Касцёл Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (Ідолта): Розніца паміж версіямі

Ідолта
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
Новая старонка: ''''Касцёл бязгрэшнага зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыі''' — каталіцкі храм у...'
(Няма розніцы)

Версія ад 23:17, 2 ліпеня 2012

Касцёл бязгрэшнага зачацця Найсвяцейшай Дзевы Марыікаталіцкі храм у в. Ідолта (Міёрскі раён, Віцебская вобласць). Пабудаваны ў 1-й палове ХХ ст. з белай цэглы ў стылі “мадэрн”.

Архітэктура

Уяўляе сабой прамавугольны ў плане аб’ём з паўкруглай апсідай і 2 сакрысціямі. Да галоўнага фасада асіметрычна прыбудавана квадратная ў плане вежа. Да яе прымыкае арачная галерэя. Фасады падзелены на 2 ярусы. У муроўцы ніжняга яруса выкарыстаны камень-валун, верхняга – белая цэгла. Спалучэнне гэтых матэрыялаў надае будынку фактурную і каляровую выразнасць.

Унутраная прастора падзелена на 3 нефы 2 аркадамі, прасветы якіх адпавядаюць паўцыркульным аконным праёмам.

Літаратура

  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С.В. Марцэлеў [і інш.]. – Мн., 1985. – С. 308.
  • Касцёл Найсвяцейшай Дзевы Марыі // Кулагін, А.М. Каталіцкія храмы на Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А.М. Кулагін ; маст. І.І.Бокі. – Мн., 2000 – С. 96–97.