Іосіф Антонавіч Шчарбовіч: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Іосіф Антонавіч Шчарбовіч''' (8 лістапада 1902, вёска Малая Альшанка, Слуцкі раён, [[Мі...'
(Няма розніцы)

Версія ад 21:20, 2 красавіка 2012

Іосіф Антонавіч Шчарбовіч (8 лістапада 1902, вёска Малая Альшанка, Слуцкі раён, Мінская вобласць - 5 красавіка 1952) — беларускі вучоны ў галіне гельмінталогіі. Доктар ветэрынарных навук (1942), прафесар (1946). Адзін з арганізатараў і першы загадчык кафедры паразіталогіі Віцебскага ветэрынарнага інстытута.

Біяграфія

У 1928 скончыў вучобу ў Віцебскім ветэрынарным інстытуце. У 1931-1941 і 1944-1952 гг. загадваў кафедрай паразіталогіі. Доктарскую дысертацыю абараніў у 1941 годзе.Р Распрацаваў метады прыжыццёвай капралагічнай дыягностыкі метастрангілёзу і макракантарынхозу свіней.

Літаратура

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі: У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.