Пінская шляхта (п’еса): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др для аднастайнасці ў лідзе
Тэгі: Адменена Праўка з маб. прылады Праўка праз мабільную версію сайта
Радок 47:
«Пінская шляхта» — гэта гарэзлівая, смешная і, адначасова, пазнавальная гісторыя на тэму жыцця мясцовай беларускай шляхты. У ёй апавядаецца пра фанабэрыстых і пыхлівых дробных шляхцюкоў, якія па свайму матэрыяльнаму становішчу і ладу жыцця не нашмат адрозніваюцца ад сялян. Але, нягледзячы на тое, яны для сябе лічаць найвялікшай абразай, калі іх хтосьці называе «мужыкамі». І пры ўсёй іх фанабэрыстасці яны баяцца начальства, тых, хто мае над імі ўладу.
 
Два збяднелыя, але ганарыстыя шляхціцышляхцічы з Піншчыны, Ціхон Пратасавіцкі і Іван Цюхай-Ліпскі, «п’яныя завяліся ды пабіліся з сабою за шляхецтва», бо другі назваў першага «мужыком». Сварка бацькоў пагражае шлюбу закаханых дзяцей — дачкі Пратасавіцкага Марысі і сына Цюхай-Ліпскага Грышкі. Куторга, шасцідзесяцігадовы «кавалер», хоча ўзяць замуж 17-гадовую Марысю, а за гэта гатоў «крыва» сведчыць на карысць Ціхона Пратасавіцкага. Але на разбор справы прыязджае станавы прыстаў Кручкоў, і ўсё канчаецца шчасліва: шляхціцы мірацца, дзяцей бласлаўляюць да шлюбу, і ўсе радасна танцуюць, спяваюць.
 
У п’есе В. Дунін-Марцінкевіч высмейвае царскі суд, бюракратызм і хабарніцтва чыноўнікаў, якія самі ж і парушаюць усе магчымыя законы, якія яны прадстаўляюць, і выносяць абсурдныя прыгаворы<ref name="Куп" /><ref name="НГАБ" /><ref name="Хаўстовіч">{{Спасылка | аўтар =[[Мікола Хаўстовіч|М. Хаўстовіч]] | прозвішча = | імя = | аўтарlink = | cуаўтары = | год =26 лютага 2013 | url =http://litaraturaznaustwa.ru/2012/02/02/xa%d1%9estovich-m-zagadka-%e2%80%9cpinskae-shlyaxty%e2%80%9d/ | загаловак =Загадка «Пінскае шляхты» | фармат = | назва праекту =Літаразнаўства | выдавецтва =Mowaznaustwa.ru | дата =26 лютага 2013 | мова = | каментар =Працы кафедры гісторыі беларускай літаратуры Белдзяржуніверсітэта. – Вып.2. – Мінск, 2002 | title =Архіўная копія | accessdate =28 лютага 2013 | archiveurl =https://web.archive.org/web/20150213061539/http://litaraturaznaustwa.ru/2012/02/02/xa%d1%9estovich-m-zagadka-%e2%80%9cpinskae-shlyaxty%e2%80%9d/ | archivedate =13 лютага 2015 | deadurl =yes }}</ref>.