[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 53:
 
==Гісторыя==
[[File:Nivkh canoe.jpg|thumb|Лодка ніўхаў]]
Ніўхі здаўна мелі кантакты з іншымі тутэйшымі народамі, перш за ўсё амурскімі - [[нанайцы|нанайцамі]], [[орачы|орачамі]] і [[оракі|оракамі]]. Першыя кантакты сахалінскіх ніўхаў з [[Айны|айнамі]] адбыліся прыкладна ў 1 тысячагоддзі да н. э.
Радок 59 ⟶ 60:
У XVII - перш. пал. XIX ст. Ніжняе Прыамур'е і Сахалін фармальна належылі [[Кітай|Кітаю]]. З XVII ст. яны таксама ўваходзілі ў сферу каланіяльных інтарэсаў [[Рускія|рускіх]] і [[Японцы|японцаў]]. У 1850 г. Прыамур'е і Сахалін былі далучаны да [[Расійская імперыя|Расіі]], там з'явіліся рускія перасяленцы. Ніўхі былі абкладзены [[ясак]]ом і абмежаваны ў лове марской рыбы. Зверабойны промысел, які вялі ў прыбярэжных водах караблі розных краін, а таксама інтэнсіўная эксплуатацыя рыбных рэсурсаў на моры і на р. Амур выклікалі голад сярод ніўхаў у 1898 г. Адначасова, расійскія ўлады намагаліся прыцягваць карэннае насельніцтва да гандлю і працы на прадпрыемствах.
 
Палітыка савецкага ўрада мела супярэчлівыя наступствы. У 1920 - 1950-ых гг. правы ніўхаў як тубыльцаў былі значна пашыраны, аднак адмоўнае ўздзеянне мелі [[калектывізацыя]] і [[Рэпрэсіі ў СССР|палітычныя рэпрэсіі]]. У 1960-ыя гг. ніўхі былі пераселены ў вёскі і гарады, што спрыяла іх хуткай русіфікацыі. Ужо ў 1989 г. 50,7% ніўхаў жылі ў гарадах. З пач. 1980-ых гг. рабіліся пэўныя захады для адраджэння ніўхскай культуры і мовы, але доўгатэрміновых станоўчых змен не назіралася. Пасля 1991 г. пачалі адраджацца традыцыйныя абшчыны. Дзейнічаюць Саюз Ніўхаў Сахаліна, аддзелы Асацыяцыі карэнных малых народаў і іншыя арганізацыі.
 
==Традыцыйная культура==