Аляксандраўскі сельсавет (Мёрскі раён)
Алякса́ндраўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Мёрскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — вёска Александрына.
Аляксандраўскі сельсавет | |
---|---|
Краіна |
![]() |
Уваходзіў у | Мёрскі раён |
Уключаў | 29 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Александрына |
Дата ўтварэння | 12 кастрычніка 1940 |
Дата скасавання | 16 верасня 1960 |
Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Мёрскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года — Віцебскай вобласці. 16 верасня 1960 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Павяцкага (5 населеных пунктаў: Каснарэўшчына, Міжрэчча, Паршэлева, Сташулі і Суромшчына) і Лявонпальскага (24 населеныя пункты: Александрына, Аніські, Багданава, Бакшы, Белева, Бліжняе, Букава, Вята, Грузды, Дарожкі, Дземскія, Навіна, Навінкі, Надмірэчча, Надрэчча, Паташня-I, Паташня-II, Рыбакі, Тараракі, Чамяры, Чурылава, Чурылава Дальняе, Янопаль і Ясцьянава) сельсаветаў[1].
На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 29 населеных пунктаў.
Зноскі
- ↑ Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
Літаратура Правіць
- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.