Набіста
Набі́ста, Дзедзінка — возера ў Беларусі, у Мёрскім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 13 км у напрамку на захад ад Мёраў, каля вёсак Маляўкі і Пераброддзе. Належыць да групы Абстэрнаўскіх азёр.
Набіста | |
---|---|
| |
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 139,3[1][2] м |
Даўжыня | 4,8 км |
Шырыня | 1,11 км |
Плошча | 3,75 км² |
Аб’ём | 4,37 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 12,6 км |
Найбольшая глыбіня | 2,8 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | 0,15[3] ‰ |
Празрыстасць | больш за 1,5[3] м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 152 км² |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Назва
правіцьНазва Набіста старабалцкага паходжання.
Суседства з возерам Абстэрна (іншая назва Обста, ад *Abista) дае падставы меркаваць, што ў аснове назваў абодвух азёраў мела быць Ab-ist-, як у такіх балцкіх гідронімах, як Abista (у Літве ў басейне Нёмана)[4] і Абеста , або Обста (у басейне Сейма на Падняпроўі)[5].
Індаеўрапейскім ab- абазначаліся рачныя воды. Ад яго фанетычнага варыянта ap- пайшло старапрускае ape «рака», ад up- — літоўскае upė «рака»[6].
З двух індаеўрапейскіх абазначэнняў водаў ab- характарызавала ваду як актыўную сілу і нават воднае боства, а *ṷed- — ваду як матэрыю (адсюль літоўскае vanduo, латышскае ūdens)[7]. Гэты другі корань (ud- : vad- : ved-) у балцкіх рачных назвах тыпу Удага, Водса.
У аснове Ab-ist- корань Ab- пашыраны пашыральнікам -st-, які вядомы ў літоўскім слова- і назваўтварэнні (gyvas «жывы» — gyvasta «жыццё»)[8][9].
Патрэба адрозніваць возеры Абстэрна і Набіста (разасобленыя ў пазнейшы пасляледавіковы час у выніку высыхання) магла прывесці да выкарыстання двух розных спосабаў назваўтварэння (суфіксальнага ў назве Аб(і)стэрна, прыставачнага ў назве Набіста). Прыстаўку Ne- бачым у балцкіх азёрных назвах тыпу Нешчарда, Невежа, Nestrėvis.
З іншага боку, у стараеўрапейскай гідраніміі вядомыя рачныя назвы тыпу *Naba, Nabaros, *Naberna (з пашыральнікам -rn-), Nabalia[10], ад індаеўрапейскага *nebh- «сыры, вільготны; вада»[11]. На ўсходзе старабалцкай тэрыторыі вядомыя выпадкі, калі побач рэкі, у назвах якіх розныя карані, але аднолькавы пашыральнік: Гардата́ і Аката́ (на Верхнім Павоччы), *Немілна́ і *Акілна́ (перад вусцем Сажа). Літоўская Abista таксама выцякае з возера Savìstas, іх назвы з рознымі, прычым аднолькава архаічнымі[12][13], каранямі (Ab-, Sav-) і адным і тым жа пашыральнікам -st-.
Корань Ab- у азёрнай назве перадаваў значэнне «Цякучае, праточнае (возера)». Абстэрна і Набіста якраз праточныя, тут вытокі дзвінскай ракі Вята. Але калі ў назве Набіста і корань Nab-, дык ён сінанімічны.
Гідраграфія
правіцьВозера знаходзіцца ў басейне ракі Вята. Плошча Набісты складае 3,75 км². Найбольшая глыбіня 2,8 м. Даўжыня возера 4,8 км, найбольшая шырыня — 1,11 км. Даўжыня берагавой лініі 12,6 км. Аб’ём вады ў возеры складае 4,37 млн м³, плошча вадазбору 152 км².
Катлавіна возера лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны маюць вышыню 2—5 м, парослыя хмызняком. На поўдні і паўднёвым захадзе схілы разараныя. Берагі возера нізкія, забалочаныя, месцамі — сплавінныя. Дно вадаёма ў прыбярэжнай частцы пясчанае, месцамі — глеістае, на большых глыбінях — сапрапелістае. Возера цалкам зарастае падводнай расліннасцю.
Набіста злучанае пратокамі з азёрамі Абстэрна і Падзявы. У паўночнай частцы з возера выцякае рака Хараброўка (Вята)[2].
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, вугор рачны, гусцяра, плотка, язь, акунь, мянтуз і іншыя рыбы. Сустракаюцца судак (у веснавы перыяд)[2].
Крыніцы
правіць- ↑ Ліст карты N-35-19. Выданне 1984 г. Стан мясцовасці на 1982 г. (руск.)
- ↑ а б в Атлас: Витебская область 2010.
- ↑ а б БелЭн 2000.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 35.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 166,
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 1.
- ↑ Karulis K. Latviešu etimoloģijas vārdnīca. Rīga, 1992, 2001. С. 1087—1088
- ↑ P. Skardžius. Rinktiniai raštai. T. 1. Vilnius, 1996. C. 366—374.
- ↑ S. Ambrazas. Daiktavardžių darybos raida II. Vilnius, 2000. С. 20-34, 100—102.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 104.
- ↑ J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München, 1959 / 1969. C. 315—316.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 50.
- ↑ A. Vanagas. Lietuvių hidronimų etimologinis žodynas. Vilnius, 1981. С. 292—293.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0188-5 (т. 11).
- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 9, 17, 49. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
Спасылкі
правіць- Общая характеристика озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 6 кастрычніка 2021. (руск.)
- Морфометрические параметры озёр Витебской области // Справочник «Водные объекты Республики Беларусь» Архівавана 8 сакавіка 2021. (руск.)