Фонд свабоднага праграмнага забеспячэння: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: thumb|right|Лагатып Фонда свабоднага праграмнага забеспячэння '''Фонд свабоднага пр...
(Няма розніцы)

Версія ад 19:58, 2 снежня 2007

Фонд свабоднага праграмнага забеспячэння (Free Software Foundation, FSF) - некамерцыйная арганізацыя, заснаваная 4 кастрычніка 1985 Рычардам Столманам для падтрымкі руху свабодных праграм, і асабіста Праекта GNU (GNU Project).

Лагатып Фонда свабоднага праграмнага забеспячэння

Ад заснавання да сярэдзіны 1990-х сродкі FSF выкарыстоўваліся галоўным чынам для аплаты праграмістаў, што пісалі свабодныя праграмы. Пачынаючы с сярэдзіны 1990-х, усё больш кампаній і асобных людзей пішуць свабодныя праграмы, а працаўнікі і добраахвотнікі FSF галоўным чынам працуюць над пытаннямі легальнасці і структуры руху свабоднага праграмнага забеспячэння і супольнасці.