мархель|Уладзімір Мархель]], які сваю працу так і не закончыў. Поўны жа пераклад «Шляхціца Завальні», выкананы [[Мікола Хаўстовіч|Міколам Хаўстовічам]], быў апублікаваны толькі ў 1990 годзе. У гэта выданне таксама ўвайшлі пераклады аповесцей Баршчэўскага «''Драўляны Дзядок і кабета Інсекта''» і «''Душа не ў сваім целе''». У 1998 годзе ў серыі «Беларускі кнігазбор» выйшаў том «''Ян Баршчэўскі. Выбраныя творы''», куды, апрача згаданых твораў, увайшлі таксама пераклады п’есы «''Жыццё сіраты''», вершаў і лістоў пісьменніка, выкананыя [[Рыгор Іванавіч Барадулін|Рыгорам Барадуліным]], [[Кастусь Цвірка|Кастусём Цвіркам]], [[Уладзімір Іосіфавіч Мархель|Уладзімірам Мархелем]], [[Уладзімір Мікалаевіч Дубоўка|Уладзімірам Дубоўкам]] і Міколам Хаўстовічам. У 2003 годзе быў надрукаваны зборнік вершаў Баршчэўскага «''Лісты да Юліі''» ў перакладзе [[Анатоль Мікалаевіч Канапелька|Анатоля Канапелькі]], а ў 2004 годзе — зборнік лістоў у перакладзе В. Таранеўскага.