Чырвоны воўк: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Чырвоны воўк''', або '''горны воўк''' (''Cuon alpinus'') — драпежнае [[сысуны|млекакормя...'
(Няма розніцы)

Версія ад 10:23, 10 студзеня 2012

Чырвоны воўк, або горны воўк (Cuon alpinus) — драпежнае млекакормячае сямейства сабак; адзіны від роду Cuon. Рэдкі від сабак, які знаходзіцца пад пагрозай знікнення.

Знешні выгляд

Гэта даволі буйны звер з даўжынёй цела 76-110 см, хваста - 45-50 см і масай 17-21 кг. У яго абліччы спалучаюцца рысы ваўка, лісіцы і шакала. Ад звычайнага ваўка чырвоны воўк адрозніваецца афарбоўкай, пухнатай поўсцю і больш доўгім хвастом, які сягае амаль зямлі. Характэрная скарочаная, завостраная пыса. Вушы вялікія, стаячыя, з закругленымі вяршынямі, высока пасаджаныя на галаве.