Харапа: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 13:
==Гісторыя==
Археалагічныя даследаванні паказалі, што гісторыя старажытнай Харапы падзяляецца на некалькі перыядаў. Найстаражытнейшы ахоплівае 3300 - 2800 гг. да н. э., калі на паўночна-заходнім крае будучага горада ўзнікла неалітычнае паселішча земляробаў. Яны будавалі [[цэгла|цагляныя]] жытлы з агменямі, ужывалі шліхтаваны [[крэмень]], радовішча якога знаходзілася ў 700 км. ад Харапы. Але ўжо ў канцы [[неаліт]]у мясцовыя жыхары ўзвялі дзве сцяны з сырой цэглы (каля 2 м. у вышыню), якая абараняла вуліцы, што расцягнуліся з поўдню на поўнач на плошчы 10 га. Знойдзены печ для вытворчасці [[кераміка|керамікі]], а таксама ракавіны марскіх [[малюскі|малюскаў]], што сведчыць аб існаванні аддаленага гандлю.
 
У пачатку [[медны век|меднага веку]] былі пабудаваны вялізарныя свіраны. Відавочна, зерне дастаўлялася па рацэ, пакольку на беразе старога рэчышча Раві раскапанае зернесховішча. Важнае адрозненне Харапы ад іншых гарадоў [[Індская цывілізацыя|Індскай цывілізацыі]] - гэта тое, што тут былі знойдзены могілкі. Даследаванне рэшткаў нябожчыкаў дало дадатковую інфармацыю пра яго жыхароў. У прыватнасці, аказалася, што ў Харапе гэтага перыяду быў нізкі (у параўнанні з паселішчамі іншых цывілізацый) узровень дзіцячай смяротнасці. Сярэдні ўзрост памерлых быў каля 34 гадоў, але многія дажывалі да 55. Вывучэнне зубоў паказала, што харапцы пакутвалі на лінейную гіпаплазію і карыес, відавочна з-за недахопу і дрэннай якасці ежы. Прычым, жанчыны сілкаваліся горш, чым мужчыны. Хлопчыкі атрымоўвалі больш увагі, чым дзяўчынкі.
 
==Галерэя==