Краснуха: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Краснуха''' ({{lang-la|rubella}}) — эпідэмічнае віруснае захворванне з інкубацыйным перыядам кал...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:10, 13 мая 2012

Краснуха (лац.: rubella) — эпідэмічнае віруснае захворванне з інкубацыйным перыядам каля 15-24 дзён. Захворванне закранае ў асноўным дзяцей, але яно можа справакаваць сур'ёзныя прыроджаныя заганы, калі жанчына заражаецца ў пачатку цяжарнасці.

Гісторыя

Упершыню краснуха была апісана ў 1740 г. нямецкім тэрапеўтам Ф. Хофманам. У 1881 г. захворванне афіцыйна вылучана ў асобную назалагічную форму. У 1938 г. японскія даследчыкі даказалі вірусную прыроду інфекцыі, заразіўшы валанцёраў фільтратам з насаглоткі. Узбуджальнік краснухі вылучаны ў 1961 г. некалькімі навукоўцамі амаль адначасова; П. Д. Паркманам, Т. X. Уэлерам і Ф. А. Невай. У 1941 г. аўстрыйскі даследчык Н. Грэг апісаў розныя анамаліі плоду ў сувязі з яго ўнутрычэраўным заражэннем вірусам краснухі падчас хваробы цяжарнай маці. Найбольш часта сустракаемыя анамаліі - катаракта, заганы сэрца і глухата былі аб'яднаны пад назвай «класічны сіндром прыроджанай краснухі».

Клінічныя праявы

Пасля інкубацыйнага перыяду 2-3 тыдні з'яўляецца ўмераная тэмпература з галаўным болем, фарынгітам, шыйнай адэнапатыяй, кан'юктывітам. Высыпанне з'яўляецца праз 48 гадзін, сып макулезны (плямісты) не свярбіць, спачатку на твары, потым спускаецца на ўсё цела на працягу некалькіх гадзін, спачатку сып марбіліформны (нагадвае адру), затым шкарлятынаформная. Яна пераважае на твары, у вобласці паясніцы і ягадзіц, гісталагічных паверхнях рук, ног. Сып трымаецца 2-4, зрэдку 5-7 дзён, затым знікае без пігментацыі і лушчэння. Трэба адзначыць, што даволі частыя змякчэлыя і асімптаматычныя формы.

Лячэнне

Няма спецыфічнага лячэння. Серанегатыўных дзяўчынак рэкамендуецца вакцынаваць ў пубертатным узросце. Для сімптаматычнага лячэння дапускаецца выкарыстанне парацэтамолу.