Каўказ: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
r2.7.2) (робат дадаў: is:Kákasus змяніў: lez:Къавкъаз
Радок 8:
[[File:Caucasus tmo 2008308.jpg|thumb|Каўказ з космасу]]
[[File:Caucasus, Russia (Dombay).jpg|thumb|Дамбай (Расія)]]
У цэнтры — горная сістэма [[Вялікі Каўказ|Вялікага Каўказа]], якая падзяляецца на Заходні Каўказ (да [[Эльбрус]]а), Цэнтральны Каўказ (паміж Эльбрусам і [[Казбек]]ам) і Усходні Каўказ (на ўсход ад Казбека). Вялікі Каўказ цягнецца ад [[Таманскі паўвостраў|Таманскага]] паўвострава да [[Апшэронскі паўвостраў|Апшэронскага]] на 1500 км, шырыня 160-180 км. Восевую частку Каўказа складаюць [[Галоўны Каўказскі хрыбет|Галоўны, або Водападзельны]], і Бакавы хрыбты, з вяршынямі больш за 5000 м (г. Эльбрус — 5642 м, Дыхтау — 5203 м, Шхара — 5068 м, Казбек — 5033 м). На поўначы ад восевай зоны перадавыя хрыбты — Скалісты, Пашавы, Церскі, на поўдні — Бзыбскі, Кадорскі, Рачынскі. Хрыбты Вялікага Каўказа вызначаюцца альпійскімі формамі рэльефу або маюць характар куэстаў. Рэльеф [[Перадкаўказзе|Перадкаўказзя]] раўнінны; у яго заходняй частцы Кубана-Прыазоўская нізіна, ва ўсходняй — [[Прыкаспійская нізіна]], паміж імі [[Стаўрапольскае ўзвышша]] з вышынямі да 831 м. У цэнтры і на захадзе Закаўказзя — сярэднягорны рэльеф; горныя хрыбты [[Малы Каўказ|Малога Каўказа]] (выш. да 3724 м, г. Гямыш) і [[Армянскае нагор'е]] (выш. да 5165 м, [[гара Вялікі Арарат]]). На паўночным захадзе размешчана [[Калхідская нізіна]], на ўсходзе — [[Кура-Араксінская нізіна]], на паўднёвым усходзе — [[Ленкаранская нізіна]] і складкавыя [[Талышскія горы]] (выш. да 2492 м).
 
Тэрыторыя Каўказа знаходзіцца ў межах Альпійскай складкавай вобласці. Утварэнне горнай сістэмы пачалося ў мезазоі, у кайназоі адбылося падняцце і фарміраванне горнага рэльефу, у антрапагене ў выніку амаладжэння гор склалася сучасная араграфічная структура Каўказа. Горныя хрыбты Вялікага Каўказа і масівы Малога Каўказа складзены пераважна з палеазойскіх гранітоідаў. Пашыраны таксама юрскія, мелавыя, палеагенавыя адклады. Армянскае нагор'е ўкрыта вулканічнымі пародамі неагенавага і чацвярцічнага часу. Нізіны Перадкаўказзя і Калхідская нізіна характарызуюцца шырокім развіццём неагенавых і палеагенавых кантынентальных і марскіх адкладаў.