Мікалай Мікалаевіч Арочка: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
Радок 1:
'''Мікола Арочка''' ({{ДН|10|12|1930}}, в. [[Вёска Вецявічы|Вецявічы]], цяпер Слонімскі р-н), беларускі [[паэт]] і літаратуразнавец.
 
== Біяграфія ==
Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў Азярніцкую сярэднюю школу (1951), паступіў на філалагічны факультэт [[БДУ]], які скончыў у 1956. Працаваў у часопісе «Сельская гаспадарка Беларусі» (1956—1960) і ў газеце «Літаратура і мастацтва» (1962). Скончыў аспірантуру пры Інстытуце літаратуры імя Янкі Купалы [[АН БССР]] (1966). З 1966 — навуковы супрацоўнік Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. Доктар філагічных навук. Член СП СССР (з 1958).
 
== Творчасць ==
Дэбютаваў у друку вершамі ў 1949 (баранавіцкая абласная газета «Чырвоная звязда»). Аўтар зборнікаў паэзіі «Не ўсе лугі пакошаны» (1958), «Ветраломная паласа» (1962), «Крылатае семя» (1967), «Кветкі бяссмертніка» (1972), «Матчына жыта» (1978), «Колас на ржышчы» (1980), «Бяздоннае» (1985), «Падземныя замкі» (1986), драматычных паэм «Курганне. Крэва» (1982), «Судны дзень Скарыны» (1990), кніжкі вершаў для дзяцей «У птушынай вёсцы» (1964) і аповесці «Хай расце маладая таполя» (1964).