Шэрбур-Актэвіль: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др r2.7.1) (робат дадаў: gd:Cherbourg-Octeville
паводле be-x-old
Радок 67:
'''Шэрбур-Актевіль''' (фр. Cherbourg-Octeville, да лютага 2000 года - '''Шэрбур''') — партовы горад на паўночным-захадзе [[Францыя|Францыі]], у дэпартаменце Манш (рэгіён [[Ніжняя Нармандыя]]). Сукупнае насельніцтва гарадоў Шэрбур і Актэвіль да іх зліцця ў адну адміністрацыйную адзінку склала 42318 чалавек (па перапісу 1999 г.). Пры гэтым насельніцтва муніцыпальнага рэгіёну Шэрбур складала 117865 чалавек.
 
== Геаграфія ==
Шэрбур размешчаны на поўначы паўвострава [[Катантэн]], на беразе праліва [[Ла-Манш]]. Плошча горада складае 6,9 км².
 
== Гісторыя ==
У пачатку [[X стагоддзе|X стагоддзя]] землі паўвострава [[Катантэн]] былі захопленыя [[Вікінгі|вікінгамі]]. У [[933]] годзе паселішчы рэгіёна былі далучаны да [[герцагства Нармандыя|Нармандcкага герцагства]]. Падчас [[Стогадовая вайна|Стогадовай вайны]] горад у ліку іншых земляў Францыі быў прадметам спрэчкі паміж англічанінамі і французамі і шэсць разоў пераходзіў з адных рук у іншыя.
 
З [[1898]] году ў Шэрбуры будуюцца [[падводная лодка|падводныя лодкі]]. B [[1909]] годзе расійскі імператар [[Мікалай II]] сутрэўся з французскім прэзідэнтам [[Арман Фальер|Арманам Фальерам]], для складання франка-расійскага саюза. У [[1912]] годзе Шэрбур стаў першым портам, дзе прыстаў лайнер [[Тытанік|«Тытанік»]] пасля адплыцця з [[Саўтгемптан]]а.
 
У чэрвені [[1940]] году горад быў захоплены немцкамі войскамі. Вызвалены праз чатыры гады [[26 чэрвеня]] [[1944]] года з гэтага часу і да канца вайны Шэрбур быў адным з ажыўленых і важнейшых портаў у [[Еўропа|Еўропе]].
 
== Эканоміка ==
У Шэрбуры маюцца прадпрыемствы суднабудавання і сельскагаспадарчага машынабудавання, ёсць вытворчасць фотаматэрыялаў, адзення, мэблі і [[піва]].
 
== Вядомыя ўраджэнцы ==
* [[Віктор Грыньяр]] — выбітны французскі хімік
* [[Жан Марэ]] — французскі акцёр, скульптар і каскадзёр
 
== Вонкавыя спасылкі ==
{{Commons|Category:Cherbourg-Octeville}}
* [http://www.ville-cherbourg.fr/ Сайт горада]
 
{{Стаб|Геаграфія}}
[[Катэгорыя:Гарады Францыі]]
{{Link GA|fr}}