Абутак: Розніца паміж версіямі

[недагледжаная версія][недагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Гл. таксама: дапаўненне
Радок 5:
== Гісторыя абутку ў Беларусі ==
 
Майстэрні 11-12 ст. па апрацоўцы [[скура|скуры]] і вырабаў з яе выяўленыя ў [[Полацк]]у, [[Пінск]]у, [[Мінск]]у і інш. гарадах. Працяглы час гараджане карысталіся [[поршні|поршнямі]], [[чаравікі|чаравікамі]], [[боты|ботамі]]. Часам чаравічкі вышываліся, уцяпляліся, змякчаліся тканінай, таксама абутак часам ўпрыгожваўся дарагімі [[спражка]]мі, [[бант]]амі і г.д. Вяскоўцы, асабліва простыя, былі менш патрабавальныя, зусім не грэбавалі і вырабленымі саматужнікамі з [[лыка]], скуры, вітушак, пянькі [[лапці|лапцямі]]. Ужываліся і [[дзеравяшкі]] як сезонны абутак. Самым даўнім абуткам са скуры і пляцёнак былі абгорткі (палатном абгортваліся ногі), прывязкі (з пянькі, конскага воласа, са скуры), меліся падэшвы і абцасы. Сярод абутку былі паўсядзённыя і святочныя (боты-выцяжкі, боцікі, шнуроўкі). У 19 ст. папулярнасць набываюць валёнкі з воўны, а пазней да іх, пашытых са шчыльнага палатна, пачалі ўжывацца самаробныя глыбокія галёшы (бахілы). Характэрна, што ў кожнай мясцовасці былі свае, каларытныя назвы абутку. З цягам часу выраб абутку пачаў універсалізавацца, вырабляе яго абутковая прамысловасць, а новыя формы выпрацоўваюць цэнтры моды.<ref>Гераміменя В. …</ref>
 
== Гл. таксама ==