Грамада беларускай моладзі ў Горадні: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дрНяма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 1:
[[File:Грамада беларускай моладзі ў Горадні.jpg|thumb|Грамада беларускай моладзі ў Горадні, 1919]]
'''«Грамада беларускай моладзі ў Горадні»''' — беларуская маладзёжная арганізацыя ў [[Гродна|Гродне]]. Існавала ў маі 1919—211919 — 1921 г.
 
Ініцыятары стварэння — [[Т. Грыб]], [[П. Мядзёлка]], [[Л. Дзекуць-Малей]] і інш. У кастрычніку 1919 налічвала 100 сяброў, большасць з іх складалі былыя ўцекачы І сусветнай вайны, настаўнікі беларускіх школ. 14.10.1919 на 2-м агульным сходзе ў кіраўніцтва Грамады абраны П. Мядзёлка (старшыня), Курбскі і Амяльянчык (нам. старшыні), К. Салошык (сакратар). Паводле статута мела на мэце гуртаванне моладзі, прапаганду роднай мовы, гісторыі, геаграфіі, фальклору, развіццё спорту і фізічнай культуры. Працавалі секцыі: самаадукацыйная, літаратурная, драматычная, харавая, спартыўная і інш.; драматычны гурток (кіраўніца П. Мядзёлка), хор (кіраўнік У. Шах). Арганізоўваліся лекцыі па беларусазнаўстве, вечарыны, тэатральныя спектаклі, частка грашовых збораў ішла на падтрымку беларускага дзіцячага прытулку і беларускіх школ. Філіялы грамады дзейнічалі ў в. [[горад Крынкі|Крынкі]] (кіраўнік А. Парук) і в. Верцялішкі (В. Сянцевіч). Пры спартыўнай секцыі ў 1920 існавалі скаўцкая дружына і дзве футбольныя каманды. Грамада супрацоўнічала з Гродзенскай цэнтральнай вучыцельскай радай, мела кантакты з цэнтральнай Беларускай школьнай радай, [[ЧБНК|Часовым беларускім нацыянальным камітэтам]] і інш. Цярпела ганенні ад польскіх улад.