Кірыла Тураўскі: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
др лінкі
Радок 56:
Кірыла Тураўскі першым у беларускай філасофскай і навукова-філалагічнай традыцыі поўна сфармуляваў першаступенную значнасць для жыцця чалавека кніжных ведаў, гуманітарнай навукі і пазнання. У «Прыпавесці пра чалавечую душу і цела, або Пра Сляпога і Бязногага» ён выказаў фундаментальную ідэю аб развіцці грамадства ў кірунку ўзмацнення інтэлектуальнасці, духоўнасці, літаратуры і навукі. Пісьмсннік заклікаў чытаць кнігі, якія дазваляюць адчыніць браму вечнага жыцця, знайсці невымоўныя даброты будучага веку.
 
У «Слове пра шанаванне кніг і пра навучанне» К. Тураўскі змясціў рэестр кніг, неабходных для чытання, і пералічыў апакрыфічныя творы: «Спасцігайце і засвойвайце святыя кнігі — [[Евангелле]], Апостал, Парамію, [[Псалтыр]], а хлуслівыя пісанні — адкідвайце прэч. Памылковыя кнігі — гэта Астраномія, Зоркалічэнне, Соннік, Чароўнік, Зялейнік, Замовы, Каляднік, Громнік, Кіданне. У іх — хлуслівыя праракаванні і паклёп на святыя кнігі».
 
Паводле канцэпцыі Кірылы Тураўскага, інтэлектуальная і духоўная праца — шлях да маральнага ўдасканалення асобы. Менавіта веды найбольш стрымліваюць чалавека ад злых учынкаў, адводзяць ад граху. Навука — невычэрпная крыніца жыццёвай энергіі і фізічнага здароўя чалавека. Шлях да сапраўднай славы таксама палягае праз навуку. Яна стварае багацці і дабрабыт, дапамагае пераадольваць жыццёвыя перашкоды. У адпаведнасці з азначэннем К. Тураўскага, навука — вонкава нябачная, але яна — вечная і бясконцая, цвёрдая і трывалая.