Андрэй Макаёнак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др Хомелка пераназваў старонку Андрэй Макаёнак у Андрэй Ягоравіч Макаёнак па-над перанакіраваннем
афармленне, вікіфікацыя
Радок 1:
'''Андрэй Макаёнак''' ([[12 лістапада]] [[1920]], в. Борхаў Рагачоўскага р-на Гомельскай вобл. — [[16 лістапада]] [[1982]]), беларускі [[драматург]].
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Журавіцкую сярэднюю школу (1938), працаваў масавіком у раённым Доме культуры. У 1939 быў прызваны ў Чырвоную Армію. У час [[Вялікая Айчынная вайна|Вялікай Айчыннай вайны]] ўдзельнічаў у баях на Крымскім фронце. Пасля цяжкага ранення (1942) дэмабілізаваны. Працаваў у Акаурцкай сярэдняй школе Грузіі (1942—1943), сакратаром Журавіцкага райкама камсамола (1944, цяпер у складзе Рагачоўскага р-на), Гродзенскага гаркама камсамола (1945), загадчыкам партыйнага кабінета Магілеўскага чыгуначнага вузла (1945—1946), памочнікам сакратара Журавіцкага райкама партыі (1946—1947). У 1949 скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КПБ. У 1949—1953 — загадчык аддзела прозы часопіса «Вожык», у 1966—1978 — галоўны рэдактар часопіса «Неман». Як член дэлегацыі БССР у 1965 удзельнічаў у рабоце XX сесіі Генеральнай Асамблеі [[ААН]]. Дэпутат [[ВС БССР]] (1971—1982). Член [[СП СССР]] (з 1949).
 
== Творчасць ==
ДрукуеццаДрукаваўся з 1946. Аўтар п'ес «На досвітку» (1951, пастаўлена ў 1952), «Выбачайце, калі ласка!» (апублікавана і пастаўлена ў 1953), «Каб людзі не журыліся» (1958, пастаўлена ў 1959), «Лявоніха на арбіце» (апублікавана і пастаўлена ў 1961), «Зацюканы апостал» (1969, пастаўлена ў 1971), «Трыбунал» (1970, пастаўлена ў 1970), «Таблетку пад язык» (апублікавана і пастаўлена ў 1973), «Святая прастата» (1974, пастаўлена ў 1976, асобнае выданне пад назвай «Кашмар» у 1979), «Верачка» (1979, пастаўлена ў 1979), «Пагарэльцы» (апублікавана і пастаўлена ў 1980), «Дыхайце ашчадна» (1982, пастаўлена ў 1984). Напісаў аднаактовыя п'есы «Добра, калі добра канчаецца» (1946), «Перад сустрэчай», «Жыццё патрабуе» і «Першае пытанне» (1950), «Крымінальная справа» і «Аксеніна цялушка» (1951), «На шырокія прасторы» (1958), а таксама сцэнарыі мастацкіх фільмаў «Шчасце трэба берагчы» (па матывах аповесці А.Кулакоўскага «Нявестка», пастаўлены ў 1958), «Рагаты бастыён» (па п'есе «Лявоніха на арбіце», пастаўлены ў 1964), тэлефільма «Пасля кірмашу» (пастаўлены ў 1973), дакументальных фільмаў «У адзінай сям'і» (зняты ў 1957), «Кандрат Крапіва» (зняты ў 1961). Выйшлі зборнікі п'ес «Перад сустрэчай. Жыццё патрабуе» (1951), «Камедыі» (1961), «Трыбунал. Зацюканы апостал» (1971), «П'есы» (1974), «Кінасцэнарыі» (1989). Выдадзены Выбраныя творы ў 2-х (1980), Збор твораў у 5 тамах (1987—1990).
 
Пераклаў п'есы «Дабракі» [[Л. Зорын]]а, «Я, бабуся, Іліко і Іларыён» [[Н. Думбадзе]] і [[Г. Лордкіпанідзе]], «Чацвёрты» [[К. Сіманаў|К. Сіманава]] і інш.