Надзея Аляксандраўна Абрамава: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Надзея Аляксандраўна Абрамава''' (пасля [[1945]] г. — ''Тэадаровіч'') ([[30 сакавіка]] [[1907]], Мінская вобласць — [[18 лютага]] [[1978]], [[Горад Мюнхен|Мюнхен]], [[ФРГ]]) — беларуская [[пісьменніца]], журналістка, адна з кіраўнікоў беларускага маладзёжнага руху, наладжанага пад кантролем нямецкіх акупацыйных улад на Беларусі ў [[1943]]—[[1944]] гг.

== Біяграфія ==
Скончыла Беларускі дзяржаўны вышэйшы педагагічны ([[1935]] г.) і Мінскі медыцынскі ([[1940]] г.) інстытуты. У час акупацыі Беларусі нямецкімі войскамі працавала ўрачом-псіхіятрам у Мінскай інфекцыйнай бальніцы. З кастрычніка [[1942]] г. узначальвала дзіцячы сектар [[Беларуская народная самапомач|Беларускай народнай самапомачы]], з чэрвеня [[1943]] г. — службу юначак [[Саюз беларускай моладзі|Саюза беларускай моладзі]]. Была пастаянным супрацоўнікам рэдакцыі часопіса «[[Жыве Беларусь!]]». Уваходзіла ў [[Беларуская цэнтральная рада|Беларускую цэнтральную раду]]. Удзельніца [[Другі Усебеларускі кангрэс|2-га Усебеларускага кангрэсу]] ([[1944]] г., [[Мінск]]). У час вызвалення Беларусі Чырвонай Арміяй летам [[1944]] г. эмігравала ў Германію, працавала ў адноўленым Кіраўнічым штабе СБМ у г. Тропаў ([[Горад Опава|Опава]], [[Чэхія]]). Выдавала бюлетэнь «[[Вучэбны лісток]]». [[15 верасня]] [[1944]] г. кааптавана ў склад [[БЦР]] у [[Берлін]]е.
 
Пасля вайны некаторы час канспіравалася (хавалася ў манастыры), пазней працавала ў [[Інстытут вывучэння СССР|Інстытуце вывучэння СССР]] ([[Мюнхен]]), займалася пытаннямі рэлігіі і атэізму. Актыўнага ўдзелу ў беларускім грамадскім жыцці на эміграцыі не брала, хоць і лічылася членам БЦР і выбіралася дэлегаткай на пленумы. Успамінаў пра сваю дзейнасць не пакінула.