Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы: Розніца паміж версіямі

[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Няма тлумачэння праўкі
дрНяма тлумачэння праўкі
Радок 48:
'''Арганізацыя Дагавора аб калектыўнай бяспецы''', ваенна-палітычны саюз, створаны дзяржавамі [[СНД]] на аснове Дагавора аб калектыўнай бяспецы (ДКБ), падпісанага [[15 мая]] [[1992]] года. Дагавор падаўжаецца аўтаматычна кожныя пяць гадоў. Дагавор уступіў у дзеянне 20 красавіка 1994 года. На маскоўскай сесіі ДКБ [[14 мая]] [[2002]] года было прынята рашэнне пра пераўтварэнне ДКБ у паўнавартасную міжнародную арганізацыю — Арганізацыю Дагавора аб калектыўнай бяспецы (АДКБ). [[7 кастрычніка]] [[2002]] года ў Кішынёве падпісаны Статут і Дагавор аб прававым статусе АДКБ, якія ратыфікаваны ўсімі дзяржавамі-членамі АДКБ і ўступілі ў дзеянне [[18 верасня]] [[2003]] года.
 
Краіны-удзельніцы: Расія, Беларусь (з [[31 снежня]] [[1993]]), Арменія, Казахстан, Кіргізія, Таджыкістан, Узбекістан. Таксама раней у АДКБ уваходзілі Азербайджан (з 24 верасня 1993 па 2 красавіка 1999), Грузія (з 9 верасня 1993 па 2 красавіка 1999). Свой удзел у арганізацыі часова перапыняў Узбекістан (з 2 красавіка 1999 па 16 жніўня 2006), 28 чэрвеня 2012 ён афіцыйна заявіў намеры выйсці з АДКБ.
 
АДКААДКБ мае статус назіральніка ў Генеральнай Асамблее ААН.
 
[[4 лютага]] [[2009]] года ў Маскве лідэры краін Арганізацыі ўхвалілі стварэнне [[Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання|Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання]]. Паводле падпісанага дакумента, Калектыўныя сілы аператыўнага рэагавання будуць выкарыстоўвацца для адбіцця ваеннай агрэсіі, правядзення спецыяльных аперацый па барацьбе з міжнародным тэрарызмам і экстрэмізмам, транснацыянальнай арганізаванай злачыннасцю, наркатрафікам, а таксама для ліквідацыі наступстваў надзвычайных сітуацый.