Перабродскі валун следавік — валун-следавік, знаходзіцца за 0,75 км на захад ад паўночнага ўскрайку вёскі Пераброддзе і за 400 м ад шашы на Іказнь у міжпагоркавым паніжэнні на раллі. Вышыня над узроўнем мора 142,5 м. За 14 км на захад ад Мёраў. Даўжыня 2,4 м, шырыня 1,95 м, вышыня 0,95 м, абвод 6,5 м, аб'ём 2,4 м³, вага 6,3 т. Прасападобны.

Прынесены ледавіком са Скандынавіі 18-20 тыс. гадоў таму. Ружовы дробназярністы парфірападобны граніт з крышталямі палявога шпату, таблічкамі 0,3x1,5 см і зернямі шэрага кварцу ў 0,3-0,5 см. Наверсе два невыразныя паглыбленні даўжынёй 25 і 27 см і шырыней 6 і 7 см адпаведна, глыбінёй да 0,5 см.

ЛітаратураПравіць

  • Памяць: гісторыка-дакументальная хроніка Міёрскага раёна / рэдкал. Г. М. Маняк [і інш.]. — Мн., 1998. — С. 39 — 40.