Канстытуцыя 3 мая 1791 года: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Адкат праўкі 4674561 аўтарства Maksim L. (размовы)«Устава аб кіраванні» - гэта арыгінальная, пачатковая назва.... Чарговы перакрут ад Максіма Л.
Тэгі: Адмена Адменена
Restored revision 4674561 by Maksim L. (talk): Why? (TwinkleGlobal)
Тэг: Адмена
Радок 12:
}}
 
'''Уста́ваКанстыту́цыя аб3 кірава́нніма́я''', або '''Канстыту́цыяУста́ва 3аб ма́якірава́нні''' ({{lang-pl|Ustawa rządowa, Konstytucja 3 maja; Ustawa rządowa}}) — асноўны закон [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], прыняты [[Чатырохгадовы сойм|Чатырохгадовым соймам]] [[3 мая]] [[1791]] года ў [[Варшава|Варшаве]], які змяняў форму праўлення Рэчы Паспалітай з абмежаванай манархіі (т. зв. «змешанай манархіі» — monarchia mixta) на [[канстытуцыйная манархія|канстытуцыйную манархію]]. Канстытуцыя рэгулюе правы і абавязкі ўсіх [[саслоўе|саслоўяў]] дзяржавы і вызначае прынцыпы арганізацыі дзяржаўнай улады. Галоўная ўвага надаецца сферы палітычных адносін — вызначэнню падзела галін улады (заканадаўчай, выканаўчай і судовай), а самы вялікі і дэталёва прапісаны артыкул Канстытуцыі прысвечаны каралю (вялікаму князю) як кіраўніку выканаўчай улады. У Канстытуцыі дэталёва прапісана і вызначана важная роля караля (вялікага князя) у грамадстве і сістэме ўлады. Уводзілася спадчыннасць трона замест ранейшай выбарнасці [[манарх]]а [[Сойм Рэчы Паспалітай|соймам]]. Канстытуцыяй назаўсёды скасоўваліся такія характэрныя да таго часу для Рэчы Паспалітай правы як [[liberum veto|права ліберум вета (liberum veto)]] у сойме і [[Канфедэрацыя (Рэч Паспалітая)|права шляхты на канфедэрацыю]]. Была першым у [[Еўропа|Еўропе]] і другім у свеце (пасля [[Канстытуцыя ЗША|Канстытуцыі ЗША]]<ref>Першай канстытуцыяй, якая падзяляла тры галіны ўлады, была па сутнасці [[Канстытуцыя Вялікабрытаніі|некадыфікаваная брытанская канстытуцыя]]: рэжым канстытуцыйнай манархіі ў Англіі быў усталяваны ў 1689 г. прыняццем [[Біль аб правах 1689 года|Біля аб правах]].</ref>) кадыфікаваным асноўным законам, зафіксаваным пісьмова і падзяляўшым тры галіны ўлады (на сучасны ўзор)<ref>''Augustyniak, U.'' Historia Polski 1572—1795… С. 121; Wielka historia Polski : w 10 t. / pod red. S. Grodziski. — T. 6. — С. 112; ''Чудаков, М. Ф.'' Конституция Речи Посполитой 3 мая 1791 года… С. 24.</ref>. Канстытуцыя адлюстроўвае адносіны [[капіталізм|раннекапіталістычнага]] (ці перадбуржуазнага) грамадства. [[23 лістапада]] [[1793]] года дзеянне Канстытуцыі і створаных на яе аснове органаў улады было скасавана рашэннем [[Гарадзенскі сойм (1793)|Гарадзенскага сойма (1793)]]. Канстытуцыя 3 мая стала легендарнай для сучаснікаў і нашчадкаў гісторыі і традыцый [[Рэч Паспалітая|Рэчы Паспалітай]], бо разглядалася як апошняя надзея выратаваць Рэч Паспалітую ад гібелі і сімвал справядлівасці, незалежнасці і кульмінацыі [[Асветніцтва]] ў айчыне<ref>Dzieje Sejmu Polskiego… С. 93; ''Rostworowski, E.'' Ostatni król Rzeczypospolitej… С. 239; ''Kowecki, E.'' Konstytucja 3 maja 1791. Statut Zgromadzenia Przyjaciół Konstytucji… С. 57.</ref>. [[17 кастрычніка]] [[2014]] года Канстытуцыя 3 мая была занесена ў Польскі дзяржаўны спіс праграмы [[ЮНЕСКА]] «[[Памяць свету]]». [[15 красавіка]] [[2015]] года (паводле рашэння [[Еўрапейская Камісія|Еўрапейскай Камісіі]]) Канстытуцыя 3 мая была занесена ў [[Знак Еўрапейскай спадчыны|Спіс Еўрапейскай спадчыны]].
 
== Абставіны прыняцця і легальнасць ухвалы ==