Рыгор Аляксеевіч Рапота: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Рыгор Аляксеевіч Рапота''' (нар. 5 лютым 1944 года) — расійскі палітычны дзеяч, генерал-...'
(Няма розніцы)

Версія ад 12:17, 16 сакавіка 2012

Рыгор Аляксеевіч Рапота (нар. 5 лютым 1944 года) — расійскі палітычны дзеяч, генерал-лейтэнант запасу.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве ў сям'і вайскоўца. Бацька - вайсковец, авіятар, маці - педагог па адукацыі, але з-за пастаянных пераездаў па службе мужа ёй давялося працаваць не толькі ў школе, але і бібліятэкарам, і ў ашчаднай касе.

Скончыў МГТУ імя Баўмана ў 1966 годзе па спецыяльнасці "інжынер-канструктар", пасля скончыў Чырванасцяжны інстытут КДБ СССР.

З 1966 па 1990 гады працаваў у Першым галоўным упраўленні КДБ (знешняя разведка), быў у працяглых камандзіроўках у ЗША, Швецыі і Фінляндыі, у перыяд 1990-1994 гадоў - намеснік начальніка, начальнік аддзела ПДУ. З 1994 па 1998 год займаў пасаду намесніка дырэктара Службы знешняй разведкі Расіі, курыраваў партнёрскія сувязі з замежнымі спецслужбамі.

У перыяд з красавіка па лістапад 1998 года - намеснік сакратара Савета Бяспекі Расіі, з лістапада 1998 па верасень 1999 - генеральны дырэктар дзяржкампаніі «Расузбраенне». З верасня 1999 года па май 2000 - першы намеснік міністра гандлю Расіі, займаўся ваенна-тэхнічным супрацоўніцтвам. У перыяд з чэрвеня 2000 па кастрычнік 2001 - першы намеснік міністра навукі, прамысловасці і тэхналогій. З кастрычніка 2001 па кастрычнік 2007 года - генеральны сакратар Еўразійскай эканамічнай супольнасці.

9 кастрычніка 2007 прызначаны паўнамоцным прадстаўніком Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Паўднёвай Федэральнай акрузе, а з 14 траўня 2008 года - паўнамоцны прадстаўнік Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі ў Прыволжскай Федэральнай акрузе. 25 лістапада 2011 г прызначаны на пасаду Дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы, да выканання абавязкаў прыступіў з 15 снежня гэтага ж года.