Нігерыя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Тэг: Адменена
Радок 146:
Нігерыя з насельніцтвам амаль 200 млн чалавек з’яўляецца сёмай паводле колькасці насельніцтва краінай у свеце, і нават кансерватыўныя ацэнкі колькасці насельніцтва Афрыкі прыводзяць да высновы, што больш за 20 % чорнага насельніцтва свету пражывае ў Нігерыі. Нізерыя з’яўляецца самай населенай краінай у [[Афрыка|Афрыцы]], у наступнай краіне — Эфіопіі — пражывае некалькі болей за 100 млн чал.. Нацыянальныя вынікі перапісу ў апошнія некалькі дзесяцігоддзяў былі даволі спрэчнымі. Вынікі апошняга перапісу насельніцтва былі выпушчаныя ў снежні [[2006]] года, паводле якіх насельніцтва краіны складала 140 003 542 чалавек. Сённяшняя лічба колькасці насельніцтва атрымана метадам ацэнкі.
 
Пачынаючы з другой паловы XX ст., насельніцтва Нігерыі расло вельмі хуткімі тэмпамі. У 1950 годзе ў Нігерыі пражывала толькі 33 мільёны чалавек<ref>Kent, Mary Mederios; Carl Haub (December 2005). [http://www.prb.org/Articles/2005/TheDemographicDivideWhatItIsandWhyItMatters.aspx «The Demographic Divide: What It Is and Why It Matters»] {{Архівавана|url=https://web.archive.org/web/20110426083256/http://www.prb.org/Articles/2005/TheDemographicDivideWhatItIsandWhyItMatters.aspx |date=26 красавіка 2011 }}. Population Reference Bureau.</ref>. Да 1990 яно вырасла ўтрая. Павелічэнне насельніцтва ў Нігерыі з 1990 па 2017 гады склала 95 млн чалавек, г.зн., яго колькасць вырасла яшчэ ўдвая<ref name=IEApop2011 />. Сёння (2017) прырост застаецца вельмі высокім — 2,4 %. [[Сумарны каэфіцыент нараджальнасці]] у 2017 годзе склаў 5,07<ref name="https://web.archive.org/web/20201024052049/https://www.cia.gov/library/publications/resources/the-world-factbook/geos/ni.html" />. Амаль палову насельніцтва складаюць дзеці і падлеткі да 15 гадоў, што робіць Нігерыю адной з наймаладзейшых краін свету. Паводле прагнозаў ААН Нігерыя з’яўляецца адной з васьмі краін, на якія, як чакаецца, прыйдзецца палова агульнасусветнага прыросту насельніцтва з 2005 па 2050 гады<ref>[http://www.un.org/News/Press/docs/2005/pop918.doc.htm «World population to increase by 2.6 billion over next 45 years, with all growth occurring in less developed regions»]. UN.</ref>. Да 2100 года, паводле ацэнак ААН, нігерыйскае насельніцтва будзе складаць не менш чым 730 мільёнаў чалавек<ref>[http://esa.un.org/unpd/wpp/unpp/Panel_profiles.htm «Population Division of the Department of Economic and Social Affairs of the United Nations Secretariat»]. UN. 2010.</ref>.
 
[[Файл:AbujaNationalMosque.jpg|thumb|200px|злева|Нацыянальная мячэць у Абуджы]]