Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
дадаў каардынаты і вуліцу
вікіфікацыя, афармленне
Радок 1:
{{coord|55|52|22|N|26|32|09|E|display=title}}
'''Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія'''  — сярэдняя навучальная ўстанова беларускай нацыянальнай меншасці ў [[Латвія|Латвіі]]. Існавала ў 1922—38 у [[Горад Даўгаўпілс|Даўгаўпілсе]]е (да 1920 Дзвінск) на вуліцы Варшавас (Варшаўскай).
 
Адкрыта 3.12.1922 дзякуючы намаганням членаў беларускага культурна-асветнага таварыства «Бацькаўшчына». Дырэктары гімназіі [[Іван Ігнатавіч Краскоўскі|І. Краскоўскі]] (1922—25), [[Сяргей Пятровіч Сахараў|С. Сахараў]] (1925—32), выкладчыкі [[{{нп3|Уладзімір Пігулеўскі|У. Пігулеўскі]]|be-x-old|Уладзімер Пігулеўскі}}, [[Паўліна Мядзёлка|П. Мядзёлка]] (Грыб), [[Андрэй Паўлавіч Якубецкі|А. Якубецкі]], [[Язэп Казіміравіч Гайлевіч|Я. Гайлевіч]] і інш. Сярод прадметаў беларуская, латышская, руская, лацінская і нямецкая мовы, гісторыя, матэматыка, закон божы і інш.
 
У гімназіі дзейнічалі літаратурна-гістарычны, мастацкі, фатафафічны, радыётэхнічны гурткі, хор, балалаечны аркестр, выдаваўся на гектографе вучнёўскі часопіс «Школьная праца» (1926—30, выйшла 14 нумароў). Вучні збіралі фальклор, выступалі з лекцыямі і канцэртамі, ставілі спектаклі па п'есах [[Янка Купала|Я. Купалы]], [[Францішак Аляхновіч|Ф. Аляхновіча]], [[Карусь Каганец|К. Каганца]], [[Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч|В. Дуніна-Марцінкевіча]], [[Вольга Нікановіч-Сахарава|В. Сахаравай]]. Пры гімназіі існаваў 45-ы беларускі скаўцкі атрад. Былі праведзены мерапрыемствы з нагоды 400-годдзя беларускага друку і першадрукара Ф. Скарыны, 20-годдзя літаратурнай дзейнасці Я. Купалы і Я. Коласа, 25-й гадавіны з дня смерці Ф. Багушэвіча. 9-10.4.1927 з лекцыямі па гісторыі беларускай літаратуры ў гімназіі выступіў [[Вацлаў Юстынавіч Ластоўскі|В. Ластоўскі]]. Цесную сувязь падтрымлівалі з гімназіяй [[Райніс|Я. Райніс]], [[Баляслаў Рычардавіч Брэжга|Б. Брэжга]], [[Канстанцін Барысавіч Езавітаў|К. Езавітаў]].
 
У гімназіі вучыліся дзеячы беларускай, латышскай, рускай, польскай, чэшскай і славацкай культур: пісьменнікі [[{{нп3|Аўген Бартуль|А. Бартуль]]|be-x-old|Аўген Бартуль}}, [[Пятро Сакол|П. Сакол]] (П. Масальскі), [[В. Казлоўская]], [[М. Талерка]], [[Эдвард Вайвадзіш|Э. Вайвадзіш]], [[Віктар Бенядзіктавіч Вальтар|В. Вальтар]], перакладчык [[Я. Доўгі]], мастакі [[П. Мірановіч]], [[М. Калінін]], оперная спявачка [[Н. Мікалаева-Комісар]], рэжысёр [[Я. Камаржынскі]], археолаг [[Людміла Краскоўская|Л. Краскоўская]] і інш.
 
3 верасня 1932 пачалася паступовая ліквідацыя гімназіі (зачынены 1-ы клас, звольнены С. Сахараў).
 
== Літаратура ==
* Сахараў С. Гістарычны нарыс пяцігоддзя Дзвінскай дзяржаўнай беларускай гімназіі за 1922—1927  гг. Дзвінск, 1927.
* Казак-Казакевіч Э. Мой жыццяпіс // Голас Радзімы. 1992. 1 кастр.—12 лістап.
* Панізнік С. Дзвінская дзяржаўная беларуская гімназія // ЭГБ ў 6 т. Т. 3. Мн., 1996.