Тэхніка: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др афармленне
др вікіфікацыя
Радок 5:
У тэхніцы матэрыялізаваныя [[веды]] і вытворчы досвед, набытыя [[чалавецтва]]м у працэсе развіцця. Тэхніка аблягчае [[праца|працоўныя]] намаганні чалавека і павышае іх эфектыўнасць, дае магчымасць пераўтвараць [[прырода|прыроду]]. Па меры развіцця тэхніка замяняе чалавека ў выкананні [[тэхналогія|тэхналагічных]] функцый, звязаных з фізічнай і разумовай [[праца]]й. Тэхніка ўдзейнічае на прадметы працы пры стварэнні матэрыяльных і культурных даброт; выкарыстоўваецца для атрымання, перадачы і ператварэння [[энергія|энергіі]]; даследавання законаў развіцця прыроды і грамадства; перамяшчэння і сувязі; збору, зберагання і перадачы інфармацыі; кіравання грамадствам; бытавога абслугоўвання; вядзення вайны і забеспячэння абароны.
 
Агульнапрынятай [[класіфікацыя|класіфікацыі]] тэхнікі няма. Паводле функцыянальнага прызначэння адрозніваюць тэхніку '''вытворчую''', '''бытавую''', '''навуковых даследаванняў''', '''адукацыі і культуры''', '''ваенную''', '''медыцынскую''' і інш. Асноўную частку тэхнічных сродкаў складае '''вытворчая тэхніка''', да якой належаць [[машына|машыны]], [[механізм]]ы, [[інструмент]]ы, апаратура кіравання машынамі і [[тэхналагічны працэс|тэхналагічнымі працэсамі]], вытворчыя будынкі і збудаванні, [[чыгунка|чыгункі]], [[мост|масты]], рухомы састаў, сродкі камунікацыі, [[сувязьСувязь, тэхніка|сувязі]]. Паводле галіновай структуры [[вытворчасць|вытворчасці]] адрозніваюць тэхніку '''прамысловасці''', '''[[тэхніка транспарту|транспарту]]''', '''[[сельскагаспадарчая тэхніка|сельскай гаспадаркі]]'''; паводле прыналежнасці да асобных структурных падраздзяленняў вытворчасці — '''[[авіяцыйная тэхніка|авіяцыйную]]''', '''[[меліярацыйная тэхніка|меліярацыйную]]''', '''[[энергетычная тэхніка|энергетычную]]'''; паводле прыроднай асновы асобных галін тэхнікі — '''[[атамная тэхніка|атамную]]''', '''[[халадзільная тэхніка|халадзільную]]''', '''[[вылічальная тэхніка|вылічальную]]''' і інш.
 
== Тэхніка і навука ==