Опера Земпера: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 28:
І ўжо ў 1871 г. пачалося ўзвядзенне новай оперы. Пад кіраўніцтвам Манфрэда Земпера, старэйшага сына Готфрыда Земпера, будаўніцтва было завершана ў 1878 годзе. Партал будынка ўпрыгожыла бронзавая квадрыга з [[Дыяніс]]ам і [[Арыядна]]й скульптара Іаганеса Шылінга ({{lang-de|Johannes Schilling}}). Ля ўваходу ў тэатр былі ўстаноўлены скульптуры Ёгана Вольфганга Гётэ і
[[Фрыдрых Шылер|Фрыдрыха Шылера]], у нішах бакавых [[фасад]]аў — [[Уільям Шэкспір|Шэкспіра]], [[Сафокл]]а, [[Мальер]]а і [[Еўрыпід]]а. Унутраны інтэр'ер быў багата ўпрыгожаны з выкарыстаннем дарагіх матэрыялаў.
 
Другое адкрыццё адбылося 2 лютага 1878 выкананнем «Юбілейнай уверцюры» Карла Марыі фон Вэбер і п'есы «Іфігенія ў Таўрыдзе» Ёгана Вольфганга фон Гётэ.
 
На канец 19-га стагоддзя даводзіцца Дрэздэнскі перыяд творчасці Рыхарда Штрауса. У гэты час былі напісаныя і пастаўленыя такія оперы, як «Згаслыя агні» (1901 г.), «Саламея» (1905 г.), «Электра» (1909 г.) і «Кавалер ружы» (1911 г.).
 
Пасля Першай сусветнай вайны Саксонскі кароль адрокся ад пасаду. Прыдворны тэатр перайменавалі ў Саксонскі дзяржаўны тэатр.
 
У 1922 годзе галоўным дырыжорам тэатра стаў [[Фрыц Буш]]. Пры яго непасрэдным удзеле адбыліся прэм'еры опер Рыхарда Штрауса «Інтэрмецца» (1924 г.), «Алена Егіпецкая» (1928 г.) і «Арабэла» (1933 г.), а таксама «Доктар Фаўст» [[Феруча Бузоні]] (1925 г.) , «пратаганіста» Курта Вейл (1926 г.) і «Кардыльяк» Паўля Хіндэміта (1926 г.). У 1933 годзе Фрыц Буш быў зняты з займанай пасады нацыянал-сацыялістамі.
 
У 1934 г. месца дырэктара і галоўнага дырыжора заняў Карл Бем. Пад яго кіраўніцтвам былі пастаўлены оперы Штраўса «Маўклівая жанчына» (1935 г.) і «Дафна» (1938 г.).
 
Опера працягвала працаваць і падчас [[Другая сусветная вайна|Другой сусветнай вайны]]. Толькі 31 жніўня 1944 г. праца тэатра была спынена. Апошняй пастаноўкай стаў «Вольны стралок» Карла Марыі фон Вэбера. Падчас бамбардзіроўкі Дрэздэна 13 лютага 1945 г., пры якой быў практычна цалкам разбураны цэнтр горада, моцна пацярпеў і будынак оперы, цэлымі засталіся толькі вонкавыя сцены і некаторыя скульптуры.
 
=== Трэцці будынак оперы ===