Мёрскі раён

(Пасля перасылкі з Міёрскі раён)

Мёрскі раён — адміністрацыйная адзінка ў складзе Віцебскай вобласці. Размешчаны на паўночным захадзе Віцебскай вобласці ў межах Полацкай нізіны. Мяжуе з Браслаўскім, Шаркаўшчынскім, Глыбоцкім, Полацкім і Верхнядзвінскім раёнамі, Рэспублікай Латвія. У якасці натуральнай мяжы з Верхнядзвінскім раёнам выступае Заходняя Дзвіна.
Плошча раёна — 1787 км².

Мёрскі раён
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Віцебская вобласць
Адміністрацыйны цэнтр Мёры
Кіраўнік Ігар Валер'евіч Кузняцоў[d][1]
Афіцыйныя мовы Родная мова: беларуская 81,8 %, руская 17,11 %
Размаўляюць дома: беларуская 63,93 %, руская 32,81 %[2]
Насельніцтва (2009)
24 364 чал,[2] (14-е месца)
Шчыльнасць 13,64 чал./км² (10-е месца)
Нацыянальны склад беларусы — 93,01 %,
рускія — 3,98 %,
палякі — 1,69 %,
іншыя — 1,32 %[2]
Плошча 1 786,64[3] км²
(11-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт


 Воўчая гара 209 м
Мёрскі раён на карце
Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Мёрскі раён на Вікісховішчы

ГеаграфіяПравіць

Большая частка раёна знаходзіцца ў межах Полацкай нізіны — плоскаўвагнутай, прарэзанай далінамі рэк, з адноснымі вышынямі ў 3-5 м. На паўночным захадзе на тэрыторыі раёна знаходзяцца ўзвышшы Браслаўскай грады. Тут асноўны тып рэльефу — узгорыста-марэнны азёрны, значна расчлянёны, спалучае падоўжаныя ўзгоркі і невялікія грады з западзінамі. Найвышэйшы пункт — Воўчая Гара (211 м), размешчана непадалёку ад вёскі Пераброддзе.

У тэктанічных адносінах раён прымеркаваны да Прыбалтыйскай монакліналі — схілу Беларускай антэклізы. Сучасная паверхня складзена з алювіяльных адкладаў поймы і надпоймавых тэрас Заходняй Дзвіны, азёрна-алювіяльных, марэнных і флювіягляцыяльных адкладаў паазерскага ледавіка. Ніжэй залягаюць утварэнні сожскага і дняпроўскага ледавікоў. Агульная магутнасць тоўшчы антрапагенавых адкладаў ад 40-50 да 60-90 м.

У сельгасугоддзях дзярнова-падзолістыя забалочаныя глебы займаюць 49,9 %, дзярнова-падзолістыя глебы — 34, дзярновыя і дзярнова-карбанатныя забалочаныя — 9,2, тарфяна-балотныя — 5,3, поймавыя — 1,5 %. Па механічным складзе пераважаюць сугліністыя глебы. Асноўнае выкапнёвае багацце раёна — торф.

Па тэрыторыі Мёрскага раёна працякаюць 16 рэк і 39 ручаёў. Найбольшыя з іх — Заходняя Дзвіна і яе прытокі Дзісна, Авута, Волта, Мёрыца, Вята, Друйка. У раёне налічваецца 96 вадаёмаў, у тым ліку 83 возеры і 13 сажалак, 20 з якіх маюць прамысловае значэнне. Найбольшыя азёры: Абстэрна — 9,89 км², Ельня — 5,42 км², Набіста — 3,76 км². Іншыя азёры: Ідолта, Юндзялоўскае, Орцы, Асінаўка. Капыльшчынскае вадасховішча.

Помнікі прыродыПравіць

ЗаказнікіПравіць

ГісторыяПравіць

Мёрскі раён утвораны 15 студзеня 1940 года ў складзе Вілейскай вобласці БССР. 1 мая 1940 года ў раёне ўтвораны гарадскі пасёлак Друя. 12 кастрычніка 1940 года раён падзелены на 19 сельсаветаў: Аляксандраўскі, Барсукоўскі, Валькоўскі, Воўкаўшчынскі, Дварнасельскі, Жукоўскі, Лебедзеўскі, Лявонавецкі, Лявонпальскі, Мальцаўскі, Мёрскі, Наўгародскі, Новакрукоўскі, Новапагосцкі, Павяцкі, Перабродскі, Урбанаўскі, Чэраскі, Янчонкаўскі. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — у складзе Маладзечанскай вобласці.

З 20 студзеня 1960 года раён знаходзіцца ў складзе Віцебскай вобласці.

Сацыяльная сфераПравіць

АдукацыяПравіць

У раёне дзейнічаюць 12 дзіцячых садоў: у г. Дзісна, у в. Ідолта, Чэрасы, Іст, Туркова, Канцэрава, Наўгароды, Нікалаёва, Язна і 3 дзіцячых сада ў Міёрах. Усе дашкольныя ўстановы ўкаранілі праграму «Пралеска».

У раёне налічваецца 28 школ: 3 сярэднія школы ў Міёрах, астатнія — у г. Дзісна, у в. Язна, Завуцце, Пераброддзе, Папшулі, Павяцце, Туркова, Узмёны, Цвеціна, Далгінава, Сіцькова, Новы Пагост, Чапукі, Дворнае Сяло, Волкаўшчына, Дрыгучы, Мікалаёва, Ісце, Паташня, Крукі, Слабада, Мілашова, Наўгароды, Фурсяны, Забалоцце. З іх — 8 базавых і 17 сярэдніх школ, 10 устаноў тыпу школа-сад у в. Завуцце, Пераброддзе, Узмёны, Цвеціна, Сіцькова, Новы Пагост, Чапукі, Волкаўшчына, Дрыгучы, Слабада.

Ахова здароўяПравіць

Медыцынскае абслугоўванне насельніцтва ў раёне ажыццяўляе ўстанова аховы здароўя «Міёрская раённая цэнтральная бальніца» .

НасельніцтваПравіць

Колькасць насельніцтва:

2009 — 24 364 чал.[4]
2007 — 27,2 тыс.
1998 — 33,3 тыс.

Населеных пунктаў 470, у тым ліку два гарады — Мёры і Дзісна.

Адміністрацыйны падзелПравіць

Раён падзелены на 9 сельскіх саветаў: Завуццеўскі, Мёрскі, Мікалаёўскі, Новапагосцкі, Перабродскі, Павяцкі, Туркоўскі, Узмёнскі, Язненскі.

ТранспартПравіць

Па тэрыторыі раёна праходзіць чыгунка Варапаева — Друя, аўтамабільныя дарогі Браслаў — Полацк, Верхнядзвінск — Шаркаўшчына, Дзісна — Лужкі, Дзісна — Германавічы. Ёсць паромная пераправа праз Дзвіну ў Дзісне. Праведзены нафтаправод «Дружба».

Культура, адукацыя, друкПравіць

Мясцовая прэса прадстаўлена раённай газетай «Міёрскія навіны». Наклад — амаль 4 тыс. асобнікаў (2019). Гл. Міёрскія навіны.

Мясцовыя святыПравіць

З 2012 г. у верасні на Мёршчыне праводзіцца экалагічнае свята «Жураўлі і журавіны Міёрскага краю».

Помнікі архітэктурыПравіць

Вядомыя асобыПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Мёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — 630 с.
  • Туристская энциклопедия Беларуси. Мн. Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648с.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

СпасылкіПравіць