Уічыта: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Уічыта''' — горад у ЗША, найбуйнейшы населены пункт штата Канзас. Размеш...'
(Няма розніцы)

Версія ад 22:42, 17 лютага 2012

Уічыта — горад у ЗША, найбуйнейшы населены пункт штата Канзас. Размешчаны ў паўднёвай частцы штата Канзас на рацэ Арканзас ў акрузе Сэджвік. Насельніцтва горада складае больш за 360 тысяч чалавек, што робіць яго 51-м па велічыні ў ЗША.

Горад быў заснаваны ў 1870 г. прадпрымальнікамі, якія вялі бізнэс з карэннымі жыхарамі племем уічыта, ад якога і паходзіць назва горада. Яны ж стварылі Чызхолмскую дарогу, прызначаную для перамяшчэння буйной рагатай жывёлы. Дарога дазволіла злучыць паўночныя рынкі краіны з усходнімі.