Музыка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
EmausBot (размовы | уклад)
др r2.6.4) (робат змяніў: ksh:Musick
др clean up, replaced: 17]]-20 → 17—[[20, {{вызнч|1=Музыка}} → '''Музыка''' using [[Project:AWB|AWB]] (7794)
Радок 1:
[[Выява:Notenschluessel.png|thumb|upright|[[Скрыпічны ключ]]]]
{{вызнч|1='''Музыка}}''' (ад {{lang-el|μουσική}} — літар. «мастацтва муз») — від [[мастацтва]], у якім сродкам адлюстравання рэчаіснасці, увасаблення мастацкіх вобразаў і ўздзеяння на чалавека служаць пэўным чынам арганізаваныя музычныя гукі. Асноўныя элементы і выразныя сродкі музыкі — лад, рытм, метр, [[мелодыя]], тэмп, гармонія і інш. Фіксуецца ў нотным запісе і рэалізуецца ў працэссе выканання. Падзяляецца на роды і віды — тэатральная ([[опера]], [[балет]] і г.д.), сімфанічная, камерная і інш.; на жанры — песня, харал, танец, марш, сімфоні, сюіта, саната і інш.; выдзяляецца таксама свецкая і духоўная (пераважна культавая) музыка. Па выканаўчым сродкам падзяляецца на вакальную (спевы), інструментальную і вакальна-інструментальную. Музыка часта спалучаецца з харэаграфіяй, тэатральным мастацтвам, кіна-мастацтвам. Адрозніваюць музыку аднагалосную (манодзія) і шматгалосную (паліфанія).
== Гісторыя ==
Як самастойны від [[мастацтва]] музыка зарадзілася яшчэ ў першабытным грамадстве. Музычная культура першых цывілізацый свету ([[Егіпет]], [[Месапатамія]], [[Індыя]], [[Кітай]], [[Грэцыя]]) характарызавалася дзейнасцю прафесійных музыкантаў, якія выступалі пры дварах мясцовых кіраўнікоў, падчас грамадскіх святкаванняў, масавых абрадавых дзействаў.
 
У эпоху Сярэднявечча для музыкі былі характэрны строгая традыцыйнасць, кананічнасць, калектыўнасць, слабае выяўленне індывідуальнага пачатку. У эпоху [[Адраджэнне|Адраджэння]] ў Заходняй і Цэнтральнай Еўропе на аснове ідэалогіі [[гуманізм]]у расквітнела свецкае мастацтва, якое вызначалася большай свабодай ад кананічных нормаў, узрастаннем творчай індывідуальнасці. На працягу [[17 ст.|17]]-[[20 ст.]] кампазітарская творчасць развівалася пад уплывам і ў рэчышчы розных мастацкіх стыляў, кірункаў - [[барока]], [[класіцызм]], [[ракако]], [[рамантызм]], [[рэалізм]], [[імпрэсіянізм]], [[авангардызм]] і інш. Атрымалі шырокае распаўсюджанне опера і балет. З сярэдзіны [[19 ст.]] у [[Заходняя Еўропа|Заходняй Еўропе]] фарміруецца новы музычна-тэатральны жанр [[аперэта]]; у прафесійнай творчасці выдзяляецца самастойная лінія «лёгкай» (побытавай, танцавальнай) музыкі, нараджаецца забаўляльная эстрадная музыка. Найбольш яркімі, таленавітымі кампазітарамі 18-20 ст. з’яўляліся I. С. Бах, В. А. Моцарт, Л. ван Бетховен, Ф. Шапэн, Ф. Ліст, Э.Грыг, Дж. Вердзі, Дж. Пучыні, Р. Вагнер, П. Чайкоўскі, С. Рахманінаў, Р. Штраус, Г. Малер, І. Стравінскі, А. Шонберг, Б. Брытэн, С. Пракоф’еў, Дз. Шастаковіч, Л. Бернстайн, Дж. Гершвін. У 20 ст. узніклі і атрымалі шырокае распаўсюджанне такія новыя музычныя кірункі, плыні, віды мастацтва, як [[джаз]], [[рок-музыка]], [[папулярная музыка|поп-музыка]].
 
== Гл. таксама ==