Суромшчына

вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Суро́мшчына[1] (трансліт.: Suromščyna, руск.: Суромщина) — вёска ў Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Павяцкага сельсавета.

Вёска
Суромшчына
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 45 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2152
Аўтамабільны код
2
СААТА
2233839256
Суромшчына на карце Беларусі ±
Суромшчына (Беларусь)
Суромшчына
Суромшчына (Віцебская вобласць)
Суромшчына

Назва адыменная, ад двухасноўнага балцка-літоўскага імя Su-ram'as. У літоўскай антрапаніміі вядомыя адпаведныя іменныя асновы Su- i Ram-.

Гісторыя

правіць

У 1921—1945 гадах вёска ў складзе гміны Друя Дзісенскага павета (з 1926 года Браслаўскага павета) Віленскага ваяводства Польскай Рэспублікі[2].

Да 16 верасня 1960 года вёска знаходзілася ў складзе Аляксандраўскага сельсавета[3], да 14 красавіка 1962 года — у складзе Павяцкага сельсавета[4], да 18 сакавіка 1963 года — у адміністрацыйным падпарадкаванні Друйскага пассавета[5].

Насельніцтва

правіць
  • 1921 год — 258 жыхароў, 44 двары[6].
  • 1931 год — 268 жыхароў, 43 двары[2].

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. а б Wykaz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1938, wolumin — 1, s. 5
  3. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 16 верасня 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 26.
  4. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 14 красавіка 1962 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 19 (978).
  5. Рашэнне выканкома Віцебскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 18 сакавіка 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 18 (1018).
  6. Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej — Tom VII — Część II — Ziemia Wileńska — Powiaty: Brasław, Duniłowicze, Brasław i Wilejka, Główny Urząd Statystyczny Rzeczypospolitej Polskiej, Warszawa 1923, s 44.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць