Савіныя: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
ZéroBot (размовы | уклад)
др r2.7.1) (робат дадаў: ro:Strigidae
Няма тлумачэння праўкі
Радок 44:
'''Савіныя'''<ref name=pr>Усе варыянты напісання ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах. Т.14., Мн., 2002, С.68.</ref>, таксама '''Совы нармальныя''' або '''Совы сапраўдныя''' (''Strigidae'') — сямейства [[драпежныя птушкі|драпежных птушак]], якое адносіцца да атрада [[совападобныя|совападобных]]. Да савіных належаць, напрыклад, [[вушастыя совы]], [[няясыці]], [[сычы]], [[сплюшкі]] і [[пугачы]]. Усяго да савіных прылічаюць 23 роды і больш за 200 відаў.
 
Даўжыня цела да 84 см, размах крылаў да 2 м, маса да 4,5 кг. Самкі буйнейшыя за самцоў. Апярэнне мяккае, рыхлае, шараватае, бурае або рыжаватае, з цёмнымі і светлымі плямамі і стракацінамі. Тваравы дыск акруглы. 3 органаў пачуццяў найбольш развіты слых і бінакулярны зрок. Вочы вялікія, у арбітах нерухомыя. У многіх відаў на галаве «вушкі» з падоўжаных пёраў (відавая адзнака). Вонкавыя вушныя адтуліны вялікія. Шыйных пазванкоў 14, шыя вельмі рухавая (галава можа паварочвацца на 180—270°). Крылы шырокія, закругленыя, хвост адносна кароткі. Дзюба вострая, кароткая, крута загнутая ўніз, каля асновы з васкавіцай, якая прыкрыта шорсткімі пёркамі. Лапы моцныя, чатырохпальцыя (4-ы палец паварочваецца назад). Цэўкі ўкарочаныя, апераныя, кіпцюры гладкія.
Большасць савіных палююць выключна ноччу або ў прыцемках. Ад іншых драпежных птушак адрозніваюцца адсутнасцю валля, наяўнасцю доўгіх сляпых кішак.
 
Гняздуюцца на зямлі, у дуплах дрэў, гнёздах іншых птушак, расколінах скал, збудаваннях. Аселыя і вандроўныя птушкі. Большасць савіных палююць выключна ноччу або ў прыцемках. Ад іншых драпежных птушак адрозніваюцца адсутнасцю валля, наяўнасцю доўгіх сляпых кішак.
 
Манагамы. Адкладваюць 3—6 (зрэдку да 14) яец. Развіццё птушанят па птушанятным тыпе.
 
У шматлікіх народаў совы з'яўляюцца сімвалам мудрасці. Сава заўсёды адлюстроўвалася разам з старажытнагрэцкай багіняй мудрасці [[Афіна]]й Паладый і рымскай [[Мінерва]]й.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
* Петрыкаў А. Савіныя // БЭ ў 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
* Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / Пер. з пол. Варшава, 2000.
 
[[Катэгорыя:Савіныя|*]]