Курыльскія астравы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Радок 129:
 
== Гісторыя ==
Да пач. ХХ ст. астравы насялялі [[айны]]. Першым з еўрапейцаў астравы наведаў нідэрландскі мараплавец [[М. Г. дэ Фрыз]] у 1644. У Расіі першыя звесткі пра Курыльскія астравы атрыманы ад землепраходца У. Атласава ў 1697. У 1711 іх даследаваў, падрабязна апісаў і склаў іх чарцёж расійскі служылы беларускага паходжання [[І. Казырэўскі]]. У 1721 І. Яўрэінаў (таксама паходзіў з Беларусі) разам з Ф. Лужыным па заданні Пятра правёў геадэзічнае вывучэнне Курыльскіх астравоў і ўлершыню пазначыў іх на карце Расіі. У 1745 большая частка астравоў нанесена на «Генеральную карту Расійскай імперыі» ў Акадэмічным атласе. 3 канца XVIII ст. пачалася расійска-японская каланізацыя. Паводле расійска-японскага дагавора 1855 в-аў Ітуруп і іншыя астравы на поўдзень ад яго адыходзілі да Японіі, астатнія Курыльскія астравы прызнаваліся ўладаннем Расіі. У [[1875]] у абмен на прызнанне Японіяй расійскага суверэнітэту над в-вам [[Сахалін]] Расія перадала ёй сваю частку Курыльскіх астравоў, якія да 1945 знаходзіліся пад японскім кіраваннем. У час ІІ сусветнай вайны ў адпаведнасці з рашэннем Крымскай канферэнцыі 1945 (апублікавана ў лютым 1946) Курыльскія астравы перададзены [[СССР]] і заняты савецкімі войскамі ў час Курыльскай дэсантнай аперацыі 1945; японскае насельніцтва з іх было эвакуіравана і заменена расійскімі перасяленцамі. 3 1947 астравы ў складзе Сахалінскай вобласці Расіі. Японія не пагадзілася з перадачай Савецкаму Саюзу паўднёвых Курыльскіх астравоў ([[Востраў Ітуркп|Ітуруп]], [[Востраў Кунашыр|Кунашыр]], [[Шыкатан]], града [[Астравы Хабамаі|Хабамаі]]) і выказвае свае правы на іх, што стала прычынай нязгоды Японіі падпісаць Дагавор аб міры з СССР, а з 1991 з Расіяй як яго правапераемніцай.
 
== Насельніцтва і гаспадарка ==