Юрый Уладзіслававіч Гарбінскі: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Юрый Уладзіслававіч ГАРБІНСКІ''' ([[7.3]].[[1963]], м. [[Камаі]], [[Пастаўскі раён]]) — беларускі літаратуразнавец і гісторык.
 
Скончыў Мінскі дзяржаўны педагагічны інстытут (1984). У 1984-88 працаваў настаўнікам, у 1991-93 выкладчык [[БДПУ імя М. Танка|Беларускага педагагічнага універсітэта]]. 3 1993 у Інстытуце славістыкі Польскай АН, з 1997 яго навуковы супрацоўнік. Доктар гуманітарных навук у галіне літаратуразнаўства ([[Варшава]], 1997), доктар габілітаваны гуманітарных навук у галіне гісторыі (Ольштын 2011). Даследуе гісторыю польска-беларускіх культурных і літаратурных узаемаадносін і кантактаў (у т.л. творчасць пісьменнікаў польска-беларускага культурнага памежжа ХІХ і ХХ ст.), уплыў Усходу і Захаду на менталітэт беларусаў, гісторыю беларускага рэлігійнага руху, у т.л. і на эміграцыі. Адзін з аўтараў кнігі «Вяртання маўклівая споведзь: Творцы беларускай гісторыі ў кантэксце часу» (1994), аўтар прадмовы і каментарыяў, укладальнік анталогіі «Беларуская думка XX ст.: Філасофія, рэлігія, культура» (1998), аўтар-укладальнік кнігі «Беларускія рэлігійныя дзеячы XX ст.: Жыццярысы, мартыралогія, успаміны» (1999), аўтар (з [[Ю. Туронак|Ю. Туронкам]]) і навуковы рэдактар біяграфічна-бібліяграфічнага слоўніка «Беларускі хрысціянскі рух XX ст.» (2003), аўтар манаграфіі "Беларускі рэлігійны друк на Захадзе: пэрыёдыка і графічныя друкі (1945 - 2005), выдадзенай у Нью Ёрку (2009).