Сцяпан Хусейнавіч Александровіч: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дапаўненне, шаблон
Радок 1:
{{Навуковец
'''Сцяпан Александровіч''' ({{ДН|||1921}}—{{ДС|||1986}}, [[Мінск]]) — беларускі [[літаратуразнавец]]. Доктар філалагічных навук, [[прафесар]]. Сябра СП СССР з 1955 г.
|Імя = Сцяпан Хусейнавіч Александровіч
|Арыгінал імя =
|Фота =
|Шырыня =
|Подпіс =
|Дата нараджэння = 15.12.1921
|Месца нараджэння = [[Горад Капыль|Капыль]]
|Дата смерці = 1.5.1986
|Месца смерці =[[Горад Мінск|Мінск]]
|Грамадзянства =
|Навуковая сфера = [[Літаратуразнаўства]], [[беларусазнаўства]]
|Месца працы = [[Нацыянальная акадэмія навук Беларусі]] <br /> [[Беларускі дзяржаўны універсітэт]]
|Навуковая ступень = {{Навуковая ступень|доктар|філалагічных навук}}
|Навуковае званне = {{Навуковае званне||0}}
|Альма-матэр = [[Беларускі дзяржаўны універсітэт]]
|Навуковы кіраўнік =
|Знакамітыя вучні =
|Вядомы як =
|Вядомая як =
|Узнагароды і прэміі = {{{!}}
{{{!}} style="background:transparent"
{{!}}{{Ордэн Айчыннай вайны II ступені}}{{!!}}{{ордэн Славы 3 ступені}}
{{!}}}
|Роспіс =
|Шырыня роспісу =
|Сайт =
|Вікітэка =
}}
'''Сцяпан Александровіч''' ({{ДН|||1921}}, [[Горад Капыль|Капыль]] —{{ДС|||1986}}, [[Горад Мінск|Мінск]]) — беларускі пісьменнік, [[літаратуразнаўца]], крытык, краязнаўца. Доктар філалагічных навук, [[прафесар]]<ref name="БС">т. 5. Биографический справочник. Мн: Издательство «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. 29 с.</ref>. Сябра СП СССР з 1955 г.
 
Сцяпан Александровіч нарадзіўся [[15 снежня]] [[1921]] г. у гарадскім пасёлку [[Горад Капыль|Капыль]] Менскай вобласці ў сям'і рабочага. Скончыў сярэднюю школу ў [[Горад Капыль|Капылі]].
 
У 1939 г. паступіў на філалагічны факультэт [[Беларускі дзяржаўны універсітэтўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]] і быў прызваны ў Чырвоную Армію. Скончыў універсітэт у 1950 г. Удзельнік [[Вялікая Айчынная вайна 1941-1945|Вялікай Айчыннай вайны]]<ref name="БС"/>. Бег з нямецкага палону ([[Горад Крывы Рог|Крывы Рог]]) на Капыльшчыну. Быў партызанам.
 
Скончыў універсітэт у 1950 г<ref name="БС"/>. Выкладаў беларускую мову і літаратуру ў Наваельненскай сярэдняй школе Дзятлаўскага раёна і ў Наваградку (1944—1953), у МенскімМінскім бібліятэчным тэхнікуме (1953—1958). У 1958—19631959<ref name="БС"/>—1963 гг. — навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуры Імя Янкі Купалы АН БССР. З 1963 г. — дацэнт, з 1974 г. — прафесар [[Беларускі дзяржаўны універсітэтўніверсітэт|Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта]]<ref name="БС"/>.
 
Узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені і медалямі.
 
Памёр [[1 мая]] [[1986]] г у Мінску<ref>[http://kopyl-books.info/?page_id=325 Александровіч Сцяпан Хусейнавіч.]</ref>.
 
== Асноўныя навуковыя працы ==
{{DEFAULTSORT:Александровіч Сцяпан}}
Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры XIX—XX стагоддзяў, развіццё нацыянальнага кнігадрукавання і перыядычнага друку, літаратурныя сувязі, у тым ліку беларуска-ўкраінскія. Аляксандровіч надаваў значную ролю вывучэнні творчасці Тараса Шаўчэнкі. Яму належаць артыкулы «Т. Шаўчэнка і Янка Купала», « Тарас Шаўчэнка і Беларусь»(абедзве — 1958), «Любоў Беларусі»(1964) і іншыя.
 
Даследаваў гісторыю беларускай літаратуры ў міжславянскім беларуска-балтыйскім і агульнаеўрапейскім гістарычна-культурным кантэксце. У працы «Пуцявіны роднага слова» ([[1971]]) прааналізаваў працэс станаўлення новай беларускай літаратуры ў 2-й палове XIX — пачатку XX ст. паралельна з зараджэннем і разьвіццём нацыянальнага кнігадрукавання і перыёдыкі<ref name="БС"/>. Узнавіў цэласную карціну беларускіх перыядычных выданняў і выдавецкіх суполак, таварыстваў, паказаў іх ролю ў ідэйна-мастацкім і жанравым росце айчыннай славеснасці, сталенні нацыянальнага тэатру, музыкі, журналістыкі, у паглыбленым вывучэнні фальклору, этнаграфіі і ўсёй культуры Беларусі. У кнізе «Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі» ([[1975]]) раскрыў малавядомыя падзеі з гісторыі беларуска-польскіх літаратурных і грамадска-палітычных сувязяў у 1840-я гады.
 
Адмысловыя распрацоўкі прысвяціў жыццю і дзейнасці [[Францыск Скарына|Ф. Скарыны]], гісторыі народніцкага «Гомана», газетам «Наша доля» і «Наша ніва», сувязям [[Янка Купала|Янкі Купалы]] з польскай літаратурай і інш. Вывучаў літаратурна-гістарычную біяграфію [[Зміцер Жылуновіч|Цішкі Гартнага (З. Жылуновіча)]]. Для створаных С. Александровічам літаратурных партрэтаў пісьменьнікаў [[Паўлюк Багрым|П. Багрыма]], [[Франц Андрэевіч Савіч|Ф. Савіча]], [[Францішак Багушэвіч|Ф. Багушэвіча]], [[Карусь Каганец|Каруся Каганца]], [[Янка Купала|Янкі Купалы]], [[Якуб Колас|Якуба Коласа]], [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цёткі]], [[Змітрок Бядуля|Змітрака Бядулі]], [[Кузьма Чорны|Кузьмы Чорнага]] і іншых уласцівы глыбокі гістарызм, жыццёвая праўдзівасць.
 
Дзейсна прычыніўся да ўзбагачэння крыніцазнаўчай і тэксталагічнай базы па гісторыі беларускай літаратуры. Надаваў прынцыповае значэнне метадалогіі даследаванняў, палемізаваў з некаторымі расійскімі і польскімі аўтарамі за іх антыгістарычны падыход да паняццяў «Русь», «рускі», «Літва», «літоўскі», штучнае атаясамліванне з расійскай або літоўскай культурай здабыткаў уласна беларускай культуры, дасягнутых пад гэтымі назвамі ў розныя эпохі<ref>Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 552</ref>.
 
* Александровіч, С. Х. Незабыўнымі сцежкамі. — 2-е выд. дап. і дапрац. / С. Х. Александровіч. — Мінск : Вучпедвыд БССР, 1962. — 221 с.
* Александровіч, С. Х. Па слядах паэтычнай легенды / С. Х. Александровіч. — Мінск : Народная асвета, 1965. — 175 с.
* Александровіч, С. Х. Тут зямля такая. — 2-е выд. дап. і дапрац. / С. Х. Александровіч. — Мінск : Народная асвета, 1985. — 256 с.
* Александровіч, С. Х. Вальнадумца з-пад Нясвіжа Аляксандр Незабытоўскі : З гісторыі беларуска-польскіх літаратурных і грамадска-палітычных сувязей у 40-гады XIX стагоддзя / С. Х. Александровіч. — Мінск : Выд-ва БДУ імя У. І. Леніна, 1975. — 119 с.
* Александровіч, С. Х. Старонкі братняй дружбы : Артыкулы пра літаратурныя сувязі / С. Х. Александровіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1960. — 220 с.
* Александровіч, С. Х. Гісторыя і сучаснасць : Літаратурна-крытычныя артыкулы / С. Х. Александровіч. — Мінск : Беларусь, 1968. — 255 с.
* Александровіч, С. Х. Кнігі і людзі : Даследаванні, архіўныя знаходкі, успаміны, эсэ / С. Х. Александровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1976. — 207 с.
* Александровіч, С. Х. Пуцявіны роднага слова : Праблемы развіцця беларускай літаратуры і друку другой паловы XIX — пачатку XX ст. / С. Х. Александровіч. — Мінск : БДУ, 1971. — 247 с.
* Александровіч, С. Х. Слова — багацце : Літаратурна-крытычныя артыкулы / С. Х. Александровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1981. — 414 с.
 
Адзін з аўтараў «Гісторыі беларускай савецкай літаратуры» (1964) і складальнікаў хрэстаматый «Беларуская літаратура XIX стагоддзя» (1971), «Беларуская літаратура XIX-пачатку XX ст.: Хрэстаматыя крытычных матэрыялаў» (1978), «Публицистика белорусских народников : Нелегальные издания белорусских народников (1881—1884)» (1983), «Успаміны пра Цішку Гартнага» (1984).
 
Падрыхтаваў да выдання творчую спадчыну [[Францішак Багушэвіч|Ф. К. Багушэвіча]], [[Карусь Каганец|К. Каганца]], [[Альберт Францавіч Паўловіч|А. Паўловіча]], [[Алаіза Сцяпанаўна Пашкевіч|Цёткі]]<ref name="БС"/>.
 
== Літаратурныя творы ==
Дэбютаваў у друку ў 1946 годзе<ref name="БС"/>. Пісаў навукова-папулярныя і публіцыстычныя нарысы, мастацкія біяграфіі.
 
* Александровіч, С. Х. Ад роднае зямли : Аповесць пра маленства і юнацтва Я. Коласа / С. Х. Александровіч. — Мінск : Дзяржвыд БССР, 1962. — 236 с.
* Александровіч, С. Х. На шырокі прастор : Старонкі жыцця Якуба Коласа / С. Х. Александровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1972. — 429 с.
* Александровіч, С. Х. Крыжавыя дарогі : Аповесць пра Якуба Коласа / С. Х. Александровіч. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1985. — 333 с.
* Александровіч, С. Х. Далёкія зарніцы / С. Х. Александровіч. — Мінск : Беларусь, 1967. — 208 с.
 
== Узнагароды ==
Узнагароджаны Ганаровай Граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР.
 
Узнагароджваўся ордэнамі Айчыннай вайны II ступені, Славы III ступені, медалямі.
 
{{зноскі}}
 
== Літаратура ==
 
* Александровіч Сцяпан Хусейнавіч // Беларуская энцыклапедыя : У 18 т. — Т. 1 : А — Аршын. — Мн., 1996. — С. 240.
* Александровіч Сцяпан Хусейнавіч // Беларускія пісьменнікі : Біябібліяграфічны слоўнік : У 6 т. — Т. 1. — Мн., 1992. — С. 65 — 69.
* Беларускія пісьменнікі (1917—1990) : Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. — Мінск : Мастацкая літаратура, 1994. — С. 14.
* Гурыновіч, У. Пісьменнік і вучоны : [Творчы шлях Сцяпана Александровіча] / У. Гурыновіч // Слава працы. — 1986. — 16 снеж.
* Лойка, А. Нястомны даследчык слова роднага : [Даследчыцкія пошукі Александровіча] / А. Лойка // ЛІМ. — 1986. — С. 15.
* Марціновіч, А. Улюблёны ў слова : [Пра жыццё і творчасць С. Х. Александровіча] / А. Марціновіч // Нар. газета. — 1996. — 12 сак.
* Янушкевіч, Я. Даследчык роднай літаратуры : [Развагі пра творчасць С. Александровіча] / Я. Янушкевіч // Роднае слова. — № 11. — 1996. — С. 30 — 48.
* Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 2-я. — Мн.: БЕЛТА, 2002. С. 552
 
== Спасылкі ==
* [http://kopyl-region.narod.ru/Izvestnye_kopylyane/Aleksandrovich/Aleksandrovich.htm Степан Александрович] {{ref-ru}}
 
{{DEFAULTSORT:Александровіч, Сцяпан}}
[[Катэгорыя:Постаці беларускага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Асобы]]
[[Катэгорыя:Пісьменнікі СССР]]
[[Катэгорыя:Постаці беларускага краязнаўства]]
[[Катэгорыя:Постаці савецкага літаратуразнаўства]]
[[Катэгорыя:Дактары філалагічных навук]]
[[Катэгорыя:АсобыВыпускнікі БДУ]]
[[Катэгорыя:Выкладчыкі БДУ]]
[[Катэгорыя:Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны]]
[[Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы культуры Беларускай ССР]]
 
[[be-x-old:Сьцяпан Александровіч]]