Валерый Сцяпанавіч Башметаў: Розніца паміж версіямі

Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Валерый Сцяпанавіч Башметаў''' (8 студзеня 1947, вёска Канец, Гарадоцкі раён, [[Віце...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:29, 3 чэрвеня 2012

Валерый Сцяпанавіч Башметаў (8 студзеня 1947, вёска Канец, Гарадоцкі раён, Віцебская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне тэхналогіі ткацкай вытворчасці. Доктар тэхнічных навук (1993), прафесар (1994). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1995), міжнароднай Акадэміі навук вышэйшай школы (1997).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі тэхналагічны інстытут лёгкай прамысловасці (1971). 3 1977 г. у Віцебскім тэхналагічным універсітэце (з 1986 г. — дэкан факультэта, з 1993 г. — рэктар). Навуковыя працы па тэхналогіі і ўдасканаленні абсталявання ў галіне лёгкай прамысловасці. Распрацаваў метады прагназіравання тэхналагічных працэсаў вытворчасці тэкстыльных матэрыялаў, прапанаваў эфектыўныя спосабы і тэхналогіі вырабу тканін.

Біяграфія

  • Башметаў Валерый Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя : у 18 т. / рэдкал. Г.П. Пашкоў [і інш.]. – Мн., 2004. – Т. 18. Кн. 1. – С. 343.