Ян Сакалоўскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
больш не распазнаецца як ізаляваны артыкул, removed: {{ізаляваны артыкул}}
вікіфікацыя, шаблон значэнні2
Радок 1:
{{значэнні2|Сакалоўскі}}
{{вызнч|1=Ян (Іван)}} {{вызн|1=Сакалоўскі}} (? — пасля 1651), удзельнік казацка-сялянскага руху на [[Украіна|Украіне]] і [[Беларусь|Беларусі]], [[Казакі|казацкі]] палкоўнік, "кастырскі [[гетман]]".
 
Паходзіў з беларускай праваслаўнай [[Шляхта|шляхты]]. Пасля разгортвання паўстання [[Багдан Хмяльніцкі|Б. Хмяльніцкага]] на Украіне далучыўся да казакоў. У ліпені 1648 г. на чале казацкага загону прымаў удзел у барацьбе з атрадамі шляхты [[ВКЛ]] у [[Рэчыцкі павет|Рэчыцкім]] і [[Мазырскі павет|Мазырскім]] паветах[[павет]]ах. Прымаў удзел у авалоданні казакамі [[Мазыр]]ом. У жніўні 1648 г. на чале 2-тыс.тысячнага палка рушыў на [[Слуцк]]. Пасля няўдалых перамоваў з камендантам горада Янам Сасноўскім і прадстаўнікамі слуцкага праваслаўнага духавенства і мяшчан, паспрабаваў узяць горад штурмам. Няўдалыя спробы авалодаць горадам прымусілі палкоўніка перайсці да [[Аблога|аблогі]] горада, на дапамогу Я. Сакалоўскаму таксама быў накіраваны атрад казакаў, які, аднак, быў разбіты па дарозе. У ноч з 28 на 29 жніўня 1648 г. у Слуцк патаемна ўвайшлі 6 [[Харугва, войска|харугваў]] войска ВКЛ, пасля чаго перавага сіл аказалася не на баку казакоў. Сакалоўскі быў цяжка паранены і вымушаны зняць аблогу са Слуцка. У 1649 г. у дзельнічаўудзельнічаў у перамовах казацкага кіраўніцтва з расійскім паслом К. Ункоўскім.

У 1651 г. страціў пасаду "кастырскага гетмана", далейшы лёс невядомы.
 
{{літ
|''Чаропка Станіслаў.'' Сакалоўскі Ян // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 2 т. Т.2. - Мн.,2006. - С. 536.
|''Мицик Юрій.''. Ян Соколовський // Полководці Війська Запорозького. - Київ, 2004.- Кн.2
}}