Міхась Тычына: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
афармленне
Радок 2:
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сям'і ссыльнага селяніна. У 1947 г. разам з бацькамі пераехаў на іх радзіму, у вёску Завалочыцы Глускага раёна. Закончыў філалагічны факультэт [[Брэсцкі педагагічны інстытут|Брэсцкага педагагічнага інстытута]] (1964). Кароткі час працаваў настаўнікам на Піншчыне. Служыў у Савецкай Арміі (1964-1965). Закончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР (1970). Цяпер працуе вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута літаратуры і мовы [[НАН Беларусі]], загадчыкам аддзела тэорыі літаратуры. З 1994 выкладае літаратуру ў [[Беларускі гуманітарны ліцэй|Беларускім гуманітарным ліцэі]]. Доктар філалагічных навук. Сябра Беларускага ПЭН-Цэнтра з 1989. Спецыяліст у галіне літаратуразнаўчай экспертызы. Сябра [[Саюз беларускіх пісьменнікаў|Саюза беларускіх пісьменнікаў]] з 1976. Друкавацца пачаў у 1963 з вершаў (брэсцкая абласная газета «Заря»); як крытык і літаратуразнавец з 1969 (часопіс [[Маладосць (1953)|«Маладосць»]]). Аўтар шматлікіх асабістых і калектыўных манаграфій, эсэ, нарысаў, аповесцяў, апавяданняў. Пераклаў на беларускую мову шэраг прац і твораў [[Алесь Адамовіч|Алеся Адамовіча]]. Адзін з аўтараў падручнікаў і навучальных дапаможнікаў па беларускай літаратуры для базавай і сярэдняй школы.
 
== Выбраная бібліяграфія ==