Наша Ніва (1906): Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
→‎Літаратура: дапаўненне
Радок 16:
 
== Грамадзянская пазіцыя ==
У праграмным артыкуле першага нумара падкрэслена агульнанацыянальная пазіцыя газеты: «Наша ніва» — газета не рэдакцыі, але ўсіх беларусаў і ўсіх тых, хто ім спагадае...». Выданне мела больш за 3 тыс. сталых і часовых карэспандэнтаў у паветах і губернскіх гарадах, мястэчках і вёсках Беларусі, Маскве, Пецярбургу, Сібіры, за мяжой. Да выхаду ў свет газеты [[Беларус (1913)|«Беларус»]] гуртавала аўтараў усіх веравызнанняў і кірункаў, якія выступалі за культурна-нацыянальнае адраджэнне Беларусі. Нязменнымі ў «Нашай ніве» заставаліся ідэя сацыяльна-палітычнага, эканамічнага і культурнага адраджэння Беларусі, яе супрацоўніцтва з іншымі народамі, апазіцыя да самадзяржаўя. Паводле ацэнкі Віленскага ахоўнага аддзела ў 1908 «Наша ніва» напачатку была больш памяркоўная, чым [[Наша доля (1906)|«Наша доля»]], але пасля «стала змяшчаць артыкулы ўзбуджальнага характару, за што падвяргалася некалькі разоў канфіскацыі». Найважнейшай задачай «Наша ніва» лічыла ўсебаковае развіццё эканоміхіэканомікі, грамадскай духоўнай культуры народа, стварэнне нацыянальнага стылю культуры і нацыянальных школ у беларускай літаратуры, тэатральным, музычным і выяўленчым мастацтвах шляхам засваення айчынных этна-культурных традыцый і творчых здабыткаў сусветнай, а найперш рускай, украінскай і польскай мастацкіх культур. Падтрымлівала ўсе формы народнай эканамічнай і культурна-асветнай самадзейнасці, памагала прафесіяналізацыі ў галіне літаратуры, іншых відаў мастацтва.
 
== Тэматыка і змест ==