Першабытнае грамадства: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 11:
Морган падзяліў эпохі дзікасці, варварства і цывілізацыі на ніжнюю, сярэднюю і вышэйшую прыступцы. Асноўны крытэры - узровень развіцця прадукцыйных сіл ("прагрэс у вытворчасці сродкаў да жыцця"). У плыні часу выявіліся недахопы яго перыядызацыі, гэта значыць адсутнасць у цэлага шэрагу этнічных груп вынаходстваў і адкрыццяў.
 
=== Іншыя перыядызацыі ===
Існуе некалькі перыядызацый гісторыі першабытнага грамадства, кожная з якіх адлюстроўвае характар дысцыплін, што ўдзельнічалі ў яе распрацоўцы — [[археалагічная перыядызацыя гісторыі|археалагічная]], [[палеаантрапалагічная перыядызацыя гісторыі|палеаантрапалагічная (бiялагiчная)]] і [[агульнагістарычная перыядызацыя гісторыі|агульнагістарычная]]. '''Археалагiчная перыядызацыя''' паводле галоўнага матэрыялу для вырабу прылад працы ў асноўным змяшчае першабытнае грамадства ў [[каменны век]] (2,5 млн. г. таму – ~4000 да н.э.). '''Бiялагiчная''' падзяляе гісторыю першабытнага грамадства паводле эвалюцыi ў антрапалагiчным выглядзе чалавека: [[архантрап]], [[палеаантрап]], [[неаантрап]] ({{lang-la|Homo sapiens}} — чалавек разумны). '''Агульнагістарычная''' — паводле змен у сацыяльна-эканамiчных фармацыях: [[праабшчына]] (''першабытны чалавечы статак''), [[раннерадавая абшчына]], [[познарадавая абшчына]].